Дамавушка (Благапалучніца)

Лічылася, што яна наладжвае кантакт з дамавіком, таму яшчэ адна назва гэтай лялькі  “Дамавушка”. Гэтая маленькая лялька “ростам” усяго 3-8 см можа пася-ліцца ў вашым доме, стаць маленькім, прыемным падарункам для вашых родных або сяброў.

Дараць Благапалучніцу  звычайна на Каляды альбо Новы год, але яе можна падарыць як памочніцу ў любых жыццёвых пачынаннях у пачатку любога жыццёвага этапу, а значыць у любы час года.

Гэты абярэг дарыцца з пажаданнямі дабрабыту, таму што ў яго кладзецца манетка з лічбай 5. Гэта можа быць 5 капеек або 5 рублёў, галоўнае, каб была гэтая лічба, таму што менавіта яна з’яўляецца сімвалам дабрабыту ў нумаралогіі. Але ж застаецца не зразумелым, як нумералогія трапіла ў славянскі абярэг.

Лялячку, як абярэг, трэба абавязкова зрабіць за адзін дзень, не пераносячы працу на наступны. Пры невялікіх навыках працы з іголкай і ніткай, яе наогул можна зрабіць за некалькі хвілін.

Благапалучніца можа стаяць на бачным месцы або можа хавацца. Тут трэба ёй даверыцца. З гатовай лялечкай вы можаце ўстаць у сярэдзіне пакоя, расслабіцца і прыслухацца да сябе. Адпраўляйцеся туды, куды павяла думка. Нават з укромнага або далёкага месца лялечка будзе абараняць гаспадароў, клапаціцца аб іх, таму што сядзіць памочніца на шчасце-мяшэчку.

У яе спадніцы-мяшэчку  манетка з лічбай 5, якая  прыносіць грошы ў дом, фасолінка  дае ежу, а гаючыя травы  - гэта клопат пра здароўе.