Кузьма-Дзям'ян

14 лістапада - Кузьма-Дзям'ян (свята кавалёў) 

Кузьма-Дзям'ян - апякун земляробства і вяселля. 

Кавалі з'яўляюцца сімваламі шлюбу і сям'і, таму нездарма дзень Кузьмы -Дзям'яна асабліва шанавалі незамужнія дзяўчаты, бо гэтыя святыя згодна з павер'ем спрыялі вяселлям.

Унясенне свята кавалёў у народны каляндар сведчыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся коўкай металу. Некалькі навучанне кавальскаму рамяству працягвалася ад 3 да 7 гадоў.

Звычайна кузня стаяла на краі вёскі, пры дарозе. Адтуль даносіўся стук молата і перазвон жалеза. Гэта каваль каваў метал. Ён вырабляў падковы, падкоўваў коней, адкоўваў восі для калёс ці палазы для саней. Ён жа каваў і зубіў сярпы, варыў сякеры і малаткі; адкоўваў нажы і нажніцы...З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце.