лічылкі

мастацкія творы

"Ёсць тут маляванкі,

Складанкі-чытанкі,

Лічылкі, загадкі,

Ладачкі-ладкі…”

"Казкі Дзеда Васіля” В. Вітка

БУЛАВА

Раз, два – булава,Тры, чатыры – падчапілі,Пяць, шэсць – табе чэсць,Сем, восем – цябе просім,Дзевяць, дзесяць – дай павесіць,Дай павесіць булавуНа тваю галаву.А ты стой і маўчы,Сам спачатку лічы.Дзесяць раз лічы па дзесяцьА не злічыш – стой хоць месяц. 

МАЛЫЯ АЛЕНІКІ

Малыя аленікіЕлі варэнікі,Журавель – журавіны,А жырафа – апельсіны,Бегемот – ананасы,А янот – бульбу с квасам.Жук жур жор,Тхор сыр цёр,Грызла рысь рыс,Барбос – барбарыс.Вам нацеПа аладцы.Табе, браце, –Закрывацца. 

ПАЛАЧКА-СТУКАЛАЧКА

Хто за кім?Я каторы?За мной – Клім,За ім – Лора.Ты будзеш трэці,За табой Пеця,За Пецем клава,За Клавай Слава.Малога СаўкуПасадзім на лаўку.Вось табе, Савачка,Палачка-стукалачка.Ты сядзі, адпачывай,Блізка нас не падпускай.Вартуё сваю палачку,Палачку-стукалачку.

ПОПЕЛ, ПОПЕЛ…

Попел, попел, папяльніца,Ты – мой брацік, ты – сястрыца,Ты – дружочак, ты – падружка,Ты – козачка, ты – птушка.Табе крыльцам накрывацца,Нам усім – хутчэй хавацца. 

РАЗ, ДВА, ТРЫ, ЧАТЫРЫ

Раз, два, тры, чатыры –Зайчык вушкі натапырыў.Ідзе з лесу воўк, воўкІ зубамі: шчоўк, шчоўк.Мы схаваемся ў кусты:Зайка, я, і ты, і ты.Ты ж, ваўчына, пачакай,Як схаваемся – шукай!  

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"