п'есы

мастацкія творы

“Зрасталася душа мая

З маёю лепшай кнігаю.”

"І сам удаўся я такі” В. Вітка

ШЧАСЦЕ ПАЭТА


Драма ў 3-х актах, 6-ці   карцінах з пралогам
ДЗЕЮЧЫЯ  АСОБЫЯнка КупалаЯкуб КоласЦётка, паэтэса Iгнат Буйніцкі, арганізатар беларускага тэатраДамінік Луцэвіч, бацька КупалыУладзіслава Францаўна, жонка паэтаАндрэй Посах, настаўнікСтрыжак Сцяпан Iванавіч, рабочы-пуцілавецМікалай Цыбулька, броварны качагарСымон Сухалета, селянінРаман Рута, парабакМарыля, настаўніцаЛірнікКарчмаркаГенерал КурлоўАкалодачны наглядчыкУраднікКіпцік, шпікБыкоўскі, шляхціцЗдэховіч, памешчыкГадоўскі, ксёндзБуцкевіч, рэдактарСумны, паэтРабочыя, сяляне, партызаны, студэнты, артысты трупы Буйніцкага
ПРАЛОГПерад узняццем заслоны ўзнікае матыў пастушшай песні. Ён шырыцца і мацнее, потым паступова сціхае; доўгі час гучыць адзінокая жалейка, але вось заціхае і яна – і мы ўжо выразна чуом прывабную, казачную купальскую песню «Ой, рана на Івана». Паволі ўзнімаецца заслона. Перад намі – шырокая лясная паляна, на якой спакойна і велічна стаіць адзінокі дуб. Гарыць начлежнае вогнішча, ля якога сядзяць Дамінік Луцэвіч і падлетак Янка, на каленях у якога разгорнутая кпіга, але, відаць, жывая казка, якую расказвае бацька, больш захапіла яго. Ён прагна слухае бацьку.Л у ц э в і ч. А пушча і кажа – ідзі: знойдзеш кветку – тваё шчасце...Я н к а (нецярпліва). Ну, і...Л у ц э в і ч. I чалавек стаў шукаць. Шукаў, дзеткі, шукаў... і ў цёмнай пушчы... Я н к а. Загінуў?Л у ц э в і ч. О, ты яшчэ, дзеткі, не знаеш пушчы. Яна нагоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і зной-дзе, дык пакіне і ўцячэ...Я н к а. А калі не ўцячэ, не пабаіцца?Л у ц э в і ч. Што ты – не пабаіцца? Не адно сэрца скаланецца і сёння. Гэта ж толькі раз на год такая ноч бывае.Я н к а. А якім цветам яна расцвітае, тата? Л у ц э в і ч. Каб жа я знаў, дзеткі. Хто кажа, як мак, а хто кажа – блішчыць, як малюсепькі вугельчык. (Дастае з вогнішча вугельчык, каб прыкурыць, і перакідае яго з далоні на далонь.) От, як гэты блішчыць і пячэцца...Я н к а. А хто будзе шчаслівы – толькі той, хто знойдзе, ці ўсе людзі?Л у ц э в і ч. Ат, Яначка, – шчаслівы не хоча думаць пра няшчасных. Гэта калі б хто з простых, з бедных людзей знайшоў, можа б, ён і пра нас не забыўся.Янка ўслухоўваецца ў ноч. Шумяць дрэвы. Далёка ў пушчы завыў адзінокі воўк, і ў адказ спалохана заржалі коні. Гулкае рэха коціцца па лесе. Так нараджаец- ца музыка, зразумелая і родная, як водгулле, як гукі і галасы гэтай пушчы. Нібы малое дзіця, заплакала начная птушка, потым  абазвалася другая – і юнак ловіць у гэтых гуках штосьці вельмі блізкае і хвалюючае. Дагарае вогнішча. ІІапыхкваючы люлькай, не зводзячы вачэй з тлеючага вуголля, думае сваю думу бацька. Цемра вакол згушчаецца, але над галавой, над верхавіннем дрэў ужо высыпалі першыя рэдкія зоры.I зноў вяртаецца матыў купальскай песні...Я н к а. Тату, а ты сам верыш, што ёсць шчасце? Л у ц э в і ч. Без веры, сынку, нельга жыць. Я н к а. А ты шукаў яго, тата?Л у ц э в і ч. Я ўсё жыццё шукаю... Змалку дзён, як зазнаў сябе, усё шукаю. Яшчэ я быў зусім малым хлапчуком, калі князь Радзівіл сагнаў з зямлі майго бацьку. Я н к а. Як жа – і ніхто не заступіўся? Л у ц э в і ч. Э, Яначка, – хто заступіцца. Іх сіла – іх і права. У суд быў падаў бацька. Ды хіба ж з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага – дух. Я н к а.  Дык мы і не жылі ніколі на сваёй зямлі? Л у ц э в і ч. Як растрос, раскідаў наша гняздо Радзівіл, з таго часу і бадзяемся па чужых кутах...Я н к а (у задуменні). Тата, а можа, людзі толькі так, для зману саміх сябе, выдумалі пра гэтую кветку? Чалавек жа яе не знайшоў.Л у ц э в і ч. Не знайшоў, а ўсё ж шукае... Вось і мы пойдзем шукаць, Яначка...Я н к а  (здзіўлена). Чаго, тата?Л у ц э в і ч. Новага месца... Учора пазваў мяне пан Здэховіч і загадаў выбірацца. «Не сплаціў, кажа, арэнды, – вон з хаты».Я н к а. Трэба лепшага пана знайсці, тата.Л у ц э в і ч. Усе яны, Яначка, роўныя. Не аднаму я служыў, стараўся. А якая падзяка? Толькі і чуеш: «Мужык, дурны мужык, быдла, хам...» I так праз усё жыццё...Я н к а. Куды ж цяпер, тата?Л у ц э в і ч (у адчаі). Не ведаю, мой сынку, не ведаю. Я душу ў гэтую зямлю ўкладаў, я жылы з сябе цягнуў, а шчасця няма... Чую, сілы пакідаюць мяне, Янка. А што будзе з маці, з малымі? Хто дапаможа, хто заступіцца? Уся надзея на цябе, сынок...Заціхлы матыў песні аб запаветнай кветцы ўзнікае зноў. Ён поўніць ужо не толькі душу юнага летуценніка, ён пераможна гучыць пад усёй пушчай. Як бы імкнучыся ўбачыць сваю жаданую мэту, Янка напружана ўглядаецца ў цемру, потым рашуча адхінае рукамі густы зараснік і, не заўважаючы нічога перад сабой, ідзе ў самы гушчар лесу.Л у ц э в і ч. (спахапіўшыся). Куды ты, Яначка? Я н к а. Шукаць шчасця.Луцэвіч (імкнучыся спыніць). Сыночак...Я н к а. Не бойся, тата. Мяне не запалохаюць ніякія страхі. Ёсць жа на свеце шчасце. Вось і ў кнігах пішуць, што ёсць.Л у ц е в і ч. Што ж, ідзі, сынку, – можа, табе і ўдасца ўбачыць яго ў сваім жыцці. Нездарма ж ты нарадзіўся ў ноч на Івана Купалу.Густая цемра засцілае лясную паляну. Ледзь-ледзь мігае толькі слабы агеньчык вогнішча. Над ноччу, над пушчай урачыста гучыць музыка купальскай казкі.
АКТ IКарціна першая
На сцэне зусім цёмна. Наш зрок заўважае толькі вузкую палоску агню, які разгараецца ўсё ярчэй, і вось мы ўжо бачым постаці людзей ля качагарскай топкі ў бровары. З двара сюды, у падвал, можна ўвайсці праз дзверы, якія злучаюцца з качагаркай лесвіцай. На пярэднім плане збоку – галоўныя вароты. Сонечны прамень, урываючыся ў бровар, асвятляе змрочнае, душнае памяшканне з яго чанамі, бочкамі і цэбрамі. Цяжкай працай стогне бровар, гудзе качагарка, ля якой увіхаюцца Стрыжак і Цыбулька. З вязанкай дроў уваходзіць Янка. Лддыхваючыся ад цяжкае ношы, з цікавасцю глядзіць, як у топцы разгараецца полымя.
Ц ы б у л ь к а. Задумаўся, Янка?Я н к а. Успомніў, як на начлезе калісь вогнішча палілі. Ноч. Цёмна вакол, а каля агню стаіш – і ніякая табе цемра не страшна...С т р ы ж а к (усміхнуўшыся). Можа, яна і мне ад таго не страшная, гэтая цемра, што я ўсё пры агні стаю.Я н к а. I даўно?С т р ы ж а к. Ды як табе сказаць, паспеў ужо трохі і загартавацца... (Паціху.) Сёння прыйдзеш?Я н к а. Наўрад ці змагу.С т р ы ж а к. Чаму?Я н к а. Мікалая вучу грамаце.С т р ы ж а к. Ну, і скора мой памочпік прафесарам стане?Я н к а. Стараецца.Ц ы б у л ь к а. Я ўжо ўвесь буквар, як рэпу грызу, на памяць...С т р ы ж а к. На памяць? А сам чытаеш?Ц ы б у л ь к а (сумеўся). Не магу, дзядзюхна... Не магу ніяк адолець, дзе каторую літару шукаць. Збяру іх у гурт, як авечак, а яны разбягаюцца – каторая ў лес, а каторая ў поле. А потым шукай іх – вадзі пальцам...С т р ы ж а к. То што ж ты думаеш, што цябе, такога байбака, нехта возьме за руку і будзе ў кожную літару пальцам пароць. Да дзяўчат нябось сам ходзіш – не прасіў, каб хто вадзіў.Ц ы б у л ь к а. Дык ці ж гэта трэба, каб хто вадзіў.С т р ы ж а к. Я табе так скажу, Цыбулька, скора ты сам качагарам станеш і, можа, не благім словам успамянеш некалі...Ц ы б у л ь к а. Дзіва што, дзядзюхна.С т р ы ж а к. ...успамянеш вось Івана Луцэвіча...Я н к а. Кіньце вы, Сцяпан Іванавіч.Стрыжак (сярдзіта). Толькі не забудзь, калі ўжо будзеш успамінаць, што ён (паказвае на Янку), хто вучыў цябе грамаце, – такі ж, як і ты, – пан лазовага лапця і крывое сахі. Табе літары цяжка адолець, а яму, я думаю, цяжэй было за адну зіму скончыць школу, потым бадзяцца па людзях у голадзе і холадзе, дапамагаць маці і малым сёстрам, і ўсё ж такі вучыцца. То каму цяжэй, я ў цябе спытаюся?Цыбулька. Я буду старацца, дзядзюхна.С т р ы ж а к. Старайся, старайся, Цыбуля-Часнок... Схадзі прынясі яшчэ дроў.
Цыбулька выходзіць.
Я н к а. Дарэмна вы, Сцяпан Іванавіч...С т р ы ж а к. Не дарэмна. Я н к а. Харошы хлопец.С т р ы ж а к. У ім яшчэ трэба разбудзіць усё харошае, каб ён горда глядзеў у вочы сваім ворагам.
З-за чана высоўваецца галава Кіпціка, які прагна ўслухоўваецца ў размову. Надыходзіць пара, Луцэвіч, – разгінае спіну просты чалавек і з гордасцю заяўляе аб сабе. Нават цёмны, занядбаны мужык падымае свой голас. (Дастае з кішэні газету.) Вось паслухай, якую песню надрукавала наша мінская газета «Северо-западный край»: «I кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык: што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць! – бо я мужык!»
На твары Янкі радаснае здзіўленне. Ён парываецца хутчэй убачыць газету.
Я н к а (прабягае вачыма). Надрукавалі! С т р ы ж а к (шчаслівая здагадка асвятляе яго твар). Янка... Купала!.. Ты?..К у п а л а. Я, Сцяпан Іванавіч...
Качагар здзіўлена глядзіць на Купалу, потым моцна трасе яго за плечы.
С т р ы ж а к. Што ж ты... Што ж ты маўчыш? Тоішся ад мяне? Ёсць яшчэ ў цябе такія вершы? К у п а л а. Есць! С т р ы ж а к. Прынось, будзем друкаваць...(сумеўшыся) самі друкаваць будзем... (паціху) у пракламаціях!..
Кіпцік, пасвістваючы, праходзіць па бровары і накіроўваецца на выхад.
С т р ы ж а к. Паліцэйскі смоўж. Асцерагайся, Янка... Ты пытаўся, ці даўно я каля агню. Даўно, брат, і каля агню, і ў агні. (Паціху.) Сам я з Пуцілаўскага завода, з Пецярбурга. Уцёк...К у п а л а (здзіўлена). Уцяклі?С т р ы ж а к. Пасля таго як арыштавалі Уладзіміра Ільіча...К у п а л а. Каго?С т р ы ж а к. Уладзіміра Ільіча. Ахранка пачала вышукваць і лавіць усіх, хто ведаў яго... Але нас не так лёгка ўжо было лавіць. Той, хто хоць раз у жыцці сустрэўся з Уладзімірам Ільічом, станавіўся ўжо другім чалавекам, патрэбным не толькі сам сабе, сваёй сям’і, таварышам, але і народу, нашай вялікай барацьбе, нашай будучыні... Вось які гэта чалавек – Уладзімір Ільіч Ленін.К у п а л а. Сцяпан Іванавіч, раскажыце мне пра гэтага чалавека. Які ён? Раскажыце...С т р ы ж а к. Увечары прыходзь – раскажу. I вершы прынось.К у п а л а. Абавязкова, Сцяпан Іванавіч... (Зірнуўшы на газету.) Дазвольце мне ўзяць.С т р ы ж а к (цяжка ўздыхнуўшы). Вазьмі... на добры ўспамін.
Купала з трывожным здзіўленнем глядзіць на Стрыжака.
С т р ы ж а к. Газета ўжо не выходзіць – забаранілі.К у п а л а. За што?С т р ы ж а к. За забастоўку ў Мінску...
Купала, згарнуўшы газету, хавае яе пад бочку, што стаіць пры сцяне. 
С т р ы ж а к. Ты чуў, што на Чорным моры паўсталі матросы, а ў Лодзі рабочыя на барыкады выйшлі... I ў нас, у Мінску, пачынае заварвацца...
Зноў паяўляецца Кіпцік. Улучыўшы момант, ён выцягвае газету і знікае.
К у п а л а (паціху). А адкуль вы, Сцяпан Іванавіч, жывучы ў такой глушы, ведаеце, што дзе робіцца?Стр ы ж а к. Бачыў, як перад навальніцай у лесе здаецца вусцішна-вусцішна, а калыхне ветрык – і пайшоў гул ад дрэва да дрэва...У свабоды, браце мой, такі моцны голас, што ён цяпер да самай далёкай глушы даходзіць.К у п а л а. «Буря, скоро грянет буря...» Сцяпан Іванавіч, дзе б гэта кніжак дастаць... Максіма Горкага?С т р ы ж а к. Настаўніка Посаха ведаеш?К у п а л а. Няма ў яго.С т р ы ж а к. Ёсць. (3 хітраватай усмешкай.) Ёсць і Горкі і яшчэ сёе-тое... Скажы, што я...
3 цяжкім мехам за плячыма ўваходзіць Сымон Сухалета – у падранай світцы, падпяразаны вераўчынай, у лапцях. На твары яго – адчай і злосць.
С у х а л е т а. (агледзеўшы качагарку, да Купалы). На! (Скідае з плячэй мех.)К у п а л а  (здзіўлена). Што гэта?С у х а л е т а. Ячмень, на солад. Але не салодкі ён будзе вам, а горкі... (Глядзіць у топку.) Жары, жары мой ячмянёк, маю бульбачку, каб цябе разарвала!Купала не стрымлівае смеху.С у х а л е т а (злосна). Яму смешна. С т р ы ж а к. Смешна. Гэта ўсё роўна, што ў кішэні дулю паказаць свайму ворагу... Ну і храбрасць!С у х а л е т а. Пахрабрышся, калі Здэховіч заняў з выпасу апошнюю кароўку і не аддае... С т р ы ж а к  (падышоўшы). Не аддае? С у х а л е т а. А ўсё з-за бровара... С т р ы ж а к. Даўся вам наш бровар... С у х а л е т а (злосна). Каб ён агнём пайшоў, дай божа! Паеў ён нашу бульбу, а цяпер і нас з’есць. С т р ы ж а к. А што ж, і з’есць. С у х а л е т а. Трасцы, падавіцца!С т р ы ж а к. Падавіцца, калі ўсё сяло стане і будзе стаяць на сваім, а не панясе выкуп, як ты...С у х а л е т а (дапытліва аглядае Стрыжака, потым Купалу). А вы тут хто такія, што вельмі смелыя? Не думайце, што толькі вы газеткі чытаеце.
Стрыжак і Купала пераглядваюцца.
С т р ы ж а к (прыязна б’е па плячы Сухалету). От, гэта – гаворка. Барані чэсць.С у х а л е т а. Што з тае чэсці, калі нечага есці.С т р ы ж а к. Затое Здэховіч будзе здаволены – апошні мяшок ячменю прынёс. С у х а л е т а (злосна). Што ты мне з гэтым мяшком у вочы лезеш? Каб жа я адзін, а то вунь на двары цэлы абоз стаіць. Ідзі паглядзі.С т р ы ж а к. Хадзем паглядзім.К у п а л а (падымаючы мех). Бярыце, забірайце.С у х а л е т а (здзіўлена глядзіць на Купалу). Яно, канешне, каб уперціся ўсім разам, дык што ён зробіць. А там і з другіх сёл упруцца. Ого, сіла!К у п а л а. Ды яшчэ якая.С у х а л е т а (падае на развітанне руку). Можа, сустрэцца прыйдзецца. Сухалета мяне завуць – Сымон.К у п а л а. А мяне – Іван. (Усміхнуўшыся.) Не цяжка запомніць?С у х а л е т а. Іванаў, браце, столькі на свеце – усіх не ўпомніш.С т р ы ж а к. Шкада...Сухалета. Чаго?С т р ы ж а к. Што памяць такая дрэнная...С у х а л е т а. На харошых людзей – харошая.С т р ы ж а к. Хваліўся, што газеты чытаеш, а нябось песні новае і не чуў?С у х а л е т а (дапытліва). Якое песні?С т р ы ж а к. Пра аднаго харошага мужыка.   Хочаш, раскажу?С у х а л е та . Раскажы, усім нашым раскажы. Хадзем.
Стрыжак і Сухалета выходзяць. Купала бярэцца чысціць чан, які ляжыць бокам.Злосны, раз’юшаны, па лесвіцы спускаецца 3дэховіч, за ім дробна перабірае нагамі Кіпцік.
З д э х о в і ч (крычыць). Бульбы на адны суткі, а заўтра што? Спускай пару і спыняй бровар?К і п ц і к. Паночку...3 д э х о в і ч. Быдла праклятае! Хамы! Лапцюжнікі! Чаго яны хочуць, Кіпцік? Я сам пайду да іх!К і п ц і к (хапае памешчыка за сурдут). Што вы, паночку... Яны ж цяпер, як звяры... Цяперашнім светам, калі розныя валацугі... (Дастае газету.) Во, пачы- тайце, што пішуць. Вы і не падумаеце, пане, хто гэта піша... (Нахіляецца да вуха Здэховіча.)З д э х о в і ч (здзіўлена). Луцэвіч? (Бярэ газету.)К і п ц і к (азіраючыся). Так, пане. Дазвольце... (Выходзіць.)
Памешчык чытае верш, штосьці ўзважвае, думае. Потым, схаваўшы газету,  акідае вачыма бровар, закрывае далонямі вушы. 
3 д э х о в і ч (злосна). Хто гэта там грукаціць, ажно ў галаве зашумела? (Падышоўшы.) А, Луцэўшчык!Ён нават працягвае руку, але Купала, паглядзеўшы на свае, усміхнуўся.К у п а л а. Даруйце...З д э х о в і ч (з дакорам). Усё настыраешся, усё тапырышся, а не ведаеш таго, што я аб табе клапачуся, як, можа, і родны бацька не клапаціўся.К у п а л а. Не абражайце нябожчыка, пане. Бацька без пары надарваў сілы. А што карысці?З д э х о в і ч. Якое ж ты хочаш карысці? У людзі выбіцца трэба мець спрыт.К у п а л а. Спрыт Кіпціка?3 д э х о в і ч. Ты ж не захацеў быць прыказчыкам. А работа чыстая.К у п а л а. Для нячыстых рук.3 д э х о в і ч. Гордасць цябе, Луцэвіч, губіць. Я ведаю, ведаю тваё пата- емнае жаданне. I дарэмна тоішся. Я цябе даўно пазнаёміў бы з сапраўднымі паэтамі. Так, так – з паэтамі.К у п а л а. Пра што вы...З д э х о в і ч (грозіць пальцам). Ну-ну, не прытварайся...(Раптам дастае газету.) Віншую!..
Купала кідаецца да бочкі, куды хаваў газету.
З д э х о в і ч (здзекліва). Ці не грошы ў цябе прапалі? Ніколі на віду не хавай. Тут жа злодзей ля злодзея. Не будзь такім даверлівым. Відаць, і праўда, што паэты заўсёды там (паказвае ўгару), бліжэй да неба... Ах, Луцэвіч, Луцэвіч. А я ж цябе яшчэ вось такім помню...К у п а л а (ледзь стрымліваючыся). А ці помніце, пане, як бацьку майго, як мяне, вось такога, і сясцёр маіх, вось такіх, з хаты выкінулі?..З д э х о в і ч. Зразумела... Зразумела. Значыць, які бацька быў мужык, такі ж і сын. Выдумаў нейкую дзіч, хамскую мову, і піша: «Што я мужык, усе тут знаюць...». Чым ты хвалішся? «Бо я мужык, дурны мужык». Чым ты ганарышся? Цьфу! Вось ён, твой гонар, – н-на! (Ірве газету і выходзіць.)
За вузенькім акенцам качагаркі ледзь чутна пачынае гучаць знаёмая самотная песня. Яна ўсё ўзмацняецца і вось напаўняе сабой усю істоту паэта.Купала падымае кавалкі газеты.
К у п а л а. Чаго?.. Чаго вам хочацца?.. (Дастае з кішэні фартуха карандаш.) Чаго вам хочацца, панове? (Піша.)Так нараджаюцца словы, поўныя гарачага гневу, крыўды і пратэсту:Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб тэй мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў. Сваё ён толькі ўспомніў слова, З якім радзіўся, падрастаў... Напасцю, лаянкай напраснай Грудзей не варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць!
За варотамі шум натоўпу.
З д э х о в і ч (уваходзячы ўслед за Стрыжаком). Ты людзей з тропу збіваеш. Прэч!..К у п а л а. Выганяць вам не ўпершыню.З д э х о в і ч (злосна). А цябе я не выганяю. Не. Мне прыемна, што ў мяне ў бровары мужычы паэт катлы чысціць!Шум за варотамі ўзмацняецца. 3 вязанкай дроў уваходзіць Цыбулька. Потым урываюцца сяляне. Наперадзе Сымон Сухалета. Сяляне моўчкі   набліжаюцца да Здэховіча, гонячы перад сабой Кіпціка.С я л я н е: – Выпас наш.            – Спрадвеку за грамадой лічыцца!            – У паперах запісана!С у х а л е т а. Ты кароў нашых займаць не меў права!З д э х о в і ч (пагардліва). Абадранец!С у х а л е т а (падыходзячы). А хто абадраў? Абадраў да голага цела, а цяпер хочаш кроў нашу на гэты спірт пераганяць?!З д э х о в і ч. Мужчыны, суседзі... Нашто нам сварыцца?Р у т а. Паночку, скаціна з голаду прападае. Мы ўжо стрэхі з хлявоў і з хаты паздзіралі, а хіба гнілой саломай накорміш – раве скаціна, траву чуючы.С т а р ы  с е л я н і н. Грэх, пане, грэх, бо і скаціна ж божае стварэнне...3 д э х о в і ч. Усе мы божыя стварэнні, дзед, і ўсе мы павінны адзін другому памагаць: вы – мне, я – вам. Што ж будзе: вось я вам выпасу не дам – ваша скаціна падохне, вы не дасце бульбы – мой бровар стане. Я вас не пакрыўджу – па два вазы бульбы і пяць пудоў ячменю, і пасіце сабе на здароўе.С т а р ы  с е л я н і н. Каб табе, мой паночку, самому такое здароўе.С е л я н і н. Лупіць скуру ды яшчэ дабратой выхваляецца.С у х а л е т а. Пачакайце, мужчыны, пачакайце... (Да Здэховіча.) Два вазы бульбы і пяць пудоў ячменю... (Паволі падымае руку і складае пальцы ў кукіш.) А гэта ты бачыў? (Падміргваючы Стрыжаку.) Я не толькі ў кішэні ўмею паказваць гэтыя зайчыкі...3 д э х о в і ч. Што гэта? Прэч, хамаўё праклятае... Я табе, я табе пакажу зайчыка!
Нечакана ён дастае пісталет. Але Цыбулька ззаду хапае памешчыка за руку. Кіпцік хаваецца за чан.
К і п ц і к (з-за чана). Ратуйце, ратуйце!
Здэховіч кідаецца на лесвіцу, але сяляне даганяюць яго. Схапіўшы, валакуць яго да высокага чана і кідаюць туды. 
С у х а л е т а (узрушаны адчуваннем сваёй сілы, становіцца на шырокую балею, што ляжыць уверх дном). Мы можам і шырэй размахнуцца. 3 такой сілай, Іване, мы ўсім панам галовы паскручваем. От які цяпер мужык. Нездарма ж і песня пайшла па свеце: «Я буду жыць, бо я мужык!» Чуў? (Да сялян.) Бі, хлопцы! 
Сяляне, хто чым папала, пачынаюць нішчыць абсталяванно бровара.
Карціна другая
Прыдарожная карчма ўвечары. Цесляры, пільшчыкі, парабкі. Усё гэта люд, якому рупіць клопат – дзе знайсці работу, прачуць, што робіцца на свеце. Пры самай сцяне прытуліўся л і р н і к з торбай накрыж цераз плечы. Ён круціць корбу ліры і спявае. Купала ўважна слухае лірніка. За сталом сядзяць Цыбулька і Посах. Л і р н і к (спявае).Прывялі гусляра да магната.«Грай, – сказаў ён, – хачу я паслухаць.Калі песня мне будзе па сэрцу –Поўны гуслі дукатаў насыплю;Не па сэрцу зайграеш – запомні:Позна будзе прасіць злітавання!»Палажыў гуслі дзед на каленіI задумаўся ў думе глыбокай.Доўга-доўга маўчаў, потым струныЁн ласкава рукою пагладзіўI з размаху, ўсёй сілай ударыў.П о с а х. Эх, Сцяпан Іванавіч, Сцяпан Іванавіч... Ц ы б у л ь к а.  Другі год у астрозе марнее... А праз каго? Прыказчык Кіпцік выдаў...П о с а х. Выдаў і павышэнне атрымаў – цяпер у Вільні ў паліцыі служыць... Як сабака бегае і вынюхвае... каго б яшчэ высачыць...Р а б о ч ы  (уваходзіць). I сёння ўпустую. Ц ы б у л ь к а. Пачакай, да раніцы яшчэ далёка. Р а б о ч ы. Дык каторую ж ноч чакаем. Ц ы б у л ь к а. А я веру, што мы пабачым яго. Калі ён змог вестку даць, значыць, спадзяецца на нас. Р а б о ч ы. А калі яго павялі другім шляхам? Ц ы б у л ь к а. Не, шлях тут адзін. Ды і стражнікі не мінуць гэтай карчмы. (Рабочаму.) Ігнат, выйдзі, яшчэ павартуй.Л і р н і к.Гэй, паслухайце ж, добрыя людзі, Гуслярову апошнюю песню: «Не, не хопіць у пана дукатаў, Каб купіць хоць адно маё слова, Не, не хопіць у пана жалеза Ў ланцугі закаваць маю песню. Што мне ўлада твая, гнеў і сіла – Песень, князь, не пяюць па загаду, Мае песні і думы пакорны Толькі гору людскому і шчасцю...»К у п а л а (у задуменні). Даўнія словы, а нібы сёння сказаны. Што ж, за такую песню гусляра адразу ж на вісельню?Л і р н і к. Здагадлівы ты, але не павесілі яго.К у п а л а. Не павесілі? Уцёк?Л і р н і к. Дзе там было ўцячы, калі княжыя гіцлі з усіх старон... Закапалі яго жыўцом у зямлю-– разам з гуслямі.К у п а л а. З гуслямі? С е л я н і н. Закапалі жыўцом. Мучыцелі. Д р у г і  с е л я н і н. От гады.К у п а л а. Як ты думаеш, Посах, каб паэму-легенду напісаць пра бяссмерце песні, пра непадкупнасць гусляра, пра яго вернасць свайму народу?П о с а х. Я бачу, у цябе і замысел гатоў. К у п а л а. Столькі замыслаў, Андрэй, а часу і сіл нестае. Улучыш якую хвіліну – ад паперы не адарвацца... П о с а х. Кідай ты гэтыя бровары, братка. К у п а л а. А куды дзецца? На канцылярскую работу не пайду – з нуды зачахнуць можна, дый кар’ера не па мне. Прабаваў жа я ў Радашковічах у судзе перапісчыкам – звольнілі. Почырк, кажуць, не пісарскі.Ц ы б у л ь к а.   Ну і чорт з імі – няхай самі пёркамі пстрыкаюць.П о с а х. Трэба ў горад падавацца, Янка. К у п а л а. Запрашаюць мяне ў рэдакцыю. Ц ы б у л ь к а. Пераязджай.К у п а л а. Баюся. 3 чаго жыць буду? За вершы ж не плоцяць, дый не вельмі ахвотна яны мяне друкуюць. Ц ы б у л ь к а. Баяцца.П о с а х. Усё роўна трэба пераязджаць. Знойдзеш работу, не прападзеш.Ц ы б у л ь ка. Не дадзім прапасці, Янка. К у п а л а (да Посаха). Ты чытаў вершы Якуба Коласа? (3 гордасцю.) Які паэт у нас паявіўся, а? Ты ж абяцаў, Андрэй, даведацца пра яго. Дзе ён? Мне трэба з ім абавязкова пазнаёміцца.П о с а х (сумеўшыся). Я даведаўся.К у п а л а. Ну?..П о с а х. Арыштавалі... Сядзіць у мінскім астрозе... Купала. Та-а-ак. Значыць, разам з паэтам і песню за краты? Але ж песні не закуеш у жалеза, не звяжаш ёй крыл.Л і р н і к. Так, чалавеча, крыл ёй не звяжаш. К у п а л а (да лірніка). Дзеду, вазьміце мяне з сабой, разам будзем хадзіць па зямлі. Цяжка вам адзінокаму.Л і р н і к. Чаму адзінокаму? От бо сказаў чалавек. Я не адзінокі. Я заўсёды між людзей і з людзьмі.Ц ы б у л ь к а. А прыстанак які маеце?Л і р н і к. Дзе прыстаў – там і прыстанак. Не пусцяць у хату – лезу пад ганак.К у п а л а. Падобна, як і ў мяне.Л і р н і к (аглядае Купалу). А я думаў, ты пры якой, можа, чыстай рабоце стаіш...К у п а л а. Пры самай чорнай, дзеду.Л і р н і к. То я табе, чалавеча, гэтак мушу сказаць: чорная работа не сажа –душы не замажа.Ц ы б у л ь к а. Праўду, дзед, гаворыш.Л і р н і к. Праўдаю і жыву.К у п а л а. А ёсць яна яшчэ на свеце?Л і р н і к. Хто шукае – той знаходзіць.П о с а х. Усё загадкамі гаворыць дзед.Л і р н і к. На тое і загадка, каб выходзіла гладка.П о с а х. Яго, брат, на слове не зловіш.Л і р н і к. А чаго лавіць, я не хаваюся. Сам да людзей гарнуся, дык і з голаду не зайдуся.К у п а л а. Прабачай, дзядуля, што не здагадаліся. (Бярэ яго пад руку і вядзе да стала.)Л і р н і к.  Дзякую за чэсць. (Садзіцца.) 
У карчму ўваходзіць новы гурт сялян.
Р у т а (у парозе). Дык бо лешпую зямлю на хутары рэжуць.П і л ь ш ч ы к. Рэжуць, каб іх жывот рэзаў.П а р а б а к. То і ты бяры свой надзел.Р у т а. Карова языком злізала мой надзел.П а р а б а к. А меў многа?Р у т а. Многа. Такі абшар, такі абшар, што як сядзе старая баба, дык спадні- цаю і накрые ўвесь.П а р а б а к. Праўда, што абшар.Р у т а. А гэта і таго не стала. Мушу валачыцца па маёнтках, каб дзе якую капейчыну зарабіць...П а р а б а к. Дык ці ж ты адзін? Цяпер скрозь людзі ў свет пайшлі. Ідуць, ідуць і ідуць... А каторыя і за край свету – у Амерыку.З кійком у руцэ, у злінялым, выцвілым капелюшы, у латаных штанах уваходзіць Сухалета, спыняецца ў парозе і ўслухоўваецца ў размову.Р у т а (чэша патыліцу) Чорт яго ведае. Можа, каб і мне ў Амерыку падацца! Цяпер жа па сёлах усё ўгаворшчыкі ездзяць – угаворваюць.П а р а б а к. Заратак кажуць, вялікія…Р у т а. Кажуць, мярыканцы самі выбіраюць свайго цара і у кожнага пытаюцца – каго ён хоча. II і л ь ш ч ы к. Воля! К у п а л а (з горкай усмешкай). Воля... Р у т а (да Купалы). Дык сам жа ксёндз Гадоўскі ўчора ў касцёле расказваў, што жывуць людзі – ну, проста, як у раю. Во, дай божа памяць, з суседняга сяла чалавек паехаў, Сымон Сухалета. Ну дык, браткі мае, кажуць жа, і жыве. Тутака падранымі штанамі трос, а там пахаджае сабе па той Амерыцы, як пан у готым... як яго... у храку, у цыліндзеры і палачкай адно памахвае. I пават самі мярыканцы перад ім, як перад якім асэсарам: «Добры вечар, Сымон Дзямянавіч. (Кланяецца ў дзверы.) Як ваша здароўечка?»С у х а л е т а. Добры вечар. Дзякую.Р у т а (разгубіўшыся,  адступае).  Браточкі вы мае... Дык гэта ж ён!..П а р а б а к. Дзядзька Сымон?У с е. Сухалета! П і л ь ш ч ы к. Мярыканец?У с е. Раскажы.Р у т а. То раскажы ж, чалавеча.С у х а л е т а. Эх, і дурні ж вы, дурні, мужчыны. Калі там рай, то паглядзіце на мяне, на вялікага святога, і яшчэ большага дурня, чым вы. (Здымае капялюш.) От толькі і асталося і ад волі, і ад раю таго, і ад вялікіх заработкаў...П а р а б а к. Капялюш? Р у т а (разглядаючы). Мярыканскі. П і л ь ш ч ы к. Цыліндзер!С у х а л е т а. Тры гады прабадзяўся я там. Тры гады. Ад Здэховіча, ад стражнікаў уцёк. Ну, думаў, тут табе, Сымон, ужо ніякі чорт не страшны. Рукі ў цябе ёсць, сіла ёсць – старайся. I стараўся ж я, мужчынкі, самі бачыце – ад сілы мае, ад рук маіх нічога не асталося. Усё там пакінуў... А што прывёз? Р у т а.  Грошай... С у х а л е т а (злосна). Вошай!.. П і л ь ш ч ы к. То чаго ж было ехаць? С у х а л е т а. Чаго? Калі топішся, дык і за брытву хопішся.Р у т а. То няўжо ж там горай, чым тутака?С у х а л е т а. I тут спадзявацца няма на што. Поўныя астрогі людзьмі напханы. Столькі дзяцей пасірочана, столькі з торбамі па дарогах бадзяецца... Няўжо ж на гэтым і скончыцца, мужчынкі?Л і р н і к.  Відаць, воля не для нас, голі...II і л ь ш ч ы к. Праўда што...Р у т а. А кажуць жа, што павяленне было. Ад самога гасудара – маніхвест. Вы людзі граматныя, то, можа, у газетах чыталі ці так чулі?К у п а л а (прыслухоўваючыся). Быў маніфест.Р у т а. Быў?С у х а л е т а. Табе ж кажуць, што быў.Р у т а. А божачка ж мой! То гэта зноў будуць страляць?П а р а б а к.  За што ж нас страляць?Р у т а. А жыцця б яны не ведалі – за што. Гэта ж як яшчэ той першы выйшаў маніхвест, дык у той жа дзень колькі людзей палажылі. Вунь у Мінску генерал-губернатар вывеў войска на вакзал і давай страляць...К у п а л а (з болем). Ніколі не забуду, ніколі не забуду я гэтай страшнай расправы. Уся плошча заліта крывёй. Колькі нявінных, жудасных ахвяр...Л і р н і к. Чуў і я, людцы, пра гэта... (Ён пачынае круціць корбу ліры і паціху апавядаць.)Чуў, як у Мінску было бліз вакзала:Крыві нямала зямля папівала;Трупаў, калекаў няшчасных без лікуК зямлі прыпала, а з енку і крыкуВокал гудзела, як дзе на пажары,Аж нават сонца схавалася ў хмары.Вось тут пазнай, ці свабоду нам далі,Ці ашуканствам у бойню загналі?Цяпер жа усякі па-свойму тут судзе:Адны талкуюць, што горш яшчэ будзе,Што цяпер стрэльбы грымяць каля хатаў –Будуць жа потым паліць і з гарматаў...П о с а х   (здзіўлена). Янка, чуеш? Гэта ж твой верш!К у п а л а (узрушаны ўстае з месца). А іншы кажа, што цар пацарыўся, што досыць крыві ён нявіннай напіўся... Ну, вось і я стаў хадзіць па сваёй зямлі. Дзе вы ўзялі гэтыя словы, дзеду?Л і р н і к. Між людзей наслухаўся. Між людзей ні адно слова не прападзе...С у х а л е т а (сам сабе). «Досыць крыві ён нявіннай наніўся...»Р у т а. А я ж чуў...П і л ь ш ч ы к. Што ты чуў?Р у т а.  Дык яно мо і няпраўда. Нават боязна і казаць.II і л ь ш ч ы к.  Кажы. Тут усе свае людзі.П а р а б а к.  Кажы смела.Р у т а (паціху). Чуў я, мужчынкі, што цара ўжо законнага няма.П і л ь ш ч ы к. А дзе ж ён?Р у т а. Здырдзіўся.К у п а л а.  Як, як?Р у т а. Здырдзіўся.П і л ь ш ч ы к. Айца і сына, і святога духу... (Хрысціцца.)Р у т а. Ты пачакай хрысціцца, ён яшчэ не гэтае... не зусім... але ўжо недалёка ад гэтага... Кажуць, як пачалося па ўсёй Расіі, ды як запалалі скрозь маёнткі, дык ён галавою памуціўся і адно па-сабачаму дзень і ноч брэша – гаў-гаў, а той, што цяпер Мікалай, цар усяе Русі, дык ніякі ён не Мікалай...П і л ь ш ч ы к. А, братачка, а хто?Р у т а. Ніякі по Мікалай, а Кузьма, адстаўны хвед-хвебель, ды і таго міністры ледзьве ўгаварылі, каб ён на прастоле сеў.С у х а л е т а. Ат, марочыць галаву, аж моташна слухаць.Л і р н і к.   Мікалай ці Кузьма, а жыцця нам няма.С у х а л е т а. Ой, няма жыцця, людзі добрыя, няма і не будзе. Няўжо ж жывому ў пятлю лезці? От прыехаў я, як стаю перад вамі, гол як сакол, з тае праклятае Амерыкі. На дварэ восень, а куды пайсці, дзе прытуліць галаву – і рады ніхто не дасць, і слова ніхто не скажа. – А была ж і ў нас сіла. Шырока былі мы размахнуліся, Іване, у вас, на бровары, шырока, – папа Здэховіча ў бочку ўкінулі. Ну, думалі, захлынецца. Аж не, вылез, крывасмок, і зноў стаіць над нашай душой. Паверыў я, мужчынкі, адной песні пра мужыка – чыстая праўда, а не песня, – і той, хто склаў яе, мужык той, і там, на чужыне усё хадзіў і хадзіў за мной: «Ніколі, братцы, не забуду, што чалавек я, хоць мужык». Бывае, успомніш, а душа так і заные... Эх, бліснула была зорка, дый пагасла... К у п а л а (падыходзіць да Сухалеты). Не, не пагасла, дзядзька Сымон. Калі ўжо бліснула, дык і дзень не за гарамі. Праўда, хмары цёмныя, страшныя, але ж за імі сонца. Ёсць жа сонца на небе? А хто гэтаму не верыць, той не верыць ні сабе, ні сваім дзецям. Вось дзед расказваў, як песню хацелі закапаць. Засыпалі яе зямлёю, а яна паднялася і жыве. Жыве і жыць будзе! Калі паверылі песні, дзядзька Сымон, дык верце.Верце песні – скора, скора             Гэты дзень настане, – Ўжо ўздымае людаў мора            Праўды панаванне. Паўставаць будуць тыраны,            Але мы не зляжам, Крывёй збрызгаем паляны,            А свайго дакажам. Наша гора, нашы слёзы,             Кроў і пот крывавы Стануць ў спёкі і марозы            За нашыя справы. Смерць таму, хто хлеб астатні            Ў бедных выдзірае! Смерць таму, хто на люд братні             Кайданы ўздзявае!
Гул узбуджэння. Заварушыліся ўсе прысутныя. Цыбулька падыходзіць да Купалы і моцна паціскас яму руку.
Ц ы б у л ь к а. Добра напісаў, Янка. (Да ўсіх.) Добра напісаў наш Янка Купала.С у х а л е т а. Янка... Купала?!Р у т а. Каторы?.. Во гэты? А, братачка. Я ж думаў, ён далёка дзе, аж ён тут...П і л ь ш ч ы к. Гэтакі, як мы, наш чалавек.П а р а б а к. Такі пра нас усю праўду скажа.Л і р н і к. Беражыце яго, людзі...С у х а л е т а (падыходзячы да Купалы, з дакорам). А казаў – Іван завешся. Мне яшчэ тады, на бровары, у галаву як бы цюкнула, што ніякі ты не Іван...К у п а л а (дастае з кішэні кніжку). Вось, дзядзька Сымон, на памяць аб нашай сустрэчы вазьміце. Кніга мая выйшла.С у х а л е т а (узяўшы кнігу). «Жалейка». Дзякуй, Янка. Ты праўду напісаў пра мужыка. Ён дурны – дурны, але да пары, да часу!..
На двары загрукацелі колы, спынілася фурманка. Голас: «Тпру!» З пугаўём у руцэ ў карчму ўваходзіць Быкоўскі. Ні з кім не вітаючыся, здымае світку, расхінае полы сурдута, каб усім было відно, што на камізэльцы ў яго вісіць доўгі блішчасты ланцужок. Ён садзіцца воддаль ад усіх і пальцам падзывае карчмарку.
К а р ч м а р к а. Далёка ездзілі, пане Быкоўскі?Б ы к о ў с к і (голасна, каб усе чулі). Да дэпутата Гасударственнай думы – пана Здэховіча ў госці.К а р ч м а р к а. Ого!П і л ь ш ч ы к. Цьфу, і гэты ў паны пнецца.Л і р н і к. Пан – не пан, а так сабе – паўпанак: нос нізкі, лоб слізкі, адразу відаць, што вылізвае панскія міскі.К а р ч м а р к а. То, можа, з дарогі пан чарачку гарэлкі загадае – пагрэцца.Б ы к о ў с к і. Шампану проша бутэлькў, чыстага французскага шампану, і закусіць – сігі вяндзоныя ў цябе ёсць?К а р ч м а р к а. Жартаўнік вы, пане Быкоўскі, – просіце чаго няма. Я і з роду не чула, каб фігі вяндзілі.Б ы к о ў с к і. Не фігі, а сігі, рыба такая... (Шырока разводзіць рукамі.) Кіт!..К а р ч м а р к а.  Даруйце, недачула.Б ы к о ў с к і.  Эх, цемната, цемната...К а р ч м а р к а.  Ёсць свініна вэнджаная...Б ы к о ў с к і. Свініна? О, то мне даспадобы. Іле коштуе?К а р ч м а р к а. Залатоўка фунт.Б ы к о ў с к і. Залатоўка фунт?.. Не. Свініна то не здрова, то груба для мяне. Я ем толькі далікатныя стравы.Ц ы б у л ь к а. Бульбу ў мундзірах з расолам.К а р ч м а р к а. Не крыўдуйце, пане.Б ы к о ў с к і (падыходзіць да Цыбулькі). Я прывык да лепшай віленскай рэстарацыі «Штраль».Ц ы б у л ь к а. А пан нядаўна з Вільні?Б ы к о ў с к і. Так, нядаўна.Ц ы б у л ь к а. I гадзіннік у Вільні куплены? (Паказвае на ланцужок.)Б ы к о ў с к і. Не, тэн загарэк у Варшаве куплены. На свентэго Роха на фэст ездзіў у Варшаву – тады і купіў. Загарэк адмысловы – самога Паўла Буры. Як накруцілі спружыну ў Варшаве, дык і цяпер усё яшчэ раскручваецца, раскручваецца... (Нахіляецца да камізэлькі, слухае.) Цік-цік-цік. Секунда ў секунду паказвае.К а р ч м а р к а. То проша ж пана сказаць – каторая гадзіна.Б ы к о ў с к і (забыўшыся). Другія пеўні спявалі, як я на Даўгінаўскі гасцінец выязджаў.Ц ы б у л ь к а. То гэта ў пана ў гадзінніку пеўні вядуцца?Б ы к о ў с к і. Пеўні, пеўні... А млоды чловек зайздросціць, цо я мам добры загарэк. (Да карчмаркі.) Гарбата свежая ёсць?К а р ч м а р к а. Ёсць.Б ы к о ў с к і. Іле коштуе шклянка з цукрэм?К а р ч м а р к а. На паўгроша дзве.Быкоўскі (дастае кашалёк). То проша пяць шклянак свежай гарбаты, без цукру.Л і р н і к. У галаве фатыга, а ў кішэні — фіга.
Усе смяюцца.
Б ы к о ў с к і. Цо ест тутэй смешнэго? К у п а л а. I як тут не смяяцца            I праўды не сказаць:            Варон на свеце многа,            Ды некаму страляць.            Вось шляхціц, марны шэршань,            Той выскачак адзін,            Душу заціркай мучыць,            А ўжо ён гаспадзін.Л і р н і к. У гаршку трасца кіпіць, затое бот на назе рыпіць.
Карчма палягае з рогату. Быкоўскі, усхапіўшыся, вылівае шклянку чаю сабе на штаны, падбягае да Куналы.
К у п а л а. I як тут не смяяцца...Б ы к о ў с к і. Пасмяешся! Вершыкі да дабра не давядуць.П а р а б а к. Пане, каторая гадзіна? Б ы к о ў с к і. Адчапіся.
Ён памкнуўся прыкрыць рукою кішэню, але цікаўны парабак з-за пляча таргануў за ланцужок. I вось з новай асалодай рагоча карчма – на камізэльцы ў Быкоўскага на ланцужку матляецца звычайная бляшаная каробачка.
Р у т а. Браткі, гэта ж не гадзіннік.Б ы к о ў с к і. Пшэпрашам, гэта футляр. Загарэк я не бяру з сабой у дарогу.П і л ь ш ч ы к. Гэта і не футляр.Б ы к о ў с к і. Ну, так, гэта замест футляра.П а р а б а к. Каробка з-пад ваксы – от галава.Б ы к о ў с к і. Што ж гэта? Насмешкі? Насмешачкі? (Апранаецца.) Я гэтага так не пакіну! Дэпутату Гасударственнай думы пану Здэховічу буду скаргу пісаць!..
Убягае рабочы, якога Цыбулька пасылаў на шлях.
Р а б о ч ы. Вядуць!.. Гопяць звязапага!.. Б ы к о ў с к і (накіроўваецца ў дзверы). Я вам пакажу!.. Я вам пакажу, як смяяцца з двараніна!..
Дзверы наводмаш расчыняюцца. Уваходзіць ураднік.
Б ы к о ў с к і (да ўрадніка). А-а-я-яй! Зладзеі, грабежнікі, хамы!У р а д н і к. Што тут за гвалт мне? К а р ч м а р к а. Падпілі, за звіненнем вас, ваша благароддзе.Б ы к о ў с к і (зласліва). Падпілі!..К а р ч м а р к а. З дарогі, ваша благароддзе, можа, і самім не шкодзіла б... пагрэцца. (Падносіць гарэлку і закуску.)
Быкоўскі паслужліва  налівае ўрадпіку.
У р а д н і к (садзіцца). Цягніся тут, на цёмную ноч гледзячы. Пасяджу, пакуль на дзень возьмецца. (У дзверы.) Прывесці сюды арыштаванага!..
Уваходзіць Стрыжак, за ім канвойны...Качагар акідае вачыма карчму і, убачыўшы сяброў, радасна ўсміхаецца.
К у п а л а (з болем). Сцяпан Іванавіч...Ц ы б у л ь к а (паціху). Куды вас, Сцяпан Іванавіч?..С т р ы ж а к. На меснае дазнанне...У р а д н і к. Ого, і тут, бачу я, у цябе знаёмыя. (Абводзіць вачыма прысутных.) Хто ведае гэтага чалавека? (Усе маўчаць.) Я пытаюся, хто ведае гэтага чалавека?С у х а л е т а. Адкуль жа нам ведаць, калі ваша благароддзе самі не ведаюць. У р а д н і к. Маўчаць!С т р ы ж а к. Хлопцы, можа, закурыць у каго ёсць? К а н в о й н ы. Маўчаць! У р а д н і к. Маўчаць тут мне!
Многія падаюць Стрыжаку капшукі з тытунём, але той паказвае, што сам згарнуць не можа – рукі звязаны.
У р а д н і к. Каб мне было тут ціха!..С у х а л е т а. I так ціха і сумна, нібы тут не карчма, а могілкі.У р а д н і к. Могілкі? Гаспадыня!К а р ч м а р к а (вінавата). Ваша благароддзе...У р а д н і к. Чаму тут сумна? Каб тут было весела мне!..К а р ч м а р к а. Павесяліў бы ты, дзед, іхняе благароддзе.Л і р н і к. Свет абышоў, а песень вясёлых не знайшоў.У р а д н і к. Каб мне былі вясёлыя песні! (Прытупвае нагамі.) Ух, я! Ух, я!К а р ч м а р к а. Былі ў бацькі тры сыны, ды ўсе ж яны Васілі...У р а д н і к (прытупваючы). Ух, я! Ух, я!С у х а л е т а. Адзін служыць у дварэ, поле панскае арэ...У р а д н і к. Ух, я!К у п а л а. Другі ўраднікам з іх стаў, куляй, шабляй засвістаў.У р а д п і к. Ух, я! Ух, я!
Стрыжак не вытрымлівае, ён пачынае смяяцца. Смяецца ўся карчма.
Л і р н і к. А хто ж, ведама, што ты... У р а д н і к. Ух, я! Л і р н і к. Няма табе здыхаты...У р а д н і к (уцяміўшы, над кім смяюцца, падыходзіць да Стрыжака). Ты?         С т р ы ж а к. Я. У р а д н і к. Каб мне было тут... С т р ы ж а к. П’яны папугай. У р а д н і к. Што?
Ён размахваецца, каб ударыць Стрыжаку ў твар, але Цыбулька хапае і адводзіць руку ўрадніка.
К у п а л а (выступаючы наперад). Біць чалавека, у якога звязаны рукі?У р а д н і к. Бунтаваць? Хто такі? (Усе маўчаць.) Хто такі?Б ы к о ў с к і (зласліва). Вершыкі выдумляе... С у х а л е т а. Замаўчы, шэршань.У р а д н і к. Вершыкі? Пракламацыі, значыцца? (Канвойнаму.) Арыш- таваць!
Прысутныя, адчуўшы небяспеку, абступаюць паэта. Сухалета б’е кіем па лямпе. У карчме гамана, рух, грукат.
К а н в о й н ы.  Трымай, трымай яго!К а р ч м а р к а. Ваша благароддзе!..У р а д н і к.  Каб мне было ціха.К а р ч м а р к а. А хто плаціць будзе?У р а д н і к. Маўчаць!Л і р н і к (спявае). Было ў бацькі тры сыны... Ух, я!
АКТ IIКарціна трэцяя
Падвал. З нулічных дзвярэй лесвіца вядзе наверх, дзе знаходзіцца рэдакцыя. Тут, унізе, – друкарня. Ля сцен наборныя касы. Збоку карэктарскі столік, ля якога ляжаць кіпы газет.Б у ц к е в і ч (за сталом чытае карэктурны ліст газеты). ІІІто гэта? Што гэта, Сумны, я пытаю?С у м н ы. Артыкул Купалы.Б у ц к е в і ч (чытае). «Беларусы замянілі сабой чорнаскурых рабоў. Як тых прадавалі некалі, сілай вывозячы ў Амерыку, так цяпер абыходзяцца з намі. Гвалтам вязуць нашых людзей на чужыну, дзе яны гінуць тысячамі, а гандляры жывым таварам радуюцца, падлічваючы свае барышы...» Тэ-э-эк... Друкуецца газета?С у м н ы. Друкуецца.Б у ц к е в і ч (спалохана). Як друкуецца?С у м н ы. Вы ж самі дазволілі друкаваць.Б у ц к е в і ч. Я? Сам?С у м н ы. Я зразумеў, пане Буцкевіч, што вы пагарачыліся...Б у ц к е в і ч. Ну?!С у м н ы. Я прыняў, пане, неабходныя меры. Але... могуць быць непрыем- насці...Б у ц к е в і ч. Якія?С у м н ы. Пане рэдактар, яго трэба паставіць так, каб ён знаў сваё месца.Б у ц к е в і ч. Ты пра каго?С у м н ы. Купалу.Б у ц к е в і ч. Чаму?С у м н ы. Ён піша чорт ведае што, а вы ўсюды гаворыце, што ён – ваша правая рука...Б у ц к е в і ч (з ухмылкай). Акрамя правай, у мяне ёсць і левая...С у м н ы.   Хай вычытвае карэктуру, газету рассылае, але…Б у ц к е в і ч. Зноў але. (Чытае.) «Не дзіўна, што “амерыканскі рай” ахвотна прапаведуюць нават слугі божыя са «святога амвона...»С у м н ы. Барані бог, каб прачытаў гэта айцец Гадоўскі.Б у ц к е в і ч. Спадзяюся...С у м н ы. Можаце быць спакойны: набор знішчаны, а самы артыкул вось... (Падае Вуцкевічу рукапіс.) I ўсё ж могуць быць пепрыемнасці, пане рэдактар...Б у ц к е в і ч (дражнячы). Непрыемнасці, непрыемнасці... Малавата слоў у тваім лексіконе, хоць ты і паэт. Якія могуць быць непрыемнасці? (Ірве рукапіс і кідае ў кошык.) Якія непрыемнасці?С у м н ы. Вы згадзіліся надрукаваць... Б у ц к е в і ч. Я згадзіўся таму, што і мне, нарэшце, надакучыла слухаць, як ксёндз Гадоўскі носіцца са сваёй вар’яцкай тэорыяй, што ў Беларусі многа лішняга насельніцтва...
Незаўважна ўваходзіць ксёндз. Спыняецца ў парозе, слухае і зласліва ківае  галавой.
Г а д о ў с к і (у тон Буцкевічу). А яшчэ болей дурных пісак!
Буцкевіч надбягае да ксяндза і пакорліва згінаецца.
Б у ц к е в і ч. Калі ласка, да мяне ў кабінет, ойча. (Паказвае ўгору.)Г а д о ў с к і (падае газету). Артыст!Б у ц к е в і ч (глядзіць у газету). Што ж гэта такое, Сумны?С у м н ы. Не разумею, нічога не разумею. Буцкевіч. Зараз жа спыніць рассылку! Зараз жа! Сумны выбятае.
Б у ц к е в і ч (апраўдваючыся). Стыхія, ксенджа, стыхія. Падчас яна мацней нашых сіл.Г а д о ў с к і (злосна). Калі яна мацней вашых сіл, то не я пайду на дно, а вы!Б у ц к е в і ч. Не зусім ясна.Г а д о ў с к і. Я патрабую, каб на гэты артыкул вы самі, асабіста, напісалі абвяржэнее.Б у ц к е в і ч. Добра, ойча, добра, але пагадзіцеся, што я, што мы... (напыш- ліва) барацьбіты за шчасце народа, не можам дапусціць, каб нашых людзей прадавалі, як афрыканскіх рабоў!..Г а д о ў с к і (скрывіўшыся). Пакіньце крычаць, вы аглушылі мяне.Б у ц к е в і ч. Тут цяжка быць спакойным. Я сам выступлю супраць агентаў і хаўруснікаў эмігранцкіх кантор, якія збываюць нашых людзей па дзяшоўцы...Г а д о ў с к і (саркастычна). Па дзяшоўцы? А калі з добрымі барышамі?Бу ц к е в і ч. Тым горш для вашай рэпутацыі... (Спахапіўшыся) Прабачце, для іхняй рэпутацыі...Г а д о ў с к і (успыхнуўшы). Пакуль не позна, паклапаціцеся лепш аб сваёй рэпутацыі!Б у ц к е в і ч (храбрыцца). Я не палахлівы, пане ксенджа. Дарэмна страшыце.Г а д о ў с к і. О, так! Я маю гонар быць знаёмым з адважным рэвалюцыянерам, сацыялістам Буцкевічам, які выратаваў жыццё генерал-губернатару Курлову!..Б у ц к е в і ч (спалохана). Хлусня! Я выратаваў? Хлусня!Г а д о ў с к і. Болей вытрымкі, малады чалавек. Адразу відаць, што яшчэ не спрактыкаваны рэвалюцыянер.Б у ц к е в і ч (апраўдваючыся). Гэта эсэры далі Івану Пуліхаву сапсавапую бомбу, эсэры, а не я.Г а д о ў с к і.  Эсэры?Б у ц к е в і ч. Так, эсэры. Гэта яны хацелі забіць Курлова...Г а д о ў с к і. Дзіўна, вельмі дзіўна. Але ж не эсэры, а вы, сацыяліст Буцкевіч, бралі на гэтую бомбу грошы ад абшарнікаў. Нават Здэховіч даў вам сто рублёў золатам. (Смяецца.) Ай-яй-яй, прапала Здэховічава золата.Б у ц к е в і ч. Не прапала б, каб не эсэраўскі тэхнік, які падручыўся зрабіць бомбу.Г а д о ў с к і. Але ж ён і зрабіў тое, што вы яму заказалі.Б у ц к е в і ч. Я? Заказаў?Г а д о ў с к і. Так. Грошы ў кішэню, а самі – шась з Мінска.Б у ц к е в і ч. Я выехаў толькі на адзін дзень...Г а д о ў с к і. Пуліхаў шпурнуў бомбу над ногі губернатару, а тая і пакацілася, як дзіцячы мячык. (Хрысціцца.) Нявіннага Пуліхава – за шыю ды на вароты мінскай турмы. Ай, як нядобра, – даць чэснае слова чалавеку, які ідзе на верную смерць, і не споўніць. Ці ж можна вам пасля гэтага верыць?Б у ц к е в і ч (злосна). Святы айцец так старанна ўсё даследаваў...Г а д о ў с к і. Цікава ж ведаць – хто твой друг.Б у ц к е в і ч. Асабіста да вас я заўсёды быў прыхільны. Г а д о ў с к і. На словах. А вось пабачым, што пакажуць справы... (Аглядаючыся.) Вашы сцены не маюць вушэй?Б у ц к е в і ч. На ўсякі выпадак...(Аглядае дзверы.) 
Гадоўскі выкладае на стол пачак грошай.
Б у ц к е в і ч (падыходзіць, збянтэжана).О, не!.. Нізашто!.. Калі я сімпатызую вам. асабіста, гэта не значыць, што я падзяляю погляды вашай партыі... Не! Не! Па партыях мы – смяртэльныя ворагі. Вы – капіталісты, а мы – сацыялісты!..Г а д о ў с к і (зласліва). Капіталісты, сацыялісты... З якога гэта часу такія сацыялісты сталі адмаўляцца ад грошай?Б у ц к е в і ч. Заўсёды!Г а д о ў с к і. Тады прыйдзецца мне заняцца пісанінай.Б у ц к е в і ч. Калі ласка.Г а д о ў с к і. Але майце на ўвазе, што першы мой артыкул будзе аб сацыялістах, якія бралі ў капіталістаў грошы на бомбы, а рабілі дзіцячыя мячыкі... Нехта ідзе, хавайце грошы.
Па лесвіцы шпаркія крокі. Буцкевіч у замяшанні. Ксёндз загадным жэстам паказвае на грошы. Буцкевіч, няўпэўнена пратэстуючы, махае рукой.
Б у ц к е в і ч. Нізашто... Пане Гадоўскі... ойча... 
На лесвіцы стаіць Купала, які  бачыць наступную сцэну: Буцкевіч, нібы ў  паклоне перад ксяндзом. схіляецца над сталом і хавае грошы ў кішэню. Б у ц к е в і ч. Благаславіце, ойча...Г а д о ў с к і (з крывой усмешкай хрысціць Буцкевіча). Бог благаславіць...К у п а л а (Буцкевічу). Чаму я павінен спыніць рассылку газеты?Б у ц к е в і ч. Так, спыніце. Зараз жа спыніце. Вось айцец дае поўнае абвяржэнне...К у п а л а (глядзіць на Гадоўскага, потым на Буцкевіча). Абвяржэнне?Б у ц к е в і ч. Так. Прыйдзецца нам з вамі прасіць выбачэння.К у п а л а. У каго?Б у ц к е в і ч. Вось у айца... Дарэчы, пазнаёмцеся, ойча. Наш знаны паэта...Г а д о ў с к і (падыходзіць). Вельмі прыемна, вельмі.К у п а л а (рэзка адварочваецца). Мы даўно знаёмы. Я добра ведаю святога айца!..Б у ц к е в і ч (лісліва). Мабыць, з часоў, калі айцец жыў на вёсцы.К у п а л а. З часоў, калі святы айцец гандляваў галовамі маіх сясцёр!.. Помніце, калі ў адзін дзень памерлі дзве маіх сястры, вы не хацелі іх хаваць, пакуль не дамагліся падвойнае платы. «Я бяру ад галавы». Так і сказалі – «ад галавы». Добра ведаю і цяпер, калі святы айцец, заняўся больш буйным гандлем і... прадае мой народ!..Г а д о ў с к і. Божа літасцівы!.. Фантазія!.. Фантазія паэта...К у п а л а. Не, святы ойча. Хто прадаў з вашага прыходу 230 сялян па 80 рублёў за галаву? З вашага благаславення іх павезлі гвалтам, схаваўшы ў трум парахода!..Г а д о ў с к і (хрысціцца, адступаючы да дзвярэй). Матка боска, заступніца наша, анёл струж!К у п а л а.   Пакіньце!.. Пакіньце... камедыю...Г а д о ў с к і. Камедыю? (Становячыся ў позу, нібы для малітвы.) О, божа! Перад табою і перад панам айцом са святога Рыма малю і прашу – даруй яму, даруй слузе твайму, які заблудзіўся і сышоў з твайго шляху...К у п а л а. Нічога не зробіць мне ваш айцец... Нічога. Хоць на каленях поўзайце – не зробіць! Я даўно не веру ні вам, ні вашаму айцу.Не пане рымскаму служуI не «свяцейшаму» сіноду.Я аддаю сваю душуСвайму няшчаснаму народу.I маіх песень судзіць сказНе вам, не вам, хрыстапрадаўцы!.. (Выходзіць.)
Г а д о ў с к і. Трымаць яго ў рэдакцыі – гэта грэць змяю ў запазусе.Б у ц к е в і ч. Я думаю, ксенджа, што мы вырвем у змяі джала.Г а д о ў с к і. А калі не?Б у ц к е в і ч. Тады будзем шукаць іншага спосабу, ойча.Г а д о ў с к і. Загадваю вам – збярыце аб ім усе, якія ёсць звесткі і зараз жа перадайце ў паліцыю. Яго трэба арыштаваць і знішчыць, арыштаваць і знішчыць! (Хрысціць Буцкевіча і выходзіць.)Б у ц к е в і ч. Знішчыць? О не, пане Гадоўскі, позна. Купала стаў вельмі папулярны ў народзе. I ён нам яшчэ спатрэбіцца. (Выходзіць.)
Некаторая паўза, потым чуваць вясёлыя дзявочыя  галасы, смех. Уваходзяціь Уладзіслава і Марыля.
М а р ы л я. А дзе ж Янка?У л а д з і с л а в а. Пэўна, тут. (Гукае.) Янка, ад гасцей не хаваюцца ў сваім доме.М а р ы .л я. Калі прыйшлі, дык частуйце!У л а д з і с л а в а (паціху). Калі ёсць чым.М а р ы л я. А праўда, Уладка, не лёгка, відаць, яму.У л а д з і с л а в а. Ціха ты. Ён жа тут, у друкарні, і жыве. I як ён тут трывае? Але ці чула ты, каб ён калі паскардзіўся, сказаў, што яму цяжка?М а р ы л я. Гэтага, мабыць, ніхто не чуў (усміхнуўшыся) і нават ты.У л а д з і с л а в а. Чаму нават я? М а р ы л я. Ай, нібыта ўжо і не ведаеш. У л а д з і с л а в а. От ты не выдумляй абы-чаго. М а р ы л я. Ну, не крыўдуй, Уладзечка. I пажартаваць ужо няможна.У л а д з і с л а в а. Са мной-то можна, але, каб пачуў Янка...
Уваходзіць Купала. Ён яшчэ не можа схаваць. сваёй узрушаннасці.
М а р ы л я. Што з вамі?К у п а л а. Нічога, дзяўчаткі, нічога.У л а д з і с л а в а (устрывожана). У вас нешта здарылася, непрыемнасць нейкая?К у п а л а. Што вы, Уладзечка, ніякае непрыемнасці. Наадварот, я шчаслі- вы, што вы прыйшлі. Вы дапаможаце мне. Мы мігам распішам адрасы, і вы адправіце астатак тыражу.У л а д з і с л а в а, М а р ы л я. Добра. К у п а л а. Марылька, вось вам спіс. Уладзя, не глядзіце гэтак недаверліва на мяне.У л а д з і с л а в а. Горды вы чалавек.К у п а л а. Калі гэта праўда, прашу прабачэння.М а р ы л я. А я люблю гордых людзей.К у п а л а. Праўда?У л а д з і с л а в а. Няўжо гэта ўсе паэты такія? К у п а л а. Якія?У л а д з і с л а в а. Скрытныя.К у п а л а. ІІаэты не скрытныя, яны не ўмеюць хаваць ніякіх тайнаў.М а р ы л я. Ой, умеюць.К у п а л а. Каб умелі, дык не пісалі б вершаў.М а р ы л я. Тады пачытайце нам тыя вершы...У л а д з і с л а в а. Якія выдаюць вашы тайны.К у п а л а. О, не. Лепш вы заспявайце тую песню...М а р ы л я. Якая ведае вашы тайны? Ёсць у цябе такая песня, Уладка?У л а д з і с л а в а. Песня ёсць.М а р ы л я. А тайна?У л а д з і с л а в а. А тайны няма.М а р ы л я. Ну, тады заспяваем.У л а д з і с л а в а (запявае). «Ці ў полі, ці ў полі не калінка расла...»К у п а л а (слухаючы). Як я люблю гэтую песню.М а р ы л я. Ну вось – адна тайна ўжо вядома! (Да Купалы.) Што вы сёння такі невясёлы?К у п а л а (у задуменні). Ёсць і больш сур’ёзныя тайны...Д з я ў ч а т ы (разам). Якія?К у п а л а. Сёння нехта знішчыў набор майго артыкула.У л а д з і с л а в а. Як знішчыў? Вось жа ён у газеце.К у п а л а. Рабочыя набралі яго зноў – я дыктаваў па памяці... Памяць не ўкрадзеш, не знішчыш, пан Буцкевіч!У л а д з і с л а в а. Што вы? Што вы? Не можа быць, каб ён.К у п а л а. Вядома, што не ён. Дзеля гэтага ёсць другія.У л а д з і с л а в а (паціху). Хто?К у п а л а. Вось я і ламаю галаву – хто?
Уваходзіць Буцкевіч. Па калідоры, тулячыся да сцяны, прабягае Кіпцік.
Б у ц к е в і ч (з падкрэсленым здавальненнем). Рад бачыць, нашых мілых, нашых дарагіх памочніц... (Падыходзіць да Уладзіславы, якая фальцуе газету.) Панна Уладзіслава так захапілася работай, што нават не павіталася са мной. А што гэта вы робіце?У л а д з і с л а в а. Дапамагаем Купалу.Б у ц к е в і ч. Дзякую, дзякую. Дапамагайце... (Раптам хапае з яе рук газету.) Знішчыць!.,К у п а л а. Позна, папе. Тыраж даўно разасланы. Гэта – апошнія экземпля- ры. Дзяўчаткі, бяжыце і адашліце іх.Б у ц к е в і ч. Кіпцік! Затрымаць іх!
Выбягае Кіпцік і кідаецца ўслед за дзяўчатамі.
К у п а л а. Новы супрацоўнік рэдакцыі?Б у ц к е в і ч. Дрэнныя жарты, пане Купала. Гэта паліцыя. Так, паліцыя... (Істэрычна.) Каму ў турму?К у п а л а ( спакойна). Не вам, вядома.Б у ц к е в і ч. А каму ж? Вядома, што мне, мне – рэдактару. А за што? За што? Вось,, калі ласка... 
Уваходзіць акалодачны. Услед за ім Кіпцік, які нясе некалькі экземпляраў «Жалейкі» і скамечаныя ў жмут рукапісы.
Б у ц к е в і ч. Ах, пане Купала, пане Купала...А к а л о д а ч н ы. Хто тут старшы? Б у ц к е в і ч. Я старшы.А к а л о д а ч н ы (афіцыйна). Вы адкажаце па ўсіх строгасцях закона.Б у ц к е в і ч (вінавата). Я гатоў.А к а л о д а ч н ы. У вас, у друкарні, знойдзена забароненая літаратура.Б у ц к е в і ч (у фальшывым здліўленні). Якая? А к а л о д а ч н ы. Якая тут знойдзена літаратура? К і п ц і к. «Дудачка», ваша благароддзе, на беларускім нарэччы «Жалейка», забароненая, ваша благароддзе, самім яго прэвасхадзіцельствам (падае кнігу), у каторай (дастае шпаргалку ) «нельзя не усмотреть открытого возбуждения к действиям явно бунтовщическим, предусмотренным пунктом первым статыи 129 уголовного уложения...».А к а л о д а ч н ы (самазадаволена). «Уголовного уложения...» Во! Глаўнае ў нашым дзеле – закон. (Да Вуцкевіча, афіцыйна.) Прашу даць паказанні, чаму ў вас хаваюцца пракламацыі? (Бярэ ў Кіпціка ў жменю рукапісы і камечыць.)Б у ц к е в і ч. Пракламацыі?К у п а л а. Гэта нечуванае зладзейства! Хто ўпусціў іх у мой пакой? Пан Буцкевіч, – вы?Б у ц к е в і ч. Госпадзі, госпадзі... Што ён гаворыць. К у п а л а. Гэта мае вершы!.. (Паліцэйскаму.) Вы ўлезлі ў мой пакой і ўкралі іх!А к а л о д а ч н ы. Вершы? (Кіпціку.) Чытай.К і п ц і к (бярэ рукапіс, чытае па складах). «Не пужайся, што вольныя сілы ў путах дрэмлюць з канца да канца, што насільства ўсю праўду здушыла, што смерць густа капае магілы: яшчэ прыйдзе вясна!»А к а л о д а ч н ы. Пра якую гэта вясну тут напісана, га? (Грозна, Буцкевічу.) У сябе, у службовай установе, вы трымаеце злачынца, супраць якога вядзецца   следства... Га? (Купале.) Гэта вы пазынаеце вершамі, гаспадзін студэнт?Б у ц к е в і ч (зласліва). Ну, так – вершы, вершы... вясна, зоры, каханне... інтымныя перажыванні цаэта. (Камечыць рукапіс і кідае.) Эх, пане Купала, пане Купала...(Дастае партманэ, адлічвае грошы і падае паліцэйскаму.) Вось, вам...А к а л о д а ч н ы (для выгляду грозна). Што такое?.. (Пералічвае грошы.)Б у ц к е в і ч (дадае яшчэ). Штраф, пане акалодачны.К і п ц і к (паслужліва). Штраф...А к а л о д а ч н ы. Гм... Гм... (Афіцыйна.) Кіпцік, квітапцыю...Б у ц к е в і ч. Ды што вы, што вы...А к а л о д а ч н ы (строга). Па прадпісанню закона взімаецца штраф. (Хавае грошы, да Купалы.) Эх, студэнцікі, студэнцікі...Б у ц к е в і ч (смяецца). Так, так. Усе мы ў маладосці...
Акалодачны і Кіпцік выходзяць.
Б у ц к е в і ч (з палёгкай, выцірае лысіну). Фу... Ну, дзякуй богу, пранясло, здаецца. Ах, пане Купала... Не цэніце вы маю дапамогу...К у п а л а. Маю «Жалейку» канфіскавалі, Цётку выгналі за граніцу, Якуба Коласа засадзілі ў астрог.Б у ц к е в і ч. Так, так... А за што? Я заўсёды засцерагаў – не паддавайцеся грубай стыхіі. Вы – паэт, і на вас, ведаеце, як глядзяць – з любоўю і надзеяй...К у п а л а. Гледзячы – хто.Б у ц к е в і ч (з ухмылкай). Першыя, вядома, дзяўчаты, а найбольш, здаецца, панна Уладзіслава... (Смяецца.)К у п а л а.  Гэта не ваш клопат!Б у ц к е в і ч. Ёсць тут і мой клопат. Я чуў, скора ваша вяселле. (Дастае партманэ.) Вось вам мой вясельны падарунак. (Кладзе на стол грошы.)К у п а л а. Ці не ганарар? За мой артыкул?Б у ц к е в і ч (прымірэнча). Хай сабе ганарар. Хай сабе за артыкул. Нарабілі вы бяды. Гадоўскі стаў самым злосным маім ворагам. Ну, ды чорт з ім. Як вы думаеце, га?К у п а л а. Я думаю – якую ж трэба мець подлую душу, каб так гандляваць!Б у ц к е в і ч (са штучным здзіўленнем). Пра што вы?К у п а л а. Не паспелі яшчэ абсохпуць слёзы тых, каго за гэтыя грошы павезлі на смерць, а вы ўжо купляеце другіх Ксёндз Гадоўскі недаацаніў вашых здольнасцей – вы заслужылі большай узнагароды!.. (Скідае грошы са стала.)Б у ц к е в і ч (збіраючы грошы). Шырокі жэст!.. Шырокі!.. Але запомніце – гэта вам так не прондзе, Іван Дамінікавіч Луцэвіч!..К у п а л а. Бяжыце ў паліцыю, сацыяліст Буцкевіч!.. 
Буцкевіч кідаецца на выхад, але ў дзвярах тварам у твар сутыкаецца з Сухалетам, Цыбулькам і Рутай.
Б у ц к е в і ч (злосна). Вам каго?С у х а л е т а (сумеўшыся). Таго, хто ў газету піша.Б у ц к е в і ч. Я пішу...С у х а л е т а. Во-во! Прапішыце памешчыка Здэховіча, так прапішыце, каб увесь свет знаў, якія жывадзёры ў Думу налезлі – адабраў у мужыкоў выпас, з зямлі пазганяў...Б у ц к е в і ч. Падавайце ў суд.С у х а л е т а. Э, паночку, мы ўжо добра ведаем, якая праўда ў судзе.Б у ц к е в і ч. Якое ж вы хочаце праўды? Ідзіце к земскаму, а тут... тут «Наша ніва».С у х а л е т а. Я ўжо і сам, паночку, бачу, што тут не наша, а... ваша ніва.К у п а л а. Дзядзька Сухалета!С у х а л е т а (радасна). Янка!К у п а л а.  Заходзьце, заходзьце.С у х а л е т а (вітаючыся, дастае газету, задаволена). Ну, дзякуй, Янка, дзякуй. Добра ты нанісаў. Цяпер усе ўведаюць, які ён, амерыканскі рай: лажыся і памірай. Цяпер, Янка, трэба яшчэ Здэховіча прапячатаваць. (Падазрона аглядаецца на Буцкевіча.)Б у ц к е в і ч (зласліва, Купале). Ваша муза знайшла паклоннікаў.  (Пагрозліва, Сухалеце і Цыбульку.) Я ведаю, ведаю, чаго вы сюды ходзіце. У дзевяцьсот пятым вы палілі маёнткі, а цяпер хочаце спаліць мне рэдакцыю. (Крычыць.) Паглядзім, паглядзім, чорт вас вазьмі! (Выбягае.)
Неўзабаве следам за ім выходзіць цікаўны Рута.
С у х а л е т а. От прыпякло пану. Яшчэ і дым не паказаўся, а ён – па-жа-ар!
Вяртаюцца Уладзіслава і Марыля. Яны вітаюцца з Сухалетам і Цыбулькам. Цыбулька падае руку і ў нейкім не то здзіўленні, не то захапленні глядзіць у вясёлыя, насмешлівыя вочы Марылі. Забыўшыся, ён так сціскае руку, што дзяўчына прысядае ад болю.
К у п а л а (смяецца). От мядзведзь... (да дзяўчат, паціху) Ну як? Паспелі? Адаслалі?Д з я ў ч а т ы. Усё ў парадку.К у п а л а (да Цыбулькі і Сухалеты). Што новага, сябры? Чым добрым парадуеце?Ц ы б у л ь к а. Завярцелася, закружылася, брат... Паляцелі нашы чырвоныя галубкі па броварах, па вёсках. Прышлі яшчэ прасіць.К у п а л а. Не спяшайся. Што гэта вы такія вясёлыя? Бачу, на языку нешта круціцца, а не гаворыце.Ц ы б у л ь к а. Угадаў.К у п а л а. Можа, нарэшце, вестка ад Сцяпана Іванавіча?Ц ы б у л ь к а. Так. Пісьмо і адрас вось.К у п а л а (з хваляваннем разгортвае пісьмо, чытае). «Дарагі Мікола! Наш чалавек перадасць гэтае пісьмо табе ў самыя рукі, а ты праз яго адпішы, што новага ў вас. Калі яшчэ хлопцы помняць мяне, то скажы ім – хай збіраюцца з сіламі і ведаюць, што цяпер ужо ёсць людзі, якія добра знаюць, што рабіць... Перадай Івану Дамінікавічу...» (Радасна сам сабе.) Дзякую, дружа! Цяпер і я ведаю, што мне рабіць. Я не магу тут больш заставацца ні аднае хвіліны... Уладзя!.. (Ласкава.) Уладзечка!..У л а д з і с л а в а (з трывогай). Вы... вы едзеце?К у п а л а. Так, у Пецярбург, Уладзя... Збярыце, калі .ласка, мае рэчы...У л а д з і с л а в а (паціху). Марылечка, бяжы... кашулі і рушнік... (Выходзяць.)К у п а л а (чытае пісьмо). «Перадай Івану Дамінікавічу, няхай прыязджае ў Пецярбург, мы чакаем яго. Тут ён зможа многае зразумець і многаму навучыцца. Мы рады будзем дапамагчы яму ўсім, што ў нашых сілах. Стрыжак». Дзякуй, дзядзька Сухалета... Дзякуй, Мікалай, за добрую і доўгачаканую вестку...Ц ы б у л ь к а. Пабачыш Сцяпана Іванавіча, перадай прывітанне. Скажы, што Цыбуля-Часнок ужо самастойна шуруе. Так шуруе, што аж качагарка гудзе!
Уваходзіць Уладзіслава з рэчамі.
К у п а л а (паціху). Сувязь будзеце трымаць, з Уладзіславай... у школе... Ц ы б у л ь к а. Добра.К у п а л а. Кніжак больш тут не хавайце. У л а д з і с л а в а. Добра. К у п а л а. Забірайце ўсё, што асталося.Цыбулька і Сухалета выходзяць.У л а д з і с л а в а. Што вы будзеце рабіць у Пецярбургу, Янка?К у п а л а. Вучыцца, Уладзя, – вучыцца ў сумленных, у смелых людзей. Я хачу быць з тымі, хто вядзе змаганне за шчасце. Нават калі і загінуць давядзецца – загіну, а не саступлю са сваёй дарогі.У л а д з і с л а в а (у задуменні). Шчасце, шчасце... Усе гавораць – шчасце. Вось і вы гаворыце, Яначка. А я сабе думаю – а якое яно? Адно імгненне – прабяжыць ласкавы ветрык па сэрцы, – вось і шчасце.Вяртаюцца Цыбулька і Сухалета, слухаюць.К у п а л а. Не, не ветрык, а магутная навальніца, бура! Вы бачылі, як пасля маланак і грымотаў, калі ўжо адышлі хмары, нейк асабліва радасна свеціць сонца, а на небасхіле ў залатых праменнях зіхацяць высокія-высокія вароты?.. Я хачу, Уладзя, каб мы ўсе разам, вось так, узяўшыся за рукі, увайшлі ў гэтыя вароты смелымі і ўпэўненымі ў сваім шчасці, у сваёй чалавечай гордасці!У л а д з і с л а в а. Вось чаму ўсе паэты заўсёды няшчасныя.К у п а л а. Чаму?У л а д з і с л а в а. Таму, што выдумляюць такое шчасце, якога ніколі не можа быць...
Убягае Марыля.
М а р ы л я. Якія цудоўныя кашулі: паглядзіце, Янка! (Разгортвае пакунак.)К у п а л а (у замяшанні). Прыгожыя кашулі...М а р ы л я. Вось гэта – ад мяне, а гэта ад Уладзі – насіце на здароўе і нас не забывайце.К у п а л а. Дзякую, дзяўчаткі.М а р ы л я. А гэта во – Уладзіна работа (накідвае Купалу на плечы вышываны рушнік), каб была ваша дарога роўнай і чыстай... і каб кожны дзень вы ўспаміналі Уладзю.У л а д з і с л а в а. Ад усяе душы жадаю вам шчасця...Р у т а (уваходзіць). А Буцкевіч пабег у паліцыю. С у х а л е т а. Вось і вер пану. Няхай бы ж у пажарную, а то ў паліцыю, сабачы сын. Пайшлі, Іван Дамінікавіч...К у п а л а. Эх, Уладзя, і доўга ж я не пачую маёй любімай песні. Праспявайце мне на развітанне. Я хачу, каб ваша песня была са мной усюды, куды ні закіне мяне лёс:Ці ў полі, ці ў полі пе калінка расла, Ці ў полі, ці ў полі не чырвоная была. Яе ўзялі, паламалі, ды ў пучочкі павязалі. Мусіць, трэба было, мусіць, трэба было.
Дзяўчаты запяваюць, і ўсе выходзяць.
Карціна чацвёртая
Пецярбург. Ноч. У пакоі Купалы. Над рабочым столікам, абкладзеным кнігамі, партрэт маладога Горкага, гордага буравесніка рэвалюцыі. Сярод вясёлай сяброўскай кампаніі – Цётка, Ігнат Буйніцкі, артысты, студэнты. Прысутныя сядзяць за сталом. Уладзіліся, як хто змог – па дваіх на крэсле, на чамадане, табурэце, а хто і зусім стаіць.
К у п а л а. Прашу падняць нашу першую чарку за Пецярбург, у якім мы сустрэліся, за нашых гасцей – артыстаў Ігната Буйніцкага!..Б у й н і ц к і. Дзякуй, дарагія, дзякуй, любыя... Едучы сюды, мы страшэнна перажывалі і хваляваліся – як сустрэнуць нас у Пецярбургу. А сустрэлі нас, як братоў родных. А як задушэўна віталі ўчора пуцілаўскія рабочыя нашу «Паўлінку», Іван Дамінікавіч!..К у п а л а. Гэта быў самы шчаслівы дзень у маім жыцці. Я ніколі не забуду яго. Дзякуй ім, нашым сапраўдным сябрам.Ц ё т к а. Прапаную выпіць за здароўе рускіх рабочых!С т у д э н т.  За пуцілаўцаў!Б у й н і ц к і. За першых гледачоў вашай «Паўлінкі», Янка!Ц ё т к а. Гляджу я на цябе, Купалка, і не нагляджуся. Ты гэта ці не ты?К у п а л а. Відаць, я.Ц ё т к а. Проста дзіва. Столькі напісаў... (Бярэ кнігі, якія ляжаць на рабочым століку, і падае гасцям.) «Жалейка», «Гусляр», «Адвечная песня», «Курган», «Шляхам жыцця».К у п а л а.  Ды і ты не змарнавала часу.Ц ё т к а. А вось новымі вершамі не магу пахваліцца. Не напісала... Мабыць, характар у мяне не сталы, не сур’ёзны.К у п а л а  (жартаўліва). От, гэта можа быць.Ц ё т к а. Праўда, праўда. Усё мяне захапляе, усё мяне цікавіць, да ўсяго хочацца прыкласці свае сілы.К у п а л а. Трэба бачыць, дзе твае сілы найбольш неабходны.Ц ё т к а. А яны ўсюды неабходны, куды ні паглядзі. Вось пасля універсітэта я драматычную школу скончыла. Збіраюся артысткай стаць. 3 дзядзькам Буйніцкім паеду вандраваць па Беларусі.Б у й н і ц к і (Купалу, жартам). Будзьце за сведку, каб пасля не адмовілася.Ц ё т к а. Я сур’ёзна мару аб тэатры.К у п а л а. I я мару.Б у й н і ц к і (радасна). Праўда? (Да Цёткі.) А цяпер вы будзьце за сведку.К у п а л а. Даўно мару.Б у й н і ц к і (узрушана, захапляючыся). Ведаеце што? Давайце разам... Мы створым такі тэатр... Такі тэатр, які ўбярэ ў сябе ўсё багацце народнай творчасці – лепшыя песні, танцы... Колькі талентаў, якія гінуць бясследна... Я аб’ездзіў усю Беларусь, я запісаў столькі песень. А якія песні! Вось паслухайце... (Артысты Буйніцкага спяваюць «Як сарву я ружу-кветку».)К у п а л а (у задуменні). Вялікая мара. I я веру, што яна збудзецца. Тэатр зможа абудзіць, падняць людскія пачуцці, але я хачу, каб гэта была не далёкая мара, а блізкая справа. Давайце ствараць такі тэатр, давайце пісаць такія п’есы, як «На дпе», «Мяшчапе», «Дзеці сонца». Вы бачылі іх? Я абяцаю вам...
Буйніцкі з удзячнасцю паціскае руку Купалу.
Ц ё т к а (Буйніцкаму). Вы ведаеце, што Максім Горкі пераклаў яго песню?
Многія яшчэ не ведалі гэтай навіны. Яны перамаўляюцца, перапытваюць адзін у другога:
– Максім Горкі?– Якую песню?Ц ё т к а. «А хто там ідзе?»К у п а л а. Так, для мяне гэта вялікае шчасце. Як напісаў мне Посах, што быў з дэлегацыяй настаўнікаў у Горкага і што Горкі чытае нашы творы, дык я зусім па-іншаму, у нейкім новым святле ўбачыў усё тое, што раблю. Прызнаюся, што цяпер, пішучы, я ўжо думаю – а што, калі верш трапіцца на вочы Горкаму...Ц ё т к а. Ты ўжо нам сваіх вершаў і чытаць не будзеш.К у п а л а  (з дакорам). Алаіза...Ц ё т к а. Я жартую, Яначка. Ты маеш пераклад Горкага?К у п а л а. I пераклад, і пісьмо. (Дастае са століка.) Я аб маіх вершах яшчэ ніколі не чуў такога сардэчнага слова... (Падае Цётцы.)Ц ё т к а (чытае). «Прошу Янку Купалу извинить мне плохой перевод его красноречивой и суровой песни. Максим Горький.А кто там пдёт по болотам и лесам Огромной такою толпою? –Белорусы. А что они несут на худых плечах? Что подняли они на худых руках? –Свою кривду. А куда они несут эту кривду всю, А кому они несут напоказ свою? –На свет божий. А кто ж это их – не один миллион – Кривду несть научил, разбудил их сон? –Нужда, горе. А чего ж теперь захотелось им, Угнетённым века, им, слепым и глухим? – Людьми зваться». Ц ё т к а. Давайце заспявайма. Б у й н і ц к і. Давайце, давайце!Галасы спяваючых злівааюцца з музыкай, якая гучыць рашуча і ўпэўнена.
Ц ё т к а. Ведаеце, як пабуду дзень-другі ў Пецярбургу, пабачу сяброў, дык святлей робіцца, ясней думкам. Душа зноў ірвецца ў Мінск, у Вільню – зноў выступаць на мітынгах, пісаць пракламацыі...К у п а л а. I вершы.Ц ё т к а. I вершы!Б у й н і ц к і. I пъесы.
Уваходзіць студэнт.
С т у д э н т. Янка, цябе пытаюцца невядомыя людзі. Гавораць – твае добрыя сябры.
Прысутныя пераглядаюцца, чакаючы рашэння гаспадара. 
К у п а л а. Ну што ж, вядзі – я рад кожнаму майму сябру. (Падыходзіць да дзвярэй.)
Студэнт выходзіць і адразу ж вяртаецца з Буцкевічам і Сумным. Купала ў  здзіўленні адступае.
Б у ц к е в і ч ( распасціраючы рукі). А-а-а! Вось яны дзе. Як матылькі на аганёк, усе ляцяць і ляцяць да вас, Іван Дамінікавіч. А да мяне ніхто і не загляне. Ай-яй-яй. І вы, Янка... Тры гады мінула, а ні разу і не прыехалі, і прывету не прыслалі. (Здліўлена.) I Алаіза тут? (Кланяецца.) Рад, рад бачыць...Ц ё т к а (іранічна). Рады?Б у ц к е в і ч. Ад усяе душы. I Ігнат Буйніцкі... О, са ўсім сваім сямействам! (Вітаецца.) Сапраўды, Сумны, трэба было даўно прыехаць. Ужо адна прысутнасць сярод дарагіх, родных людзей абуджае сілы. Ах, маладосць, маладосць, ты не толькі наша мінуўшчына, але і наша будучыня. Як прыемна, як утульна сярод вас. Не прагоніце, Іван Дамінікавіч?К у п а л а. Што ж, калі прыехалі...Б у ц к е в і ч. Не, не... Не думайце, я не з крыўдаю прыехаў.К у п а л а. Сядайце.Б у ц к е в і ч (садзіцца). Дзякую.С у м н ы. Ледзь, знайшлі цябе, Янка. З ног збіліся. ІІІукаем па ўсяму Пецярбургу. I раптам чуем – знаёмая, родная песня.Б у ц к е в і ч (расчулена запявае). «Як сарву я ружу-кветку ды пушчу на воду...» (Плаксівым голасам.) Эх, хіба ж гэта выкажаш словамі... (Дасгае хустачку і выцірае вочы..)К у п а л а (да Цёткі, іранічна). З вуліцы пачулі, як мы спяваем. Незвычайны слух.Ц ё т к а  (паціху). I слух, і нюх...Б у ц к е в і ч. Засумавалі мы без вас, Іван Дамінікавіч, асірацелі. Ну, ды, дзякуй богу, чуў я, закончылі вучобу. Значыць, зноў будзем разам. Закасаем рукавы – і за працу.С у м н ы. Чакаем цябе, Янка, не дачакаемся. (Паціху.) Папраўдзе скажу: няма цябе ў рэдакцыі – і газета пайшла на ніз. (На вуха.) Ён не можа кіраваць. Ён загубіць, праваліць усю справу...Б у ц к е в і ч. Можаце не сакрэтнічаць, Сумны, я і сам бачу – чахне газета. (Жаласна.) Эх, Іван Дамінікавіч, адзіная наша газета. Толькі вы зможаце ўратаваць ёй жыццё.К у п а л а (здзіўлена). Я?С у м н ы. Ты. Толькі ты.Б у ц к е в і ч. Спадзяёмся толькі на вас, пане Купала. I мы рашылі...К у п а л а. Што вы рашылі?Б у ц к е в і ч. Каб вы занялі маё месца.С у м н ы. Віншую, віншую, Янка, ад усяе душы... (Трасе яму руку.)К у п а л а. Пачакай, я штосьці не разумею. (Да Буцкевіча.) Вы рашылі? А я не прымаю вашага рашэння! Можаце спакойна сядзець у сваім рэдактарскім крэсле, папе Буцкевіч.Б у ц к е в і ч. Што вы, што вы. Хіба я не бачу, не разумею: народ любіць вас, Коласа, Цётку, цэпіць кожнае ваша слова. I я не ўяўляю, што будзе, калі вы адмовіцеся. Што я скажу чытачам? Купала не хоча дапамагчы газеце? Гэтаму ж ніхто не дасць веры.Ц ё т к а. Цяжкае ваша становішча, сапраўды.Б у ц к е в і ч. Ох, цяжкае.Ц ё т к а. Але яно будзе яшчэ цяжэйшым, калі ў газеце загучыць слова праўды!Б у ц к е в і ч. Не разумею. Я радуюся кожнаму слову праўды.С у м н ы. Мы радуемся кожнаму твайму новаму вершу, Янка.К у п а л а. Вы? Радуецеся? Я паслаў вам не адзін дзесятак сваіх новых вершаў. У газеце іх не з’явілася. Дзе яны? У рэдакцыйных архівах ці ў... паліцэйскіх? Ц ё т к а. I я пасылала.Б у ц к е в і ч (збянтэжана). Першы раз чую. Няхай вось Сумны скажа.С у м н ы (разводзіць рукамі). Не атрымалі, Янка. К у п а л а (рэзка). І кніг маіх не атрымалі? Хлусіце! Вы рады пахаваць, закрэсліць нас – і мяне, і Коласа, і Цётку. А мы жывём, на злосць вам, жывём, пішам. I будзем пісаць!Б у ц к е в і ч (хапаецца за галаву). Госпадзі, госпадзі, якія словы: на злосць вам! Гэта мне на злосць? Мне? А за што? За тое, што я прыйшоў к вам з самымі святымі пачуццямі. У імя найвышэйшага для мяне нацыянальнага ідэалу я гатоў на ўсё.К у п а л а. I на здрадніцтва! Б у ц к е в і ч. О, божа...С у м н ы. Янка, такой абразы я не дарую нікому. Нават табе, свайму лепшаму другу. Прасі прабачэння зараз жа, пры народзе.К у п а л а. Адыдзі.С у м н ы. Купала! Тут занадта многа сведак. К у п а л а. І дакументаў, напісаных вашымі ж рукамі. (Бярэ са століка газету.) Вось. (Чытае.) «У імя найвышэйшага для нас ідэалу мы адкідаем усе рознагалоссі і спрэчкі і злучаемся ў адну згодную беларускую сям’ю – няма і не можа быць паміж нас ворагаў і ніякай варожасці...» Ваша рука, пан Буцкевіч?Б у ц к е в і ч. Так! Я не хачу страшнага, дзікага разгулу, грубых і цёмных інстынктаў. Я з апошніх сіл б’юся за народ, каб ён сапраўды быў як адна сям’я.К у п а л а. Алаіза, Ігнат, сябры мае, я не зусім разумею. Значыць, пан Буцкевіч – мой родны брат? I ты, Сумны, – брат?С у м н ы.  I брат, і друг.К у п а л а. I ксёндз Гадоўскі, і Здэховіч... Той самы Здэховіч, што загубіў жыццё майму бацьку, выгнаў у свет маю маці з малымі дзецьмі! (Да Буцкевіча і Сумнага.)Вось што, мілыя мае брацікі, выбірайцеся вы адгэтуль!Б у ц к е в і ч. Мы пойдзем... Пойдзем, Сумны. Загінуў паэт Янка Купала. Страшнае хваробы набраўся ў Пецярбургу – і загінуў.К у п а л а.  Амінь. (Паказвае на дзверы.)
Буцкевіч і Сумны выходзяць. 
К у п а л а. Бачылі, якія браты ў мяне? Ціхая, мірная сямейка...С т р ы ж а к (уваходзячы). Ціхая, мірная сямейка, а расшумеліся так, што не чуеце званкоў.К у п а л а. Даруйце, Сцяпан Іванавіч... Праходзьце, калі ласка.С т р ы ж а к. Не ведаю, як і прывітацца, – добры вечар ці добрае ночы.К у п а л а. Знаёмцеся. Ігнат Буйніцкі – арганізатар нашага тэатра, збіральнік народных талентаў...С т р ы ж а к (падаючы руку). Дзякуй вам за канцэрт для пуцілаўскіх рабочых. Усе ў захапленні ад вашых песень і танцаў, і ад вашай «Паўлінкі», Янка, у іх выкананні.К у п а л а. Мая «Паўлінка», Сцяпан Іванавіч, толькі зараз у вас, у Пецярбургу, на пуцілаўскім заводзе, убачыла свет, а на радзіме яшчэ не ўдалося паказаць яе.С т р ы ж а к. Ну што ж, мы шчаслівы, што далі жыццё вашай цудоўнай «Паўлінцы»...К у п а л а. А гэта – Цётка.С т р ы ж а к (з вясёлай усмешкай). Ваша? Вельмі ж маладая.С т у д э н т. Гаўрыла з Полацку.С т р ы ж а к (вітаючыся са студэнтам). Які ж ты Гаўрыла?С т у д э н т (паказваючы на Цётку). Гэта яна Гаўрыла.С т р ы ж а к (хітруючы). Не разумею – яна ж цётка.       С т у д э н т. I Цётка і Гаўрыла – гэта ўсё яна.Д р у г і студэнт (прымаючы сур’ёзна жарт Стрыжака). «Хрэст на свабоду» чыталі?С т р ы ж а к (радасна глядзіць на Цётку).Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў, Трэба біць нам гэтых шэльмаў, Трэ злізаць усіх міністраў, Бюракратаў, антыхрыстаў. Чую яшчэ голас з неба, Што цара павесіць трэба.(Студэнту.) Мой мілы вучоны, мы гэтыя вершы ў дзевяцьсот пятым годзе ў пракламацыях друкавалі. Дык вось вы якая, таварыш Цётка! (Моцна паціскае ёй руку.)К у п а л а. Доктар, паэтэса і актрыса. Шчодра раскідае яна свае сілы. А мы ж яшчэ павінны дажыць да тых дзён, калі разам са сваім народам пабудуем велічны і светлы палац нашага новага шчаслівага жыцця...Ц ё т к а. Можа, у гэтым палацы ўспомняць і мяне. Вот, скажуць, была грозная цётка – цара хацела павесіць; і людзі падумаюць – адважная галава; а ты і скажаш ім, Яначка, – не такая ўжо яна была і грозная; песні вясёлыя любіла, не абмінала ні аднае вечарынкі і нават з самім Янкам польку-трасуху выкручвала. (Хапае пад руку Купалу і кружыць.)К у п а л а (вырываючыся, да Стрыжака). Яна заўсёды такая – ты з ёй сур’ёзна, а яна ўсё на жарт звядзе... С т р ы ж а к (з замілаваннем). А я і ўяўляў вас такою. Хто любіць жыццё, той заўсёды ўмее шчыра радавацца яму. Я рад, што магу падзякаваць вам за вершы... Смелае слова – самы надзейны падпольшчык. Яго не зловяць ні паліцыя, ні шпікі. Нас ім лягчэй лавіць. Вы нелегальна?Ц ё т к а. Нелегальна.С т р ы ж а к. Вашу руку, таварыш Цётка. I прашу – будзьце асцярожней.Ц ё т к а. Ці доўга нам яшчэ асцерагацца? С т р ы ж а к. Можа быць, і нядоўга, але цяпер, калі на кожным кроку...С т у д э н т. Сцянан Іванавіч, началіся арышты ва універсітэце.К у п а л а. На курсах Чарняева забралі дзесяць чалавек.С т у д э н т. Наш універсітэт рыхтуецца...С т р ы ж а к (усміхнуўшыся). I наш універсітэт рыхтуецца.Д р у г і студэнт. Які універсітэт?С т р ы ж а к. Пуцілаўскі. Рыхтуемся ўжо так, каб было напэўна... Кроў ленскіх шахцёраў пралілася нездарма. Мы яшчэ пакажам нашым ворагам сваю моц і сілу!..
За акном па бруку загрукацелі падковы, чуваць свісткі гарадавых. Усе насцярожваюцца. У пакоі наступае глухая цішыня. Адхінуўшы край фіранкі, Купала глядзіць у акно. 
К у п а л а (студэнту). Кастусь, выйдзі паглядзі... Ц ё т к а (Буйніцкаму). Ігнат, песню!  (Весела засмяяўшыся.) «Вечерний звон»!
Усе пачынаюць спяваць. Грукат і свісткі паступова аддаляюцца.
С т у д э н т (вяртаецца). Чарговая начная аблава. С т р ы ж а к. Вось які ён, вячэрні звон... (Да Цёткі і Купалы.) Ну, расказвайце, якія навіны ў Беларусі.
Буйніцкі з моладдзю пачынае паціху спяваць «Купалінку».
К у п а л а. Колас з турмы вырваўся. Пісьмо ад яго маю.С т р ы ж а к. Прашу, прывітанне ад мяне перадайце.К у п а л а. Дзякую.С т р ы ж а к (дапытліва). А што гэта за птушкі такія толькі што з лесвіцы шуганулі?К у п а л а. Крумкачы, Сцяпан Іванавіч, чорныя крумкачы.Ц ё т к а. Буцкевіч.С т р ы ж а к. Буцкевіч? Што ж гэта яму раптам прыспічыла сюды ехаць?Ц ё т к а. Прыехаў заключаць мір і згоду.С т р ы ж а к. Ну, гэта цяпер не навіна – ваўкі надзяваюць авечыя скуры... (смяецца), а то, можа, давайце памірымся, га?К у п а л а. З Буцкевічам, з Сумным?Ц ё т к а. О, вы не ведаеце, што гэта за людзі.С т р ы ж а к. Чаму вы думаеце, што я не ведаю? Ведаю.К у п а л а. Уступае, бачыце, мне сваё месца – прапануе стаць рэдактарам.Стрыжак (з цікавасцю). Рэдактарам? Пачакайце... Тут трэба падумаць, Іван Дамінікавіч.К у п а л а (здзіўлена). Падумаць? Што ж тут думаць? У гэтай газеце я не надрукую болей ні аднаго свайго радка.С т р ы ж а к. Дарэмна. Зусім дарэмна. Вось якраз цяпер і патрэбна народу слова Купалы, Цёткі, Коласа, Багдановіча, Бядулі.К у п а л а. Мала яшчэ нашага слова, Сцяпан Іванавіч. Я хацеў бы, каб на беларускай мове загучала слова Максіма Горкага, слова лепшых сыноў Расіі, слова людзей, якія змагаюцца за наша вызваленне, за наша шчасце...
Моладзь абступае Купалу, які адчыняе акно. Пакой напаўняецца святлом вясновай раніцы. Паўстаюць, знаёмыя сілуэты горада.
К у п а л а (задумліва). Бывай, Пецярбург!..С т р ы ж а к. Спамінайце часцей.К у п а л а. Спамінаць мне ёсць што, Сцяпан Іванавіч. Тут выйшлі мае першыя кнігі. Кнігі невядомага Янкі Купалы сваімі рукамі набіралі і друкавалі вы, піцерскія рабочыя. Тут я вучыўся. Адсюль мой голас дайшоў да Максіма Горкага. Хіба я забудуся калі аб гэтым? А колькі застаецца тут у мяне сяброў... Дзякуй вам, Сцянап Іванавіч... (Моцна абдымае Стрыжака.)
АКТ IIIКарціна пятая
Закулісны пакой залы, у якой адбываецца літаратурны вечар. На сцяне афіша: «Сёння ў карысць бежанцаў і раненых салдат .артысты Ігната Буйніцкага паказваюць «Паўлінку» Янкі Купалы». Выразна чуваць строфы верша Я. Коласа «Асадзі назад», воплескі, шум. У кутку пакоя – буфет, за якім стаіць Марыля. Ля стойкі «частуецца» акалодачны.
А к а л о д а ч н ы (у позе філосафа). Глаўнае ў нашым дзеле – дальва- тварэнне, пасцяпенства і прыблізіцельнасць.М а р ы л я. Правільна, ваша благароддзе.
З залы выбягае Кіпцік.
К і п ц і к. Ваша благароддзе... (Адводзіць акалодачнага і шэпча на вуха.) Яны тут.А к а л о д а ч н ы (лыпаючы вачыма). Хто?К і п ц і к. I Купала, і Колас.А к а л о д а ч н ы (злосна). Ты дурань, Кіпцік. Ты можаш сапсаваць увесь свой замысел. Я п’ю толькі для віду. Хай думаюць, што я п’яны, а я тым часам вока не спускаю ні на хвіліну... Я, брат, іх усіх вакол пальца – і на месцы злачынства – хоп!К і п ц і к. Ціха, ваша благароддзе, ціха.А к а л о д а ч н ы (азіраючыся на Марылю). А каго мне тут баяцца – вось вазьму і яшчэ вып’ю.М а р ы л я. Калі ласка.А к а л о д ач н ы (весела). Глаўнае ў нашым дзеле... (П’е.)М а р ы л я.  Загадаеце яшчэ, ваша благароддзе?А к а л о д а ч н ы. Не магу адмовіцца. (Падміргвае Кіпціку.) Я заўсёды ведаю, што глаўнае...К і п ц і к (грозячы Марылі, выходзіць). Глядзі, буфетчыца!М а р ы л я. Будзьце спакойны.
З залы з пратэстам абурэння выходзяць важная дама і два афіцэры.
Д а м а. I гэта называецца благатварыцельны канцэрт! Не разумею, чаму маўчыць паліцыя?А ф і ц э р (з пагардай, у бок акалодачнага). А хіба вы не бачыце, мадам, чым займаецца паліцыя?Д а м а. Гэта абураюча! Трэба зараз жа сказаць яго правасхадзіцельству.Д р у г і афіцэр. Супакойцеся, мадам. Яго правасхадзіцельства распара- дзіўся прыняць самыя экстраныя меры... (Выходзяць.)А к а л о д а ч н ы (хмялеючы ў сапраўднасці). Усякае дзела я пачынаю пасцяпенна...М а р ы л я (сама сабе). Пакуль не набярэшся, як свіння.А к а л о д а ч н ы. Заўсёды пасцяпенна, пасцяпенна і прыблізіцельна.М а р ы л я. Ну, здаецца, ужо не прыблізіцельна, а точна.А к а л о д а ч н ы. Што то-о-чна? Ты ведаеш, што глаўнае ў нашым дзеле?М а р ы л я (прыкладае руку да галавы). Так точна, ваша благароддзе!
Зноў выбягае ўстрывожаны Кіпцік.
К і п ц і к. Сюды ідуць паважаныя асобы. А к а л о д а ч н ы. Эх, чорт вазьмі. (Хістаючыся, выходзіць у бакавыя дзверы.)
3 залы паяўляюцца Здэховіч, Гадоўскі, Буцкевіч.
3 д э х о в і ч. Да чаго дайшло! Астрожнік Колас, лапцюжнік Купала, які ў мяне на бровары катлы чысціў, наладжваюць дэманстрацыю: мяне, дэпутата, выстаўляюць іта пасмешышча (Буцкевічу), а іш?.. Што вы?Б у ц к е в і ч. Мы... Мы з Сумным...З д э х о в і ч (пагардліва). Вы з Сумным!.. Вы ж хваліліся, што ўсе яны ў вашай кішэні... Дзеля чаго вы мяне сюды прывялі?Б у ц к е в і ч. Яшчэ рана рабіць вывады.3 д э х о в і ч. На жаль, позна. Позна я зразумеў, што вы... балбатун.Б у ц к е в і ч. Ну, ведаеце, гэта пераходзіць нарэшце межы самай элементарнай прыстойнасці. I майму цярпенню ёсць канец... (Шукаючы падтрымкі.) Айцец Гадоўскі...Г а д о ў с к і. Панове, панове, перастаньце. Лепей скажыце, хто гэта ў губернатарскай ложы ў генеральскіх эпалетах?З д э х о в і ч. Вы адсталі ад жыцця, гэта гснерал Курлоў. З Пецярбурга. (Паціху.) Са спецыяльнымі паўнамоцтвамі...Б у ц к е в і ч. Слава богу, ён навядзе ў нас парадак.
У суправаджэнні ад’ютанта ўваходзіць Курлоў.
Г а д о ў с к і. Лёгкі на паміне.Г е н е р а л. Ай-я-яй, панове, сорамна, га? I, тэк ск-аць, член Дзяржаўнай думы, і, калі не памыляючыся, айцец Гадоўскі.Г а д о ў с к і. Так точна, ваша правасхадзіцельства. Г е н е р а л (садзіцца за асобны столік). Ха-ха-ха! Благатварыцельны вечарок! Бальшавікі за такую благатварыцельнасць дзякуй скажуць. (Паказвае рукой на залу.) Чуеце? Па праўдзе сказаць, панове, мяне абурае ваш правал. Тэк, тэк, – правал. Дзе ж, чорт вазьмі, вашы партыі? Дзе вашы хрысціянскія дэмакраты, айцец Гадоўскі? Г а д о ў с к і. Святая царква, ваша правасхадзіцельства, не мяшаецца ў палітыку...Г е н е р а л (зласліва). Не мяшаецца? А дзе Грамада? Дзе вашы аратары, вашы літаратары, вашы паэты? З д э х о в і ч (злосна). У кішэні ў папа Буцковіча.Б у ц к е в і ч (нагінаючыся ў  паклоне). Уся надзея на вас, ваша права-  схадзіцельства.Г е н е р а л (дапытліва). Чыя надзея? Г а д о ў с к і. Ваша правасхадзіцельства, гэта пан Буцкевіч. 
Буцкевіч згінаецца ў паклоне.
Г е н е р а л (здзіўлена). Хто? Г а д о ў с к і. Пап Буцкевіч.Г е н е р а л. Няўжо той самы... (зласліва) страшны ревалюцыянер?З д э х о в і ч. Той самы...
Генерал працягвае два пальцы Буцкевічу, той аберуч сціскае іх.
Г е н е р а л (разглядаючы рукі Буцкевіча). Гэтыя рукі рыхтавалі на мяне бомбу.Г а д о ў с к і (паціху). Але ж гэтыя рукі і выратавалі вас, ваша правасха- дзіцельства.Г е н е р а л (Буцкевічу). Як бачыце, я зусім не такі, якім вы мяне ўяўлялі. Маё сэрца аказалася мацней вашых бомб. I, як бачыце, зусім не злапамятнасцю, а дабратой душы я абавязаны свайму новаму павышэнню. Гасудар ацаніў маё веданне гэтага краю і зноў свой выбар спыніў на мне.Б у ц к е в і ч. Віншую, ваша правасхадзіцельства.Г е н е р а л ( прыслухоўваючыся да шуму ў зале, злосна). Вось у каго трэба кідаць бомбы! Вось дзе ўсё зло і няшчасце Расіі. Н-не, я цяпер ведаю, як іх лячыць ад бунтаў і рэвалюцый!
З бакавых дзвярэй увальваюцца п’яны акалодачны, напяваючы штосьці  вясёлае і адмахваючыся ад Кіпціка, які цягне яго за полы назад.
Г е н е р а л. Ш-што такое?
Гадоўскі і Здэховіч у замяшанні. Буцкевіч злосным жэстам грозіць  Кіпціку.Прыклаўшы руку да казырка, акалодачны рад бы застыць у аняменні, але  ногі не слухаюцца яго.
Г е н е р а л. Вось яна, наша ахова і надзея! (Б’е паліцэйскага пальчаткай па твары.)А к а л о д а ч н ы. Вінават, ваша высокае прэасвяшчэнства. Ур-ра!..Г е н е р а л (ашалела). Вон!..
Ад’ютант хапае паліцэйскага за каўнер і выштурхоўвае за парог. Кіпцік, адступаючы да дзвярэй, вінавата кланяецца генералу.
К і п ц і к (слёзна). Не губіце, ваша высокае правасхадзіцельства...А д ’ ю т а н т.  Вон!Г е н е р а л (нечакана, прысутпым). В-вон!.. (Спахапіўшыся.) Прашу прабачэння, панове. (Дастае хусцінку і грэбліва выцірае рукі.) Так, панове, толькі моцны кулак можа выратаваць Расію!..Б у ц к е в і ч (у захапленні). Ваша правасхадзіцельства, з’яднаем не толькі кулакі, але і нашы душы...
Ярка ўспыхвае святло. Антракт.
Г а д о ў с к і (пагардліва, Буцкевічу ). Тут не месца для чуллівых сантыментаў... Пройдзем, ваша правасхадзіцельства, у чытальную залу.
Услед за генералам усе ідуць за кулісы. З залы выходзяць вясёлыя, узрушаныя Купала, Цётка, Уладзіслава, Посах, моладзь.
К у п а л а. Марыля Пятроўна! Вы чуеце, які поспех? А як моладзь сустрэла нашага госця?
З залы выходзіць Колас. Яго абступае моладзь. Вітаюць, паціскаюць руку.
Г а л а с ы: – Нарэшце вы зноў разам з намі.            – Мы столькі вас чакалі.            –Здорава сказанулі вы, дзядзька Колас, гэтым надзьмутым дзяржымордам. Смела!К о л а с. Яшчэ не тое пачуюць. Увесь народ пасмялеў. Не такі ён цёмны і палахлівы, як думаюць паны і царскія сатрапы. Вучыцца, браткі, наш народ. Праўда, ні ў гімназіі, ні ва універсітэты яго не пускаюць, а толькі ў астрог. Але і тут ён не спіць у шапку – вучыцца. Цяпер ужо нікога не ашукаеш самадзяржаўнымі абяцанкамі-цацанкамі.Г а л а с ы. Напішыце пра гэта!К о л а с. Дзякую за параду, я ўжо напісаў.Г а л а с ы. Тады пачытайце. Пачытайце, Канстанцін Міхайлавіч!К о л а с. Калі не баіцеся разам са мной, за кампанію, трапіць у кутузку, тады паслухайце.Г а л а с ы. Просім, просім!К о л а с (жэстам запрашае падысці ўсіх бліжэй, паціху). Пачытаю вам з таго, чаго яшчэ нідзе не друкаваў, напісаў у турме – пра «міласцівую» царскую канстытуцыю.Канстытуцыю далі, Адчынілі дзверы I... ў астрог нас павялі I таўкуць без меры.Вітэ нам дакляраваў – Помніце? – свабоду. Потым фігу паказаў «Вернаму» народу.Зашумелі аб зямлі Ў Думе дэпутаты, Ды па карку ім далі – I пайшлі дахаты.Архірэй наш Міхаіл Тураўскі і Мінскі Чорнай сотні толькі міл, Бо робіць па-свінскі, Развялося стражнікоў, Як якой жывёлы, Ад іх плешак і шнуроў Чырванеюць сёлы.Колькі ўсякіх строгіх мер – Канца няма, краю! Канстытуцыю цяпер, Як пяць пальцаў, знаем.У с е. Брава! Правільна! Здорава! Дзякуй вам, дзядзька Колас!Д з я ў ч ы н а. А вы што пішаце, Іван Дамінікавіч?К у п а л а. Вось напісаў камедыю, а перажываю трагедыю.С т у д е н т. Чаму?К у п а л а. Калі не абсвішчуць, буду пісаць яшчэ.Ц ё т к а  (жартоўна). А калі абсвішчуць?К у п а л а. Усё роўна буду пісаць.К о л а с. От, гэта па-мойму. Ну, дык пойдзем, Янка, паглядзім, як артысты рыхтуюць «Паўлінку».
Колас і Купала ідуць за кулісы, госці выходзяць у залу.
У л а д з і с л а в а (затрымаўшы Цётку, устрывожана). Увесь горад запоўнены бежанцамі. Іх трэба адпраўляць далей ад фронту. (Да Марылі.) Столькі дзяцей памірае. Як дапамагчы?Ц ё т к а. Трэба заўтра ўсім нам пайсці на станцыю і патрабаваць, каб неадкладна далі вагоны. (Абдымаючы Уладзіславу.) Цяжкі час, Уладзіслана, – беражы Янку.М а р ы л я. Беражы, Уладзечка...У л а д з і с л а в а. Ой, не лёгка, дзяўчаткі... Не лёгка. Ён жа, як агонь, – гарыць і гарыць.Ц ё т к а. Беражы, Уладзечка, – і заўсёды помні: гэта шчасце быць другам такога чалавека!У л а д з і с л а в а. Цётачка, дарагая мая, Марылечка... Я не толькі думаю аб шчасці... Я думаю і аб тым, колькі можа быць яшчэ і няшчасця, і гора, і горкіх хвілін, якія патрэбуюць не толькі ласкавага слова, а і гатоўнасці раздзяліць палалам цяжар, а то і ўвесь узяць на свае плечы, каб гэтаму чалавеку было лягчэй, каб ён быў заўсёды вышэй жыццёвых няўдач, каб ён заўсёды ішоў з паднятай галавой. Вось аб якім я думаю шчасці!Ц ё т к а (у радасным захапленні). Не спалохаешся, не адступішся?У л а д з і с л а в а.Ніколі.Ц ё т к а. Ты сапраўдны друг...
Уваходзяць салдаты – Сухалета і Цыбулька, левая рука якога на павязцы. З-за куліс паяўляюцца Купала і Колас.
М а р ы л я. (радасна). Цыбулька! К у п а л а. Мікалай!Ц ы б у л ь к а. Янка! (Паказваючы на Сухалету.) Не познаеш?К у п а л а (углядаючыся). Дзядзька Сухалета?С у х а л е т а. Ён самы.Ц ы б у л ь к а. Вось дачуліся... Давай, думаем, забяжым…К у п а л а (трывожна). Што з рукой?Ц ы б у л ь к а. Дзеўбанула трохі. Ды я, брат, яшчэ шчасце маю. Ад нашай роты толькі ашмоцце засталося.С у х а л е т а (паціху). Чулі мы, Янка, і Якуб Колас тут. Пісьмы да яго маем ад салдат...К у п а л а (весела). А вось пазнаёмцеся... А гэта – Цётка. Сядайце, дарагія нашы госці... Ну, Цыбуля-Часнок... (Схамянуўшыся.) Даруй, Мікалай, гэта я па старой звычцы, як называў цябе Сцяпан Іванавіч.Ц ы б у л ь к а. А мы, па праўдзе сказаўшы, па яго даручэнню...К у п а л а (радасна). Вы бачылі яго?Ц ы б у л ь к а. Хэ, бачылі! Спытайся, кожны салдат пра яго скажа, ён у нас...К у п а л а.  Ці не генералам стаў наш Сцяпан Іванавіч?С у х а л е т а. Генералам, браткі, генералам. Такім, як і я... Заваруха, я вам скажу, пачынаецца. (Паціху.) Скора мы павернем штыкі на тых, хто нас на злом галавы гоніць. Так гаворыць наш Сцяпан Іванавіч...Ц ы б у л ь к а. Вось прасіў перадаць. (Падае пісьмо.)К у п а л а (чытае). «Дарагія сябры! Салдаты шлюць вам шчыры прывет і сардэчнае дзякуй за кожнае ваша праўдзівае слова... Смялей падымайце голас супраць злачыннай вайны!..»
У акружэнні паклонніц паяўляецца Сумны.
П е р ш а я дама. Пачытайце, пане Сумны.С у м н ы. Я яшчэ толькі пачаў.Д р у г а я дама. А каму вы прысвячаеце вашу паэму?С у м н ы. Сакрэт.П е р ш а я О, калі так, дык мы не адстанем, пакуль не скажаце, хто яна: бландынка, брунетка, замужам ці ўдава? Ну, не мучайце нас, пане Сумны – хто?С у м н ы. Вайна.                                               'П е р ш а я дама (расчаравана) Фі!Д р у г а я дама. Зусім не ваша тэма. I калі яна скончыцца, гэтая вайна?                                                             С у м н ы. А вось паслухаем, што скажуць паэты. Янка, Якуб, Алаіза, начатак ужо ёсць. Прашу ўвагі, панове:Гэта ўсім вядома: На вайне – не дома, Там слабейшы харч. Гэй, салдацік дарагі, Усномні булкі, пірагі I дадому скач.П е р ш а я дама (у захапленні). Брава, брава! Гэта так міла і грацыёзна…Ц ы б у л ь к а (смяецца). «Там слабейшы харч»…К о л а с. Генерал прачытае тваю паэму і прыбавіць салдатам харчу.  К у п а л а. Пра булкі і пірагі, сапраўды, здорава.С у м н ы. Гэта расчуліць кожную беларускую душу.К о л а с. Не так, братка, душу, як жывот. С у м н ы. Я ўпэўнены, што, прачытаўшы гэтыя прачулыя радкі, многія пакідаюць вінтоўкі і вайна скончыцца. Бо заўседы пасля вострых перажываняяў  чалавек шукае спакою. Салдат у чыстай крыніцы паэзіі хоча абмыць душу...С у х а л е т а. Самому памыцца, сарочку добра выпарыць, каб вош не заядала. П е р ш а я дама (затыкаючы вушы). Фі...Д р у г а я дама. I чаму іх пускаюць у буфет?С у м н ы (Сухалеце). Я – паэт Сумны.С у х а л е т а. Даруйце, не чуў. Хаця, здаецца, траплялася штосьці такое... сумнае...С у м н ы. Так, у аснову сваёй ліры я паклаў мінорны лад, я іграю на бемолях...С у х а л е т а. На чым, пане?С у м н ы. На бемолях.С у х а л е т а. Скрыпку знаю, цымбалы, на балалайцы сам магу, а такога струманта не чуў – нябімолі.С у м н ы. А, што з табой гаварыць.
Да буфета падыходзідь Быкоўскі.
Б ы к о ў с к і. Проша шклянку ліманады. М а р ы л я. Можа, пану цэлую бутэльку? Б ы к о ў с к і. Бутэльку не здужаю. (Глядзіць на афішу.) А цо то за  «Паўлінка» такая? Мо не варт і часу бавіць?М а р ы л я. О, весэлэ пшэдставене. Пан будзе мець прыемнасць.К о л а с (Купале). Глянь, які размаляваны певень!К у п а л а (убачыўшы, збянтэжана). А браткі, гэта ж Быкоўскі.К о л а с. Артыст?К у п а л а. Не артыст, а самы сапраўдны Быкоўскі...
З-за куліс выбягае Iгнат Буйніцкі, загрыміраваны пад Быкоўскага з «Паўлінкі».
Б у й н і ц к і (весела). Ну, сябры, усё гатова, будзем пачынаць.К у п а л а (Буйніцкаму). Ігнат, ты паглядзі, каго нячыстая прынесла. (Паказвае на шляхціца.)Б у й н і ц к і. Адну хвіліну. (Крадучыся, падыходзіць да шляхціца.)П е р ш а я дама (паказваючы на артыста). Пане Сумны, хто гэта?С у м н ы. Ігнат Буйніцкі ў ролі Быкоўскага з «Паўлінкі».Д р у г а я дама (разглядаючы ў ларнет, здзіўлена). Панове, панове, а чаму іх адразу двое?Уладзіслава (да Буйніцкага). Пане Быкоўскі, можа, вішнёвачкі для храбрасці?Б ы к о ў с к і (паварочваецца, у здзіўленні). Пшапрашам, але ж я не вем, з кім мам гонар...Б у й н і ц к і. З кім мам гонар...Б ы к о ў с к і (убачыўшы артыста). Пшапрашам, пшапрашам... Вой-яй-ей... Здаецца, у самае люстэрка ўлез. (Носам у нос сутыкаецца з артыстам.)Б у й н і ц к і. Пшапрашам, пшапрашам. Вой-яй-ей... У самае люстэрка ўлез. 
Мімічная сцэна двух Быкоўскіх. Ужо нават цяжка і адрозніць – хто артыст, а хто Быкоўскі. Вясёлае здзіўленне пераходзіць у рогат.
Быкоўскі (уцяміўшы, падбягае да Купалы). А-а! Вашы штучкі? Насмешачкі? Не дазволю!Б у й н і ц к і. Насмешачкі? Не дазволю!К у п а л а (жартам). Дазвольце, пане Быкоўскі.Б ы к о ў с к і. Не дазволю! (Грукае кулаком па буфеце.)Б у й н і ц к і. Не дазволю! (I таксама грукае кулаком.) Б ы к о ў с к і (крычыць). Не дазволю!.. (Да Марылі.) Весэлэ пшэдставене! (Да кампаніі Сумнага.) Панове, я прашу вас усіх быць за сведак. Я – дваранін!.. (Бяжыць да выхада і, спаткпуўшыся, падае.)Б у й н і ц к і (пераскокваючы Быкоўскага). Весэлэ пшэдставене! (Бяжыць за кулісы.)К о л а с. «Мартышка в зеркале увидя образ свой...» П е р ш а я дама (плешча ў далоні). Брава, брава! Панове, я ў захапленні. Пан Купала прыдумаў для сваёй камедыі цудоўную рэкламу.
У суправаджэнні афіцэраў і світы ўваходзіць Курлоў. Франтавікі не заўважаюць генерала.
А д ’ ю т а н т (злосна). Устаць! Хто дазволіў упусціць сюды салдат?К у п а л а. Я.Г е н е р а л. Нічога, нічога. Сядзіце. (Суправаджаючым.) Прашу, сядайце, гаспада. (У бок салдат.) Шанаванне нашым дарагім абаронцам айчыны... Гэта ж усё сябры гаспадзіна Купалы?К у п а л а. Так, гэта мае сябры.Г е н е р а л. Ну вось бачыце. Віншую, віншую, імяніннікаў сённяшняга вечара, тэк ск-аць, бенефіцыянтаў...К у п а л а (устае). Пойдзем, сябры, у залу.Г е н е р а л. Адну мінутку, гаспадзін Купала, і вы, гаспадзін Колас. Не ідзе гара к Магамету – Магамет прыйшоў к гары, тэк ск-аць...К у п а л а (Коласу). Чым мы заслужылі такую ўвагу Магамета?Г е н е р а л. Я хацеў пагаварыць з вамі, тэк ск-аць, пашчырасці. Прашу, сядайце.К у п а л а. Дзякую. Аб чым?Г е н е р а л. Аб мастацтве, аб паэзіі.К у п а л а. Са мной ужо гаварылі. I, відаць, па вашаму даручэнню.Г е н е р а л  (здзіўлена). Хто?К у п а л а. Следчы.Г е н е р а л. Ну, гэтыя канцылярысты абавязкова наблытаюць. Я прасіў даць звесткі – за што канфіскаваны ваш апошні нумар. (3 правакацыйнай хітрасцю.) За агітацыю супраць вайны, здаецца?К у п а л а. Так.Г е н е р а л. I аўтар агітацыі – вы?К у п а л а. Вы збіраліся гаварыць аб паэзіі, ваша правасхадзіцельства.Г е н е р а л. Іменна, аб паэзіі, а не аб палітыцы. Паверце, гэта не ваша прызванне. Цяпер не мода на палітыку ў паэзіі. Гэта, тэк ск-аць, груба. Магчыма, што грубасць ад таго, што вы пішаце на гэтым, як яго, ну...З д э х о в і ч (паслужліва). На беларускім нарэччы, ваша правасхадзі- цельства.Г е н е р а л. Так, так. Але не падумайце, што я супраць. Наадварот – я сам цікаўлюся нарэччам і бытам дзікіх куткоў Палесся, збіраю этнаграфічны матэрыяльчык, тэк ск-аць, для навуковага інтарэсу. Проста цудоўна, ведаеце, – і легенды, і павер’і, і ўся гэта наіўная паэзія з яе лесунамі, русалкамі...Б у ц к е в і ч (да важнай дамы, у захапленні). Якое глыбокае адчуванне нацыянальнага духу!..В а ж н а я дама. О,вы яшчэ не ведаеце, якая гэта чулая і тонкая душа.Г е н е р а л. I людзі тут такія мілыя, даверлівыя, і ўсё тут спакойнае, ціхае, паэтычнае...К о л а с (гнеўна). Афрыка, джунглі, папуасы!В а ж н а я дама. Якая дзёрзкасць! (Буцкевічу.) Вы чуеце?Г е н е р а л. А што вы думаеце? Джунглі. Джунглі... Толькі ўсё гэта трэба апаэтызаваць – у мяккіх тонах, у нюансах...Б у ц к е в і ч. Іменна! Апаэтызаваць!..Г е н е р а л. Трэба апяваць красу жыцця.Ц ё т к а. А дзе яна, гэтая «краса»? Там, у акопах, гінуць мільёны салдат, а тут, на вуліцах, паміраюць іх жонкі, сёстры, дзеці. Тысячы голых і галодных дзяцей!.. Вось яна, ваша «краса жыцця»!Г е н е р а л. Страшна, мадам, страшна, але я ў вас спытаюся: што вам да ўсяго гэтага – вам, паэтам? Муза не можа хадзіць у лапцях. (Світа самаздаволена апладзіруе генералу.) Хіба гэта не рэжа, тэк ск-аць, цывілізаванае вуха: «А хто там ідзе, а хто там ідзе?»З д э х о в і ч (падказвае). «Па балотах і лясах, у агромністай такой грама- дзе...»Г е н е р а л. Тэк-с... (Да Купалы.) Вы гаворыце – беларусы. А я скажу – разбойнікі! Паверце густу рускага чалавека, які любіць паэзію.К у п а л а. Я веру рускаму чалавеку, які сапраўды любіць паэзію і які першым заўважыў маё слова...Г е н е р а л. Здагадваюся, здагадваюся. Вы пра Максіма Горкага. (Тонам папярэджання.) Але ўспомніце мяне...К у п а л а. Я вас вельмі часта ўспамінаю, ваша правасхадзіцельства. Рускія людзі ў рускай газеце надрукавалі маю першую песню, а вы іх – у ссылку, на катаргу!..Г е н е р а л. Ну, ведаеце, проста страшна, які вы злапамятны. (Зласліва.) А я вось амаль і забыў, як вы пра мяне верш напісалі і пусцілі па руках, у лістоўках, га? Пра гэты самы разгон дэманстрацыі ў Мінску. Намалявалі такія жахі, што і кроў там ракою цякла, што і сонца схавалася ў хмары. А я богу душой не вінен у гэтым непаразуменні.Ц ё т к а. Непаразуменне, якое каштавала жыцця сотням людзей, а колькі абязвечаных калек!..Г е н е р а л. Вось бачыце, мадам, а тое, што я цудам уратаваўся ад бомбы... Ну, гэта, вядома, вас не радуе... (Смяецца.)К у п а л а. Вы адхіляецеся ад тэмы, ваша правасхадзіцельства.Г е н е р а л. Сапраўды... Колькі вам тады было, гаспадзін Купала? Гадоў васемнаццаць-дваццаць? Ах, ці мала чаго было ў маладых галовах. Ідэі, ідэі... (З пафасам.) А вось прыйшоў цяжкі для Расіі час, і народ адкінуў усе ідэі. I нават той, хто ўчора рыхтаваў на мяне бомбу, сёння паціскае мне руку. (Буцкевіч прыгінае галаву да стала.) Не варожасць, а адзінства – вось ідэя. I народ бачыць толькі яе адну – нашу айчыну... К о л а с. Не вашу, сваю! Д а м а  (Буцкевічу). Вы чуеце? Б у ц к е в і ч. Госпадзі, госпадзі...Г е н е р а л (рэзка павярнуўшыся). Якую гэта яшчэ сваю, гаспадзін Колас?К о л а с. Сваю, народную! Без паразітаў. Без тых, хто распух ад нашай крыві, поту і слёз, без тых, хто гоніць нас на гэтую жахлівую бойню!Г е н е р а л. Вас толькі што выпусцілі з турмы.К о л а с. У вашых сілах пасадзіць мяне зноў.Г е н е р а л. I пасаджу! (Крычыць.) Згнаю ў турме!.. Знайце, інтэлігенты ў пастушшай скуры, дзевяцьсот пяты болей не паўторыцца!К о л а с. Але прыйдуць новыя! Прыйдуць!К у п а л а. Загляне сонца і ў наша аконца!Г е н е р а л. А пакуль яно загляне, вы будзеце вісець у пятлі... вось на гэтай плошчы (паказвае ў акно, з пагардай), гаспадзін мужычы прарок.
Бура гневу падымае з глыбіні душы словы, якія паэт ужо не можа схаваць  у сабе.
К у п а л а (спярша няўпэўнена). Ну, што ж. (Рашуча.) Ну, што ж... (Падыходзіць да генерала.)Пацешцесь, душагубы! Я ўжо не выйду з вашых рук, – Вы давялі мяне да згубы, Вы і збаўляеце ад мук!Але не стану біць паклонаў, За сваю гібель не змаўчу; Знаць не хачу вашых законаў, Знаць вашых суддзяў не хачу!.. Яшчэ прыбавіце скананне – Прадсмертны вашых рук абраз, – Нядоўга ж ваша панаванне – Загуба прыйдзе і на вас!..Г е н е р а л (ледзь стрымліваючы сябе). Гм-м, тэк-с... (Нечакана.) «Я помню чудное мгновенье: передо мной явилась ты, как мимолётное виденье, как гений чистой красоты...» Пушкін... Пушкін пісаў у альбомы жанчын...К у п а л а. Нас Пушкін навучыў пісаць і ў альбомы вешацеляў!
Карціна шостая 
Смаленск, восень 1918 г. Агульная зала выканаўчага камітэта Заходняй вобласці. З правага боку дзеры з надпісам: «Беларускі нацыянальны камісарыят». Ля дзвярэй столік дзяжурнага. Насупраць, на сцяне, чырвонае палотнішча: «Уся ўлада Саветам!», заклік і плакаты тых незабыўных дзён.Радасна гучыць гімн перамогі. У яго ўрачыстым шэсці ўсё выразней чуецца магутны поступ вызвалення.За адным са сталоў, закладзеным кнігамі, стаіць Купала. Прыкрытая газетай. на стале цьмяна гарыць лямпа. ІІобач печка-буржуйка, на якой грэецца  бляшаны чайнік.
К у п а л а (сам сабе, натхнёна). Паўстань, пракляццем катаваны, паўстань, хто з голаду век пух... (Схіляецца над сталом, запісвае.)Д з я ж у р н ы (у тэлефон). Смаленск слухае. Так. Ёсць. Перадам. (Выходзіць у камісарыят.)С у х а л е т а (прыносіць кнігі). Маскоўскія рабочыя прыслалі – цэлы вагон. (Купала пачынае разбіраць кнігі.)Р у т а (уваходзіць). Хто тут начальства над кнігамі? Прымайце.К у п а л а. Дзякую. Як прыедзем у Мінск, адразу ж зможам некалькі бібліятэк заснаваць.Р у т а. Знацца, дома скора будзем?К у п а л а. А вы адкуль, зямляк?Р у т а (пераглянуўшыся з Сухалетам). Я? З-пад самага Мінска, з Даўгінава... Хлопцы, а ці праўда гэта, што і германскі Вільгельм здырдзіўся, га?К у п а л а (прыпамінаючы). Пачакайце, пачакайце... Як?Р у т а. Ну, гэтак жа, як наш Мікалашка і Керанскі... Сашка.К у п а л а (радасна). Рута?Р у т а. Братка, я! (Вітаецца, да Сухалеты.) Глядзі ты, пазнаў, успомніў. О, усе харошыя людзі мяне помняць.С у х а л е т а (дастае з-за пазухі кнігу). I ад мяне, Іван Дамінікавіч, няхай будзе падарунак для бібліятэкі.К у п а л а  (здзіўлена). «Жалейка»?С у х а л е т а. Тая самая, што ў карчме мне далі. Кніга пра мужыка.К у п а л а. Даўно было, Сымон Дзям’янавіч, – адыграла сваё «Жалейка». Новыя кнігі трэба пісаць.С у х а л е т а. Новыя, Іван Дамінікавіч, – пра тое, як мужык чалавекам стаў.Р у т а. Гаспадаром. Во! От прыедзем дадому – зямлю вазьму ў свае рукі. Зямлю, што Савецкая ўлада мне дала! Хату пастаўлю. Жанюся. Паверце, я ж яшчэ не жанаты, мужчынкі, – бабыль. А цяпер хоць і на старасці год, а ўсё роўна жанюся.С у х а л е т а. Ну, застарэлы жаніх, пайшлі. (Выходзяць.)У л а д з і с л а в а (уваходзіць). Янка, Сцяпан Іванавіч прыехаў.К у п а л а. 3 якімі навінамі?У л а д з і с л а в а. Кажуць, з харошымі.К у п а л а. Вось толькі што гаварыў са сваімі старымі сябрамі, Уладзя, – з Сухалетам, Рутай. Крыллі растуць у людзей... для высокага палёту.У л а д з і с л а в а. Яначка, я так рада, што ты душою ажыў, зноў стаў пісаць. Дрэнна толькі, што ўсё начамі пішаш. Сёмая гадзіна раніцы, а ты ўсё яшчэ за сталом... і, мабыць, галодны. Вось я паёк атрымала... (Разгортвае скрутак, налівае чай.)К у п а л а . Збываецца, Уладзя, доўгачаканая мара народная збываецца. Цяпер я буду лічыць марна пражытым нават хвіліну, калі нічога не зраблю, не напішу. Новыя кнігі трэба пісаць. Пра тое, як мы людзьмі сталі. Сёння я ноч не спаў нездарма, Уладзя. Рыхтую адзін падарунак сваім сябрам...У л а д з і с л а в а. Які падарунак?К у п а л а. Скончу, тады скажу.У л а д з і с л а в а. А помніш, Яначка, той апошні вечар у Вільні? Як мне цяжка было, калі ты ў салдацкай цяплушцы ад’язджаў з горада. Не спадзявалася, што сустрэнемся, што зноў убачу цябе, мой дарагі.К у п а л а (бярэ яе за рукі). Дзякуй табе, мая родная. Ты ж ведаеш, я не цярплю бездапаможных слоў. Калі ўжо і гаварыць іх чалавеку, якога любіш, дык толькі такія, якіх яшчэ ніколі і ніхто не гаварыў.У л а д з і с л а в а. Вось чаму ты ўсё маўчыш і маўчыш?К у п а л а. Чаму?У л а д з і с л а в а. Відаць, усё шукаеш такіх слоў, якіх ніхто не гаварыў, і маўчыш...К у п а л а. Даруй, Уладзечка.У л а д з і с л а в а. Ну-ну, я жартую... А добра, што ты тады выехаў, – цябе арыштавалі б.К у п а л а. Ведаю. Вешацель Курлоў стрымаў бы сваё абяцанне. I арыштавалі б, і даўно б у астрозе згпаілі, каб не рэвалюцыя... А рэвалюцыя, Уладка, выратавала не толькі нас з табой, а ўвесь народ, яго жыццё, яго буду-чыню.С у х а л е т а (уваходзіць разам з Рутай). Іван Дамінікавіч, яшчэ кніг прыслалі.К у п а л а. Пойдзем, Уладзя, дапаможаш мне. (Выходзяць.)С у х а л е т а. Ну, Раман, кнігі кнігамі, а вот, кажуць, камісар з Масквы вярнуўся.
З камісарыята выходзіць Стрыжак, за ім некалькі чырвонаармейцаў.
С т р ы ж а к. Рад бачыць вас, сябры. Прывітанне.С у х а л е т а. З прыездам, Сцяпан Іванавіч.С т р ы ж а к. I з радаснымі навінамі. Сядайце.У с е.  Раскажыце, раскажыце.Р у т а (нецярпліва). У самога Леніна былі?С т р ы ж а к. Так. У таварыша Леніна. I, аказваецца, усё, як ёсць – ведае ён пра нас: і як змагаецца Беларусь, і які настрой у нашых людзей, пра што мы думаем...Р у т а  (радасна). Ага! Вось пра зямлю...С т р ы ж а к. Нават ведае, якія мы песні спяваем.Р у т а. Песні?С т р ы ж а к. Калі мы вось так сядзелі, як цяпер з вамі, таварыш Ленін раптам спытаўся: а песні якія ў Беларусі спяваюць? Разгубіліся нашы дэлегаты. Галасы, кажуць, нешта папрастуджваліся. А таварыш Ленін смяецца: калі, кажа, спяваць не хочаце, то раскажыце словамі – пра што спяваюць. Ну, расказваем мы пра пародныя песні, пра вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, а таварыш Ленін, аказваецца, ведае, чуў...Р у т а (Сухалеце). Ага, Сымон, а што?С у х а л о т а (хітравата). Ну, а самі, Сцяпан Іванавіч, якія песні з Масквы прывезлі?С т р ы ж а к. Харошыя песні! Наладзіла Масква акупантам вясёлыя провады, з музыкай!.. Бягуць!..С у х а л е т а. Бягуць, аж пяты мільгаюць.С т р ы ж а к (трывожна). А Цыбулькі няма? Ч ы р в о н а а р м е е ц (з болем). Другі месяц, і ніякае весткі.Р у т а (цяжка ўздыхнуўшы). Каб быў жыў... С у х а л о т а (перапыняючы, з дакорам). Не першы раз ходзіць.С т р ы ж а к. Аднаму яно не цяжка, Сымоп Дзям’янавіч, а вось сабраць  дэлегатаў з усяе Беларусі ды праз Фронт вывесці... Цяжкае я яму даў заданне... Ну, мне пара за працу. (Накіроўваецца ў камісарыят.)
З натоўпам партызан паяўляюцца Цыбулька, Посах, Марыля.
С у х а л е т а (радасна). Цыбулька! Сцяпан Іванавіч, Цыбулька вярнуўся!Р у т а. Жыў! Здароў! Ну, Сымон, не казаў я, га?С т р ы ж а к. Здарова, сябры!.. Цыбулька, барадач! (Да Посаха.) Андрэй Фёдаравіч!..Ц ы б у л ь к а. Дазвольце далажыць, таварыш камісар. Ваша заданне выканана. Дэлегаты ад Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Магілёўскай, Віцебскай губерняў прыбылі на першы з’езд бальшавікоў Беларусі.С т р ы ж а к. Дзякую, Мікола. (Паціскае яму руку.) Сядайце, таварышы.Ц ы б у л ь к а. Эх, і прыпякло ж акупантам на нашай зямлі, Сцяпан Іванавіч... Няхай вось таварышы скажуць.П о с а х. Што гаварыць, Сцяпан Іванавіч – народ спадзяецца толькі на бальшавікоў, на Чырвоную Армію.Д э л е г а т. Раўкомы падымаюць людзей на паўстанне.Д р у г і дэлегат. Адозва Цэнтральнага Камітэта распаўсюджана па ўсіх гарадах і сёлах.Ц ы б у л ь к а. Сцяпан Іванавіч, а мы важных птушак захапілі.С т р ы ж а к. Якіх птушак?Ц ы б у л ь к а. Міністраў беларускай рады.С т р ы ж а к. Яны ж уцяклі за граніцу.Ц ы б у л ь к а. Уцяклі, ды не ўсе. (Партызану.) Давай.
Уводзяць Буцкевіча, Сумнага, Здэховіча і Гадоўскага.
Ц ы б у л ь к а. Вось яны.С т р ы ж а к. Птушкі твае сапраўды важныя.Б у ц к е в і ч. Хто тут галоўны? Я пытаюся, хто тут галоўны?С т р ы ж а к. Дапусцім, што я.Б у ц к е в і ч. Вы? Я павінен вам заявіць... Мы – народныя міністры.Р у т а. Браткі, пусціце, дайце паглядзець – ніколі не бачыў. (Падыходзіць.) Вы? Міністры? (Расчаравана.) Я думаў, і праўда. Цьфу!Б у ц к е в і ч (Стрыжаку). Гэта нечуванае самаўпраўства! Вашы падначаленыя парушаюць самыя элементарныя дыпламатычныя нормы. Нас, вядомых нацыянальных дзеячаў, знянацку схапілі, узялі пад канвой, паўтараю, – нас, упаўнаважаных народа, адданых змагароў за яго шчасце!..С у х а л е т а. За чыё... чыё шчасце? Б у ц к е в і ч. За тваё, таварыш, і за ўсіх іх. (Паказвае на прысутных.)С у х а л е т а (кланяецца). Дзякуй, паночку. Можа, і ў ручку загадаеце пацалаваць?Б у ц к е в і ч. Не абражай, калі не ведаеш, з кім гаворыш. Я быў і застаюся сацыялістам!С т р ы ж а к (Гадоўскаму). I святы айцец сацыяліст? Г а д о ў с к і. Дзеці мае, не аб партыях і не аб уладзе мой клопат і мае турботы. Маё сэрца абліваецца слязамі за бедных і пакрыўджаных...С у х а л е т а. Ай-яй-яй. За мяне? Г а д о ў с к і (хрысціць Сухалету). I за цябе. С т р ы ж а к (смяецца). А за мяне? Г а д о ў с к і (хрысціць, злосна). I за цябе!.. З д э х о в і ч (ксяндзу). Маўчыце. Знайшлі з кім гаварыць. Гэта ж мой броварны качагар...Ц ы б у л ь к а (весела). Сцяпан Іванавіч, міністры народныя, а народа, як чорт ладана, баяцца і ненавідзяць. Вось якія падаруначкі падрыхтавалі яны для нас. (Дастае з мяшка зброю.) Пан прэм’ер (паказвае на Буцкевіча) – два пісталеты, англійскі і французскі, былы член Дзяржаўнай думы – нямецкую цацачку, святы айцец – не то бельгійскую, не то італьянскую, а пан паэт – свайго ўласнага вырабу. Цэлы арсенал!С т р ы ж а к (смяецца). Гэта для дыпламатычнай саліднасці.Б у ц к е в і ч. Так, мы рыхтаваліся для саліднай размовы. I ведайце, што толькі мы, нацыянальныя дзеячы, зможам вырашыць спрадвечнае пытанне – якім шляхам ісці Беларусі і з кім!С т р ы ж а к. Спазніліся, панове міністры. Не дапамогуць – ні замежныя пісталеты, ні святыя крыжы, ні самабытныя нажы. Пытанне вырашана – і якім шляхам ісці Беларусі і з кім!Р у т а. З Масквою!С у х а л е т а. З Савецкай уладай!С у м н ы. Таварыш камісар! Таварышы!  Выпадковая недарэчнасць... Прычым тут нож? Я – паэт... Я – паэт Сумны!..С у х а л е т а. «Гэй, салдацік дарагі, успомні булкі, пірагі».С у м н ы (захліпваючыся). А-а! Чуеце? Мае песні народ спявае...С т р ы ж а к. Памыляешся – песні твае даўно адспяваны!С у м н ы. Таварыш камісар!..С т р ы ж а к. Вось твае таварышы... Сухалета, давай іх... (Паказвае на змоўшчыкаў.)Б у ц к е в і ч. Што такое? Я заяўляю афіцыяльна: са сваімі падначаленымі вы можаце абыходзіцца, як вам хочацца, а з намі – не дазволім! Вы не маеце права затрымліваць нас.Р у т а (грозіць вінтоўкай). Я табе пакажу права, панскі неданосак!..Б у ц к е в і ч (Стрыжаку). Майце на ўвазе, калі хоць адзін волас упадзе з мае галавы (паказвае на лысіну) – будзе міжнародны скандал! Еўропа і Амерыка адным узмахам пальца змятуць вас з твару зямлі.Р у т а. З-за аднаго паганага воласа? Ты чуеш, Сымон?С у х а л е т а (падыходзіць да Буцкевіча). Уздумалі застрашыць нас? А мы бачылі, бачылі і пальцы, і лапы, і кіпцюры, і звярыныя морды!..С т р ы ж а к. Чырвонаармеец Сухалета!С у х а л е т а. Ёсць, таварыш камісар. (Да змоўшчыкаў.) Прашу, прашу, ягамосці, да мяне ў госці.С у м н ы (разгублена). Таварышы... Куды?Р у т а. Кохві піць.
Імкліва ўваходзіць Купала. Не заўважаючы змоўшчыкаў, ён накіроўваецца да Стрыжака.
К у п а л а (узрушана). Сцяпан Іванавіч... я прынёс...С у м н ы (падбягае). Янка!.. Друг мой!..Б у ц к е в і ч. Таварыш Купала, тут выйшла непаразуменне. Скажыце ім – хто мы. Вы ж ведаеце... Вы ж ведаеце нас і ведаеце, каму вы абавязаны сваім талентам...К у п а л а (падыходзіць да змоўшчыкаў). Так, я ведаю вас і ведаю – хто вы. Калі б я паверыў хоць аднаму вашаму слову – ад мяне адраклася б нават родная маці. Ведайце ж, чорныя крумкачы, жыццём сваім, песнямі сваімі я абавязаны свайму народу. Вось мае сябры, таварышы, настаўнікі і суддзі!..С т р ы ж а к. Вывесці арыштаваных.Д з я ж у р н ы ( з дзвярэй камісарыята). Таварыш камісар, вас выклікаюць.С т р ы ж а к. Хто?Д з я ж у р ц ы. Масква.
Стрыжак выходзіць.
К у п а л а (у глыбокім хваляванні). Сябры мае, я прынёс вам свой сціплы дар. Я пераклаў «Інтэрнацыянал». На мовах усяго свету гучыць ён... паслухайце і на нашай...Паўстань, пракляццем катаваны, Паўстань, хто з голаду век пух, Бурліць наш розум ўзбунтаваны, Няволі кліча рваць ланцуг.Стары парадак мы зруйнуем Магутным выбухам сваім I свет на новы лад збудуем: Хто быў нічым, той стане ўсім.
З тэлеграфнай стужкай у руках з камісарыята выходзіць Стрыжак.
С т р ы ж а к. Таварышы! Паведамляю вам радасную навіну, толькі што пераданую з Масквы: Савецкі ўрад прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі.
Агульная радасць, віншаванні.
Вось першы гістарычны дакумент нашай маладой дзяржавы – маніфест народнага ўрада: «Імем вякамі цярпеўшай няволю, рабства і здзекі Беларусі, а цяпер вольнай Савецкай Беларускай Рэспублікі, мы абвяшчаем перад усім светам: з гэтага часу ўся ўлада на Беларусі належыць толькі Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў...»Стрыжак расчыняе дзверы балкона. Урываецца паравозны гудок.На восеньскім халодным ветры полымем шугаюць чырвоныя сцягі. Гучыць баявая паходная песня.1949 - 1953

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"