Майскія віткаўскія чытанні
ушанаванне памяці
ушанаванне памяці
Імя Васіля Віткіі займае пачэснае месца сярод лепшых майстроў літаратурнага слова Беларусі, асацыіруецца з імёнамі, якія прадстаўляюць гісторыю і культуру нашай Случчыны і краіны ў цэлым.
У 2008 годзе Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка ініцыіравала правядзенне Майскіх Віткаўскіх чытанняў у гонар слыннага земляка. Чытанні сталі сапраўдным культурным брэндам Слуцка. Штогод яны збіраюць пісьменнікаў і журналістаў, настаўнікаў і бібліятэкараў, прыхільнікаў творчасці паэта і яго чытачоў, усіх тых, хто хоча яшчэ раз сэрцам дакрануцца да ёмкага, сакавітага віткаўскага слова.
Віткаўскія чытанні – узор развіцця чытацкай культуры, захавання духоўнай спадчыны, беражлівых адносін да роднай мовы і літаратуры. Упэўнены, што майскія ўрачыстасці з'яўляюцца магутным стымулам да яднання творчай інтэлігенцыі, вучнёўскай і працоўнай моладзі ў імя працвітання нашай Айчыны, у імя выхавання добрых пачуццяў у сэрцах і душах людзей, стварэння станоўчага культурнага іміджу нашага рэгіёну.
XVІ Майскія Віткаўскія чытанні
XV Майскія Віткаўскія чытанні
XII Майскія Віткаўскія чытанні
XI Майскія Віткаўскія чытанні
III Майскія Віткаўскія чытанні
II Майскія Віткаўскія чытанні
I Майскія Віткаўскія чытанні
Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"