Жаданніца

«Жаданніца» - гэта не проста цацка, а сапраўдны абярэг. Яна гарманізуе сямейнае жыццё, паляпшае стасункі, захоўвае здароўе дзяцей, прыносіць дабрабыт, адводзіць бяду і выконвае жаданні.

Галоўнай асаблівасцю гэтай лялькі з'яўляецца тое, што робяць яе з адмыслова скручанай тканіны без іголкі, лічылася, што калоць цела берагіні іголкай нядобра. 

Такая сяброўка-лялечка была ў кожнай дзяўчыны.

Рабілі Жаданніцу дзяўчынкі ва ўзросце 12-14 гадоў і захоўвалі ў таемным месцы.

Паказваць яе нікому не трэба было, а калі хацелі, каб жаданне споўнілася, прышывалі ў падарунак на сукеначку ляльцы пацерку або прывязвалі стужачку, прыгаворваючы: «Глядзі, якая ты прыгажуня! А за гэта маё жаданейка споўні!