Берагіня

Лялька «Берагіня» — адна з самых старажытных абярэгавых лялек.Гэта вобраз замужняй жанчыны. Берагіня – заступніца і абаронца  ад злых духаў і суроку, прыносіць у дом дастатак.

Лялька ў руках трымае вузельчык, напоўнены зернем. Яно нясе ў дом энергію сонца.

Лялька вешаецца над уваходам, вышэй галавы, так, каб яна магла бачыць кожнага, хто ўваходзіць у дом.