Каза

6 студзеня - Каляды

Каза і мядзведзь  абавязковыя ўдзельнікі святочнага каляднага абыходу двароў, таму што гэтыя жывёлы ў славян здаўна звязаны з культам урадлівасці.

Каза была сімвалам жыццёвай сілы, і гэтую сілу яна павінна была прынесці гаспадару хаты і яго зямлі, поля, каб лепш урадзіўся хлеб.

Казу звычайна адлюстроўваў хто-небудзь з хлопцаў. На яго апраналі кажух, вывернуты футрам наверх, твар мазалі сажай, на галаву надзявалі любую шапку, да якой прымацоўвалі рогі з саломы. Хлопец-”каза” садзіўся верхам на дугу, так яго і вазілі калядоўшчыкі з хаты ў хату. Пры гэтым каза скакала, а яе світа спявала. Апранута была Каза ў спецыяльную яркую сукенку, па-над якою мацаваліся абрадавыя прадметы: дудачкі, катрынкі, бубны, падковы ў падарунак на шчасце, званочкі, бразготкі, драўляныя пацеркі, завушніцы, мяшэчкі з падарункамі, вянкі дабрабыту з маленькімі чырвонымі мяшэчкамі з зернямі злакаў, драўляная калодка ў падарунак халасцяку, як напамін неабходнасці ажаніцца.

Лялька “Каза” была сімвалам жыццёвай сілы, і гэтую сілу яна павінна была прынесці гаспадару хаты і яго зямлі, каб лепш урадзіў хлеб.

У некаторых губернях існавала лялька Каза, якая мела тыя ж функцыі, што і пераапрануты ў казу калядоўшчык.

Казу робяць кожны год. Гэта вясёлая лялька-берагіня, якая дапамагае падтрымліваць жаночую сілу і энергію. Каб жанчына ўвесь год заставалася забіяцкай, вясёлай, шустрай. Яна прыносіць  поспех ва ўсіх пачынаннях, а таксама дапамагае пазбавіцца ад хандры і дэпрэсіі. Сваімі званочкамі яна нібы дарыць сваю весялосць і жыцця- радаснасць, адганяе сум і смутак з сэрца.

Перад новым годам Казу трэба адпусціць: спаліць, або кінуць у раку. Вы самі ўбачыце, як за год яна стамілася.

Робіцца гэтая лялька, як варыянт, на крыжавіне. Апранаць яе пажадана ў яркую сукенку. Абавязковым атрыбутам з’яўляецца кашалек з чырвонай тка-ніны, напоўнены зернем, манетамі, крупамі, соллю і г.д. Да рук Казы можна прывесіць бразготкі і званочкі; на шыі – каралі, а рогі з барадой можна ўпрыгожыць стужкамі.

Тут ужо прастор для вашай фантазіі.

Такі абярэг лепш за ўсё размясціць на самым бачным месцы, каб яго ўладальнік як мага часцей зараджаўся пазітыўнай энергіяй і аптымізмам.

Лічылася, калі да вас на каляды прыйдзе «Каза», год бу-дзе вясёлым і радасным.

Вусная народная творчасць


Нам Піліпаўка надакучыла, 

Дзеўкам жываты перамучыла. 

Мальцам жамеры зубы праелі. 

А калядныя ж бліны ладныя, 

А мікольскія — не такоўскія. 


Го-го-го, козанька, 

О-го-го, шэра! (2 разы) 

Дзе ж ты бывала? 

—А я бывала 

Да й у шчырам бору 

Да й ягодкі брала. 

Як прыбег ваўчок, 

Да за козаньку хоп. 

А ваўчанятка — 

Да за казенятка. 

Го-го-го, козанька, 

Як ты крычала? 

— А я крычала: 

“Ме-ме-ме...” 

— Так я крычала. 

Го-го-го, козанька, 

Як ты ўцякала? 

— А я ўцякала: 

Туп-туп-туп! 

Так я ўцякала. 

Дайце казе грэчкі 

На перапечкі, 

Рэшата аўса, 

А наверх — каўбаса. 

Ты, козанька, 

Расхадзіся, развесяліся. 

Старшаму хазяіну 

У ногі пакланіся.