Вялікдзень (Пасха)

Красавік-май

Вялікдзень, Пасха, Уваскрэсенне Хрыстова, Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і было ўсталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста.У дзень Вялікадня вернікі адзначаюць уваскрасенне Хрыста з мёртвых і перамогу жыцця над смерцю і злымі сіламі. Паводле Бібліі, Ісус паўстаў з труны на трэці дзень святкавання юдэйскай Пасхі. У праваслаўі статус Вялікдня як галоўнага свята адлюстроўваюць словы «свят свята і ўрачыстасць з урачыстасцей».

У наш час дата Вялікдня ў кожны год разлічваецца паводле месяцава-сонечнага календара, што робіць Вялікдзень пераходным святам. Вялікдзень з'яўляецца адной з галоўных хрысціянскіх падзей, якая ў Беларусі носіць статус дзяржаўнага свята. Яна суправаджаецца рознымі традыцыямі і абрадамі, многія з якіх актуальныя па гэты дзень. Аднак сёння не ўсе пра іх памятаюць, а хто-то і зусім можа не ведаць. 

Да гэтага свята ствараюць лялек, якія сімвалізуюць яго. Самая прыгожая святочня лялька - Вялікдзень (Пасха). Яна прадстаўляе сабой праваслаўную жанчыну ў святочным адзенні, што ідзе ў царкву, каб асвяціць традыцыйную пасхальную ежу.