Ліхаманкі (Трасавіцы)

Ліхаманкі (Трасавіцы) - традыцыйныя анучныя лялькі. Падвешваюць іх звычайна на адной вяровачцы каля коміну.  Іх роля – прыцягнуць да сябе ўвагу ліхадзейкі-хваробы, якая заляцела ў дом. Верылі нашы бабулі, што заляціць злы дух хваробы ў дом у пошуках сваёй ахвяры, убачыць яркіх прыбраных лялек Ліхаманак, падумае, што гэта чалавек, і ўселіцца ў адну з іх. Таму лялек Ліхаманак робяць з яркіх тканін.

Сярэдзіна восені і канец вясны, калі пачынаецца большасць прастудных захворванняў, самы час для вырабу лялек Ліхаманак. Па характары захворванняў і плыні хвароб назіральны народ вылучыў 12 асноўных сясцёр-ліхаманак. У назвах іх імёнаў былі звычайна адлюстраваны сімптомы захворванняў, і ў розных месцах яна былі розныя.

1. Нямея. Сядзела Нямея глыбока пад зямлёй прыкаваная жалезнымі ланцугамі да слупа, а калі ўдавалася ёй вырвацца, то яна з'яўлялася сярод людзей і касіла цэлыя паселішчы, не шкадуючы нікога.

2. Агнея – выклікала жар і высокую тэмпературу.

3. Лядзея – выклікала моцныя дрыжыкі.

4. Гняцея – пазбаўляла апетыту.

5. Грудніца – знясільвала чалавека моцным кашлем.

6. Глухея – закладвала вушы.

7. Ламея-Косткаломка – выклікала боль у суставах.

8. Таемная – жалобу тварыла, ніхто не мог распазнаць яе.

9. Пухнея – выклікала моцныя ацёкі.

10. Жаўцея – выклікала хваробы печані, афарбоўваючы скуру чалавека ў жоўты колер.

11. Карчэя – любіла чужыя жылы на свае кулачкі намотваць, прымушаючы пакутаваць ад болю.

12. Гладзея – парушае сон.

13. Трынаццатая Кумоха – самая старэйшая, «найбольшая» з іх і самая злая. Менавіта Кумоха пасылае сваіх сясцёр у свет людзей – «калаціць, грэшнае цела мучыць і белыя косці ламаць».