Суцешніца

Суцешніца. Лялька на берасцяной аснове знаходзілася ў запасе, не навідавоку, даставалася толькі як хуткая дапамога пры хваробе дзіцяці. Рабілася суцешніца з самых яркіх тканін, на руках і на поясе навешваліся цукеркі, загорнутыя ў пакуначкі з матэрыі. Пакуль дзіця хворае і няўцешнае, лялька знаходзілася ў яго. Пры заспакаенні лялька прыбіралася да наступнага разу за печ, магчыма за ладан, альбо з галінкамі ладану для ачышчэння. Лялька па традыцыі ў вобразе жанчыны, а туга скручаная бяроста ў аснове як дрэва жыцця.