Дзесяціручка

Лялька сваім выглядам апраўдвае сваю назву. Дзесяціручка - гэта жаночая фігурка з доўгай касой і дзесяццю рукамі. У асноўным такую ляльку робяць з мача або саломы, якая перавязана каляровымі ніткамі (у асноўным чырвонага колеру). Па нізе сарафана навязваецца дзевяць рознакаляровых банцікаў з нітак. Лялька з’яўляецца памочніцай дзяўчат, дапамагае ў рукадзеллі і розных клопатах па дому. Такая лялька вешаецца і ставіцца ў тым месцы, дзе дзяўчына праводзіць большую частку сваёй працы, ці часта займаецца рукадзеллем. Пры сучасным жыцці, такая лялька можа быць як памочніца, да прыкладу, у офісе або іншым працоўным месцы. У старажытныя часы лялька пасля вырабу спальвалася. Цяпер такія лялькі не спальваюцца, але само гэта дзеянне азначае, што лялька, аддаўшыся агню, перадае ўсю сваю сілу гаспадыні, якая яе зрабіла.

Прызначэнне лялькі Дзесяціручкі яшчэ і дапамагаць дзяўчатам, якія рыхтуюць свой пасаг, або рыхтуюцца да бліжэйшага замужжа. Лялька таксама выкарыстоўвалася ў вясельных цырымоніях, як падарунак нявесце, каб у яе ўсё ладзілася, паспявалася і атрымлівалася ў побыце. Традыцыйна пачыналі рабіць такую ляльку восенню, калі пасля ўборачных работ у палях, садах і агародах садзіліся на доўгую зіму за рука-дзелле. Дзяўчаты і жанчыны збіраліся разам і рабілі кожная для сябе ляльку Дзесяціручку з лыка ці саломы, бо восеньская і зімовая пара — гэта пара клопатаў па хаце і перыяд, калі славяне пачыналі гуляць вяселлі.

Пры вырабе на кожную руку загадваецца жаданне ці справа, у якім рука павінна дапамагаць. Да прыкладу, гэта можа выглядаць так: “Гэтая ручка будзе мне дапамагаць у шыцці, гэтая ручка будзе мне дапамагаць на кухні, а гэтая ручка...”.