Абярэжныя (ахоўныя) лялькі

Лялькі абярэжныя (ахоўныя) вырабляліся (ці выкарыстоўваліся раней вырабленыя) у крызісныя часіны, калі была асабліва патрэбна іх падмога. Амаль паўсюдна на Беларусі выкарыстоўвалі падобнае дзеянне: тройчы паварочвалі ляльку-абярэг супраць гадзіннікавай стрэлкі, прамаўляючы: “Адкруціся злом, павярніся дабром!”

Ахоўныя лялькі вырабляліся на самыя розныя выпадкі жыцця, першыя ж ствараліся яшчэ перад нараджэннем дзіцяці.