На здароўе

Лічылася, што гэты абярэг можа не толькі прагнаць хваробу, але нават узяць яе на сябе. Вядома ж, для гэтага неабходна было майстраваць ляльку з добрымі намерамі.

Пры выбары для такой лялячкі матэрыялу аддавалі перавагу ільну. Нашы продкі ведалі, што ён экалагічна чысты, таму, калі і лячыцца, то такім матэрыялам.

Асаблівай прыбранасцю гэтая лялька пахваліцца не можа, бо ўпрыгожваць яе не было прынята. На грудзях красаваўся крыж абярэжнай ўласцівасці з чырвоных нітак, якія, дарэчы, не рваліся ў працэсе рукадзелля. Яшчэ адна характэрная рыса лялькі - доўгая каса.