Дзень і ноч

Лялькі Дзень і Ноч – лялькі-абярэгі жылля. Яны аберагаюць змену дня і ночы, парадак у свеце. Днём выстаўляюць наперад светлую, а ноччу –цёмную.

Лялька День – маладая, жывая, рухомая, працавітая і вясёлая. Яна –гаспадыня дня і сочыць, каб у буднія дні людзі працавалі. А ў святы весяліліся, спявалі, скакалі, гулялі, каб днём свяціла сонейка. Лялька сочыць за жыццём людзей пры святле дня, кааб ён не прайшоў дарма. Тады і лялька задаволена, і ў людзей усё добра. Лялька Ноч – мудрая, задуменная, спакойная, яна гаспадыня ночы. Ноч – чараўніца. Ноч сочыць, каб усе супакоіліся і ляглі спаць, адпачываць ад дзённых спраў, набірацца сіл. Яна дорыць сон і засцерагае яго.