Пелянашка

Ляльку майстравалі непасрэдна перад нараджэннем дзіцяці, з малітвай, з думкамі пра будучыню дзіцяці. Тканіна для вырабу бралася ад мацярынскай спадніцы,  кашулі бацькі, дзеда і іншых членаў сям’і - усё гэта захоўвала радавую і генетычную памяць.

Лялька была велічынёй з далоньку і, сціскаючы кулачкі, малое само магло трымаць яе ў руках.

Зрабіць такую ляльку-немаўлятка нескладана. Але яна нясе ў сабе шмат важнай энергетычнай інфармацыі, бо рабілася добрымі і ласкавымі рукамі маці.