Вераб’іная зарплата –Пяць капеек на брата,Пяць капеек на сястрыцу.Толькі як нам палічыцца?Раскладаем, дзелім, множым,А сябе злічыць не можам.Два рублі рублямі,Рубель пятакамі,Пяць капеек па капейцы.Колькі ўсіх нас у сямейцы? (Шэсцьдзесят адзін)
КОЛЬКІ ПАЛЬЦАЎ
Колькі пальцаў на руцэ?Кожны знае: – пяць.Добра, што адразу ў цэльМожаш ты цаляць.Добра, толькі не спяшы,Хай другія рэшаць.А на двух руках, скажы,Колькі будзе? – Дзесяць.Не зрабіць бы нам прамахУ задачцы трэцяй:А на дзесяці руках Колькі пальцаў, дзеці? (Пяцьдзесят)
МАЯ СЯМ’Я
Задам табе задачу я.Паслухай, вось мая сям’я:Дзядуля, бабка, брат.У нас парадак, лад,Заўсёды чыста ў хаце,Бо ў хаце ў нас дзве маці,Два бацькі, два сыны,Дачка, унучка і сястра,А самы меншы – я.Цяпер табе злічыць пара –Якая ў нас сям’я? (Бацька, маці, сын, нявестка,унук і ўнучка)
НА ВЯРБІНЕ
На вярбіне –Тры галкі,На кожнай галінеПа тры апельсіны.Колькі нарвеш,Усе і паеш. (На вярбе апельсіны не растуць)
РАЗРЭЖЦЕ САМІ
Шэсць метраў шоўкуКупіла швачкаДочкам на абноўку,А вам – на задачку:Штодзень ножкаміАдрэзвала маціПа метру для кожнаеІ шыла плацце.Колькі дзён шоўкРэзала швачка?Якраз для малышоўГэта задачка.Размерайце самі,Раздзяліце самі,НарэшцеРазрэжцеСваімі рукамі. (Пяць дзён)
У КОЖНЫМ КУТКУ
У кужным куткуЎ хаце па катку.Кожны сядзіць,На траіх глядзіць.Колькі ж куткоўІ колькі каткоў? (Чатыры куткі, чатыры каткі)
У СТАРОГА ВЕРАБ’Я
У старога вераб’яГрашавітая сям’я:У кожнага верабейкіПа чатыры капейкі.Зляцеліся вераб’і –Налічылі два рублі.У самога вераб’яБыло роўна паўрубля.Кожнаму верабейкуДаў стары яшчэ капейку.Колькі ж мае дзяцейНаш багаты верабей? (Пяцьдзесят)
Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"