Мамка

Мамка спакон веку лічыцца сямейным абярэгам, нянечкай для нованароджаных. Гэта сімвал мацярынскай любові. Яна засцерагае сям’ю ад няшчасця,  і хвароб.

Мамка ў руках трымае дзіця, часам двух - па адным у кожнай руцэ. Дзеткі ўяўляюць сабой лялек-пелянашак, розныя колеры якіх паказваюць на іх разнаполасць.