Зернявушка

21 верасня - Багач

Ляльку Зернявушку – сімвал заможжа, дабрабыту і ладу – рабілі ўвосень з новага ўраджаю (тулава – клуначак з зернем), а вясной забіралі з яе зерне і засявалі ім першую раллю. Такую ляльку стваралі абавязкова сваімі рукамі, нікому не дарылі і не прымалі як падарунак. Лялька абрадавая – выкарыстоўвалася ў земляробчых рытуалах, але яе гадамі як абярэг захоўвалі на покуці пад абразамі (таму Зернявушку адносяць і да лялек абярэжных).