Птушка-радасць

З 14 сакавіка - Гуканне вясны

А вы ведаеце, што раней у пачатку сакавіка жанчыны праводзілі абрад Гуканне вясны?

Замужнія бабы апраналі свае прыгожыя ўборы і выходзілі ў поле з заклічкамі.

Птушкі прыносілі на крылах вясну. Калі птушка садзілася на жанчыну, лічылася, што ўвесь год у яе будзе ўдалым і шчаслівым. Таму і абрадавая лялька ўся абсыпаная птушкамі, іх павінна быць няцотная колькасць, і адна абавязкова павінна сядзець на галаве. Ды і галаўны ўбор у лялькі таксама падобны на птушку, з галавой, крыламі і хвастом.

Вусная народная творчасць


Ой, выйдзем, дзевачкі, 

На новае лета. 

Зімавалі — не спевалі, 

Весну ждалі... 

Ой, чырочко-пташэчко, 

Не залета далечэчко, 

Не занось мойго венчыка. 

Бо мой венчык-патрэбчык. 

Братка жаніці, 

Сястру замуж аддаці. 

Сястру замуж аддаці, 

Вяселле спраўляці.