Вяснянка

14 сакавіка - Дзень Аўдакеі (Яўдокі)

У старажытнасці славяне сустракалі Новы год у першы вясновы дзень - 1 сакавіка, які па новым стылі прыпадае на 14 сакавіка. Святкаванні адбываліся шырока, таму што пачатак новага года быў сімвалам пачатку новага часу.

З гэтага дня можна было пачынаць новы цыкл палявых работ, займацца іншымі сельскагаспадарчымі работамі. Пасля прыняцця хрысціянства гэтае свята стала адзначацца, як дзень прападобнай пакутніцы Еўдакіі, якая ўзяла на сябе вобраз вясны (Веснавіцы).

У гэты дзень рабілі ляльку Вяснянку. Гэта вясёлая, забіяцкая лялька, якую робяць на прыход вясны. У лялячкі вяснянкі ёсць яшчэ адно імя - Аўдоцця-Вясноўка.

Вяснянкі пачыналі рабіць з 14 сакавіка. З гэтым днём звязваліся асаблівыя прыкметы. Лічылася, што Аўдоцця захоўвае ключы ад вясновых вод, і калі захоча, то пусціць ваду, а не – так і затрымае, альбо маразы напусціць.Пачатак вясновых вятроў таксама асацыявалася з 14 сакавіка, таму Вяснянку празвалі яшчэ і Свістункай, прыгаворваючы: "Вось табе на! Прыехала Свістуння" А яшчэ Вяснянку-Аўдоццю называлі Плюшчыхай, Плюшніхай - з-за таго, што снег пачынаў «плюшчыцца», гэта значыць асядаць, злежвацца пры раставанні. Таму і казалі: "Плюшніха правяла плюшкі". Ростам лялька - з далоньку, а сілы, радасці і маладой вясновай яры ў ёй запас да самага Купалы.Традыцыйна яна вельмі яркая, з валасамі незвычайнага колеру, бо адлюстроўвала яна не чалавека, а Дух абуджэння прыроды. Яна з'яўляецца абярэгам маладосці і прыгажосці.