Траўніца

Траўніца. Гэта лялька напоўнена духмянай лекавай травой. Ляльку неабходна падушыць ў руках, паварушыць, і па пакоі разнясецца травяны дух, які адганяе духаў хваробы. Праз два гады траву ў ляльцы неабходна памяняць. Менавіта так рабілі нашы продкі.

У ляльцы Траўніцы шэсць вузельчыкаў: вялікі вузельчык – тулава, нагадвае неваляшку, на яго прывязваецца вузельчык-галоўка (усе вузельчыкі набіваюцца толькі травой), да ручак прывязваецца па адным вузельчыку, яшчэ два вузельчыкі ўтвараюць грудзі.

Траўніца сочыць за тым, каб хвароба не пранікла ў хату. Ад яе зыходзіць цеплыня, як ад клапатлівай гаспадыні. Яна і абаронца ад злых духаў і хваробы, і добрая суцешніца. Яе падвешвалі ў хаце над калыскай дзіцяці. Ляльку давалі гуляць дзецям. Яшчэ яе ставілі каля ложка хворага.