Нявеста 

(На ўдалае замужжа)

Лялька дапамагае ўдала знайсці мужа. "Муж галава, а жонка шыя". Куды шыя паверне, туды галава і глядзець будзе. Мабыць таму ў лялькі "На ўдалае замужжа" асноўны акцэнт робіцца на шыю. Шыю ўпрыгожваюць прыгожыя рознакаляровыя каўняры, але не проста так – на кожны каўнер загадваюць жаданыя якасці будучага мужа, якія хацелі б бачыць у ім у далейшым шлюбным жыцці.

Адметнай рысай такой лялькі з'яўлялася і адсутнасць рук. Мелася на ўвазе, што муж будзе на руках насіць сваю выбранніцу.