У мяне растуць гада,будзе і семнаццаць.Працаваць пайсці куды,чым займацца?Скрозь патрэбны майстры –цесляры і сталяры, Я сякеру у руку, у другую – гэбля:вось вам мостцераз раку,вось вам мэбля.Загадзя яно відно,калі цяміш трошкі.Выбірай бервяноі пілуй на дошкі.На ўвесь голас загулавясёлая піла.На зямлю з-пад пілкісыплюцца апілкі.Я шархебель вазьму,дошку абгаблюю.Калі трэба стол каму –мігам зраблю я. Час на працы марнатраціць не хачу.На станку такарным ножку абтачу.За адну хвілінку змайструю скрынку.Шафу, крэслы, столікі – глядзі, гатовых столькі!Добра сталяру, лепей – інжынеру.Калі я гавару, значыць, цвёрда веру.Я адразу вам чарчу дом такі, які хачу.Гляньце, на паперы гатовы ўжо будынак – гатовы вокны, дзверы і нават комін з дымам!Вось зялёная алея, вось галоўны фасад.Хто ні гляне – зразумее, дзе фантан тут, а дзе сад.План гатоў, была б ахвота – знойдзецца для ўсіх работа.З раніцы і да змяркання гул стаіць на рыхтаванні.Лёгка з работкай спраўляецца лябёдка,цэглу старанна падносяць краны. Толькі знай – укладай, спрытна кельмаю раўняй.Вось вам і гатовы дом шматпавярховы.Сцелем па даху звонкую бляху.Паглядзіце, як жывём, як нам сонца свеціць.Вось які наш новы дом – самы лепшы ў свеце!Дабрыня інжынеру, яшчэ лепей – урачу.Хіба хто мне не паверыць, што дзяцей лячыць хачу?Прыеду да Пеці, прыеду да Боры.– Добры дзень, дзеці, хто ў вас хворыАдрыйце раток!Ці баліць жываток?Не пакрыўджуся – прывык: пакажыце мне язык!Пастаўце гэты градуснік сабе пад пашкі, дзеткі…Глытаюць дзеці радасна усе мае таблеткі, лыжачкаю п’юць мікстуру, мераюць тэмпературу.– Чай з малінай вам папіць бы, паляжаць гадзіны дзве, і тады ў вам да жаніцьбы ўсё як бачыш зажыве!..дабрыня ўрачу, лепей – рабочым.Я ў рабочыя хачу, і дружок мой хоча.Чуеце, яшчэ здалёк кліча на завод гудок? Не марудзь, дружа, Выходзь адразу.Што адзін не здужае – здужаем разам.Адважна рэжам, кроім жалеза, волава плавім, машынамі правім.Іскры з-пад молата пырскаюць золатам. Рэйкі пад ножнамі травою гнуцца – ёсць тут кожнаму дзе разгарнуцца.Бяру абрубак, рублю гайку, а ты шрубу хутчэй давай-тка.Умее канвеер – кіруе слаўна.Упраўна і вёртка працуе зборка.Восі, улазьце ў калёсы высозныя – змацуем часці паравозныя.Там – дым, тут – гром, сюды, сюды, магутны дом!І выкаціўся паравоз і нас, і вас панёс, павёз.На заводзе любата, лепей – у трамваі.За кандуктара стаць я жаданне маю.Сумку на плячо надзень і катайся цэлы дзень!– Дарослыя і дзеці, бярыце білецікі.Пакуль не позна – выбірайце розныя: сінія, зялёныя, блакітныя, чырвоныя.Па рэйках качу да самага лесу, далей не хачу, тутака злезу.Кандуктару дабрыня,лепей – шафёру.Я не страчу марна дня са сваім маторам.Шуршыць машына па шашы – калі ласка, малышы!Каму ў цырк, каму ў кіно – ўсе сядайце заадно!Паддам газу – завязу адразу.У нас парадак строгі – даём гудок:“Сыдзі з дарогі набок, браток!”Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам.Я хачу пілотам стаць, правіць самалётам.Наліваю ў бак бензін, заводжу прапелер.Самалёт, вязі – пасажыры селі.Падымі ты нас, матор,аж да самых дальніх зор!Прабіваю хмару з градам, прыбываю па раскладу.Палёт завершан, спускаю лесвіцу.Прыпынак першы – сыходжу на Месяцы!Любата пілоту, лепей – мараку.З вялікай ахвотай пайду я на раку, а потым і на мора, і на акіян.Абдумаў яшчэ ўчора я свой дакладны план.У мяне ўжо ёсць цяльняшка, шапка ёсць без казырка.Ведаю, што будзе цяжка, ды не стоміцца рука.На рэях і па мачце карабкаюся кошкай.Дарэмна, хвалі, скачаце злоснаю дарожкай.Не здамся вам на волю і вашых крыўд не змоўчу, вазьму Паўднёвы полюс, Паўночны – гэта точна.Бачыш працы – колькі хочаш!Хіба ўсю адзін зраблю я?Разбягаюцца аж вочы – выбірай сабе любую!