Жаўрук (Сарока)

З 14 сакавіка - Гуканне вясны

Галоўнае прызначэнне лялькі Сарокі - гэта яе ўдзел у вясновых заклічках. У гэтых абрадах яшчэ прымалі ўдзел лялька Вяснянка, лялька Марцінічка і лялька Птушка Радасць, але Сарока адрозніваецца ад усіх пералічаных тым, што вобраз птушкі ў ёй выходзіць на першы план. Як вядома, адной з першых вясновых птушак з'яўляецца жаўрук. Менавіта гэтыя птушкі паведамляюць усяму свету пра тое, што зіма ўжо згубіла свае сілы і вясна хутка прыйдзе. Увесну, падчас абрадаў заклікання, жанчыны пяклі з цеста маленькіх жаўрукоў. Потым з песнямі і пляскамі раскладвалі іх на дахах дамоў, у поле, на лузе для прыцягнення птушак і хутчэйшага настлення цёплых дзён. Таму першае і сапраўднае імя гэтай лялькі – Жаўрук.