Спірыдон

Сонцаварот

25 снежня - Спірыдон Сонцаварот

Сонца паварочвае на лета, а зіма - на мароз. 

Шлях Сонца вызначае і бакі свету: усходні, заходні, паўночны і паўднёвы. На ўсходзе - сонца нараджаецца, на ўсходзе яно пачынае свой шлях і нясе жыццё ўсяму зямному свету. 

23 верасня, па народным павер'і, сонца памірала. І тады пачынае святкаваць цемра. 

25 снежня адзначана ў народным календары як дзень сонцавароту. Людзі выходзілі на Красныя пагоркі, самыя высокія месцы ў акрузе, і сустракалі першыя прамяні сонца. 

У старажытных календарах сонца малявалася ў выглядзе касога крыжа. Гэтак жа нашы продкі малявалі яго і на вершніках свірнавых дзвярэй, на калаўротах. 

На сонцаварот гаспадыня пякла круглы хлеб: драўлянай лапаткай яна выціскала ў цесце баразёнкі ў выглядзе касога крыжа і потым ставіла хлеб на под у печ. 

У змярканне ўсёй вёскай збіраліся на вогнішчы. Запальвалі вогнішчы высокія, лічачы, што дапамагаюць сонцу дужэць.