Каляндар народных лялек

Каляндар народных лялек прадстаўляе сабой круг вялікага дыяметру, які з'яўляецца падстаўкай для лялек. Круг падзелены на чатыры сектары - тэматычныя зоны, што адпавядаюць чатыром порам году. Кожны сектар мае свой колер і напаўненне. 

На знешняй акружнасці календара размешчаны чатыры лялькі "Сонечны конь", якія запрэжаны ў калёсы ці сані, у залежнасці ад сектару той пары года, да якой ён адносіцца. Калёсы і сані размешчаны такім чынам, што адчуваецца рух коней наперад і іх накіраванасць да змены пары года. На калёсах і санях знаходзіцца па 2 лялькі і яшчэ чатыры - ля цэнтральнай восі. Ад цэнтральнай восі адыходзяць стужачкі рознага колеру да лялек.

Такім чынам, кожны сектар змяшчае па тры лялькі, якія адпавядаюць народным святам той ці іншай пары года. Так, зімовыя святы прадстаўлены Кацярынай-санніцай, Казой і Масленіцай; вясновыя - Зернявушкай, Пасхай і Траўніцай; летнія - На здароўе, Купаўкай і Жніцай; восеньскія - Багачом, Дзесяціручкай і Параскевай.

Дадзены каляндар можа выкарыстоўвацца на навучальных занятках у дашкольнай групе, падчас гульняў і мерапрыемстваў. 

У пачатковай і сярэдняй школе магчыма выкарыстоўванне ўсяго календара ці яго частак (лялек) на навучальных занятках, падчас экскурсій ў беларускую хатку, на занятках аб'яднанняў па інтарэсах "Юны экскурсавод", а таксама як узор на занятках гурткоў "Умелыя рукі", "Мастацкая апрацоўка драўніны". Акрамя таго каляндар можа стаць асновай для напісання творчай работы.