Бяссонніца

Бяссонніца - абрадавая лялька, якая аберагала сон дзіцяці. Такую простую і важную ляльку рабілі з квадратных кавалкаў тканіны або двух галаўных хустак. Галаву лялькі набівалі мятай ці іншай заспакаяльнай травой. Пры гэтым у працэсе вырабу чыталі змову "Сонніца-бяссоніца, не гуляй з маім дзіцём, а гуляй з гэтай лялячкай".

Трэба дадаць, што Бяссонніцу клалі не толькі ў калыску да малога, але і дарослыя таксама рабілі для сябе такую цацку.