Шчасце

Лялька “Шчасце” - вельмі мілы і пацешны та-лісман, нікога не пакідае абыякавым. Яна абавязкова дапаможа вам у дасягненні вашай мэты і натхніць на новыя. Гэта маленькая дзяўчынка з вельмі доўгай касой. Каса, як сімвал жаночага пачатку і жаночай сілы, сімвалізуе здароўе, дастатак, прыгажосць і доўгае жыццё. Лепш за ўсё, калі каса накіравана ўверх і наперад  да новых дасягненняў і новых поспехаў. Гэта робіць ляльку больш устойлівай. У рускіх народных казках, дзе героі шукаюць сваё шчасце, згадваецца гэтая лялька як лялька-памочніца. Так і цяпер лічыцца, што калі насіць такую ляльку з сабой, табе будзе спадарожнічаць поспех, і ты знойдзеш сваё шчасце. Маленькая лялька з доўгай касой - гэта выдатны падарунак, які не пакіне абыякавым ні дарослага, ні дзіцяці.