Пачатковыя класы

На вучэбных занятках таксама ёсць месца народнай ляльцы, якую можна выкарыстоўваць самымі рознымі спосабамі. Так, на ўроку працоўнага навучання па тэме “Асновы тэхналогіі апрацоўкі тканіны. Творчы праект “Мяккая цацка” вучні чацвёртага класа могуць самі стварыць тканевую мотанку, напрыклад, тую ж самую Пелянашку, або Адарунак у падарунак, Зайчыка на пальчык і іншых. Тое ж самае тычыцца і вучняў другога класа, якія на ўроку “Мадэляванне нітачных лялек” выконваюць прасценькіх прыгажунь.

Вучэбная праграма прадмета “Чалавек і свет” (“Мая Радзіма Беларусь”) у 4 класе прадугледжвае вывучэнне раздзелаў “Гісторыя Беларусі ў паданнях і імёнах”, “Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме”. На ўроках “Нашы продкі”, “У што верылі нашы продкі”, “У краіне майстроў і творцаў” дзеці знаёмяцца з абрадамі, якія звязаны з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, з творамі народнай вуснай і мастацкай творчасці. Такія заняткі могуць праходзіць на базе беларускай хаткі з дэманстрацыяй музейных экспанатаў. Вучні могуць прынесці свае сямейныя рэліквіі, якія стануць яскравым прыкладам захоўвання прадметаў культурнай спадчыны краіны.

Нельга абысці ўвагай і ўрокі роднай мовы і літаратуры. Пачынаючы вывучэнне беларускай літаратуры ў пачатковых класах з вуснай і народнай творчасці, дзеці штогод пашыраюць свае веды аб роднай краіне і яе спадчыне, у іх выхоўваюцца патрыятычныя пачуцці, развіваецца цікавасць да гісторыі беларускага народа і ўдзячнасць за захаванне звычаяў і традыцый. Падчас вывучэння верша Ніны Галіноўскай “Бабуліна песня” (2 клас), а таксама раздзелаў “Чалавек і мастацтва” і “Чалавек і яго род” у чацвёртым класе цудоўна ўпішацца выкарыстанне і дэманстрацыя мотанкі ці саламянай лялькі, ніткавай ці глінянай прыгажуні.

З цікавасцю будуць праходзіць і факультатыўныя заняткі “Мая Айчына” ў 1-4 класах і “Вытокі роднай мовы”, “Традыцыйныя мастацкія тэхнікі” ў 4 класе, заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Умелыя рукі”, “Мастацкая апрацоўка драўніны”, “Краязнаўчы” і іншых, калі ў іх уключыць знаёмства з “лялечнымі забавамі”, а таксама стварэнне творчых праектных работ. Акрамя таго пазаўрочная дзейнасць таксама можа быць звязана з выкарыстаннем беларускай лялькі на самых розных музейных занятках і выхаваўчых мерапрыемствах. З вялікім задавальненнем удзельнічаюць навучэнцы ў фальклорных святах “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле”, “Багач” і многіх іншых, дзе паказваюць свае веды і ўменні, дэманструюць свае творчыя работы – традыцыйных лялек, зробленых у розных тэхніках.

Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь у 4 класе

Тэма: Ад батлейкі да паланэза


Этап урока - выбарачнае чытанне з дэманстрацыяй інсцэніровак

Народны лялечны тэатр "Батлейка"

Настаўнік прапануе паглядзець прадстаўленне лялечнага спектакля, якое падрыхтавалі вучні класа. Спектакль створаны на аснове зімовай віншавальнай песні "Калядкі", змест якой вядомы вучням з урока "Литературное чтение".

Песня-колядка

коза. Уж и ходим мы,

Уж и бродим мы

По проулочкам, 

По заулочкам. 

Медведь. Щедрый вечер, 

Добрый вечер, 

Добрым людям 

На весь вечер! 

Журавль. Уж и ищем мы, 

Уж и ищем мы 

Иванов двор, 

Иванов двор. .

Вместе. Уж и будем брать, Будем брать-скупать - Все калачики,

Все горячие.

Хозяева. Щедрый вечер добрым людям. Здоровья вам желаем, от души вас угощаем.

Коза. На новое лето,

На красное вам лето!

Куда конь хвостом – 

Туда жито кустом. 

Медведь. Сколько елок,

Столько и коровок;

Сколько свечек,

Столько и овечек.

Журавль. Счастья вам, хозяин с хозяюшкой,

Большого здоровья,

С Новым годом, Со всем родом!

-На аснове якога твора створаны спектакль? (Народная калядная песня)

-У якім тэатры можна назіраць такую пастаноўку? Якія спектаклі лялечнага тэатра вам давялося паглядзець?

-Старажытны лялечны тэатр апісаны ў апавяданні вучэбнага дапаможніка. Прачытайце самастойна абзацы 1-3 на с.91-92 і абмяркуйце ў пары, чым адметны лялечны тэатр "батлейка".

-Выкарыстоўваючы малюнак у вучэбным дапаможніку на с.91, апішыце, як выглядала батлейка.

-Часцей за ўсё батлейка паказвалася на калядныя святы. Назва "батлейка" ўзнікла ад слова "Бэтлеем" - так па-польску называецца горад Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Калі ўзнік пазнавальны інтарэс да дадзенай тэмы, можна самастойна прадоўжыць даследаванне праз:

-знаёмства з апавяданнем "Батлейка" з кнігі для чытання "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь. 4 клас",

-наведванне Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Выяўленчае мастацтва (3 клас)

Тэма: Цацка як твор народнага мастацтва

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб адзінстве формы прадмета і яго ўпрыгожвання.

Задачы: 

-актуалізацыя ўяўлення аб выразных сродках твораў ДПМ;

-фарміраванне ўяўлення аб беларускай народнай ляльцы;

-фарміраванне ўмення абагуліць форму прадмета, суадносіць яе з зарактарам дэкора;

-удасканаленне навыкаў работы з ніткамі.


Матэрыялы і інструменты: джутавыя ніткі, вязальныя ніткі, нажніцы.


Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

Прывітанне. Праверка падрыхтаванасці класа да ўроку.

2.Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

На мінулым уроку мы гаварылі аб арнаменце і выконвалі яго. Цяпер вы ведаеце, што арнамент адносіцца да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ён служыць для ўпрыгожвання розных вырабаў. Сёння мы працягнем вывучаць ДПМ і выканаем цацку ў народным стылі.

3.Вывучэнне новай тэмы.

-Успомніце, якія цацкі мы бачылі ў нашым школьным музеі, а таксама ў іншых музеях народнага побыту, дзе мы з вамі ўжо былі.

-А дзе яшчэ можна ўбачыць вырабы ДПМ? (у магазінах, кіосках)

В старадаўнія часы, калі развіваліся народныя промыслы, такой колькасці магазінаў і музеяў не было. Народныя майстры стваралі свае вырабы і адвозілі іх на кірмаш, дзе маглі прадаць або абмяняць на іншы тавар. Кожнае дзіця марыла пабываць на кірмашы і атрымаць у падарунак цацку. Усе яны былі яркімі і прывабнымі. Аднак найбольш цікавымі былі тыя цацкі, якія маглі рухацца і выдаваць гукі. Сярод самых папулярных цацак у дзяцей былі свістулькі, якія майстры рабілі з гліны. А яшчэ з гліны рабілі розную свойскую і дзікую жывёлу, посуд у форму жывёлы. 

Паказ прэзентацыі "Народная лялька Беларусі".

Выкананне задання № 13 у альбоме.

Фізкультхвілінка.

Праца са схемай стварэння лялькі "Сонечны конь".

4.Самастойная работа вучняў.

Настаўнік раздае кожнаму вучню інструкцыю па стварэнні вырабу. Падчас работы аказваецца франтальная і індывідуальная дапамога, адзначаюцца найбольш удалыя работы, настаўнік назірае за выкананне правілаў тэхнікі бяспекі.

-Пасля звязвання лялькі дэкарыруйце яе арнаментам, як гэта паказана на схеме.

5.Падвядзенне вынікаў.

_Да якога віду мастацтва адносіцца народная лялька?

-З якіх матэрыялаў майстры рабілі цацкі?

-Паўтарыце этапы стварэнне лялькі.

Аналіз работ вучняў.

Цацкі выстаўляюцца на стале. Вучні з дапамогай настаўніка ацэньваюць работы і выбіраюць найбольш прывабныя і ўдалыя.

6.Рэфлексія. 

-Якія словы можна сказаць, гледзячы на вашы цудоўныя работы?

Працэс стварэння Пелянашкі

         Адна з самых старажытных лялек, што стварала да нараджэння дзіцяці ці ж спецыяльна для яго маці або бабуля. Ахоўная лялька з часам, калі дзіця падрастала, станавілася яшчэ і гульнёвай. Такіх сябровак для немаўляці рабілі ажно сем,  і яны заставаліся ўвесь час разам з ім.

Рабіліся Пелянашкі вельмі проста і хутка, аднак існавала вялікая колькасць правілаў, без якіх гэта было немагчыма, бо такая лялька не набывала сваіх ахоўных функцый.

Так, для лялькі трэба браць ужо скарыстаную тканіну, якая служыла адзеннем для аднаго з бацькоў дзіцяці. Славяне верылі, што так яны перадаюць ляльцы, а значыць, і самому дзіцяці, сілу бацькоў. Такая лялечка-амулет станавілася магутнай абаронай для дзяцей, бо несла ў сабе, па павер’і, сілу бацькоў, сілу рода.

Традыцыйна немаўляці складалася не толькі з тулава і галавы, а таксама мела пупок. Яго звычайна паказвалі ніткай (абавязкова чырвонай ваўнянай), завязваючы вузельчык спераду лялькі. Тры жыццёвыя сілы – цела, дух і душа – былі схаваныя ў гэтых элементах.

Пры стварэнні Пелянашкі задзейнічаны яшчэ адзін сакральны лік - сямёрка. Тканіна, якая абазначае тулава дзіцяці, павінна быць згорнута менавіта сем разоў.

Гэта асноўныя правілы, якіх трэба прытрымлівацца пры вырабе лялькі.  Аднак не варта забываць і пра тое, што абярэг трэба рабіць пры добрым надвор’і, станоўчым настроі і адчуванні, з “лёгкімі” думкамі.

Для вырабу адной лялькі “Пелянашка” (Дадатак 2) спатрэбіцца:

-         кавалачак ваты,

-         адзін лапік белай тканіны памерам 10х10 см,

-         два лапікі каляровай тканіны памерам 15х15 см,

-         адзін лапік каляровай тканіны памерам 15х20 см,

-         чырвоная ваўняная нітка.

Паслядоўнасць вырабу лялькі:

1.                Скруціць з ваты шарык, які паслужыць галавой немаўляці.

2.                Вату палажыць у цэнтр лапіка белай тканіны, краі якога сабраць разам і завязаць ніткай.

3.                Першы каляровы кавалак скруціць, каб атрымалася цельца для лялькі, уставіць з аднаго боку галаву і завязаць ніткай.

4.                Другім каляровым лапікам тканіны замяняем хустачку, таму ён складваецца па дыяганалі, надзяваецца на галаву і зноў завязваецца.

5.                Самы вялікі кавалак тканіны размяшчаецца зверху цельца лялькі, напамінаючы дзіцячую пялюшку, і ў апошні раз завязваецца ваўнянай ніткай на вузельчыкі.

Занятак у музеі "Знаёмыя незнаёмыя народныя лялькі"

Занятак у музеі "Знаёмыя незнаёмыя народныя лялькі"

Дэманстрацыя лялек у музеі падчас работы над стварэннем даследчай работы

Дэманстрацыя лялек у музеі падчас работы над стварэннем даследчай работы

Стварэнне Пелянашкі на ўроку працоўнага навучання ў 4 класе

Прэзентацыя зробленых лялек на ўроку працоўнага навучання ў 4 класе

Гутарка ў ГПД "Зімовыя абрадавыя лялькі"

Папаўненне школьных лялек новымі з серыі "Лялька.by"

Выкарыстаныя крыніцы інфармацыі

На старонцы часткова былі выкарыстаны матэрыялы з кнігі "Выяўленчае мастацтва: план-канспект урокаў:  3 клас", "Вучэбны прадмет "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь" у 4 класе".