Спеў салаўя

цыклы вершаў

ДЗІВА

Купіў я дачцэ салаўя –  3 гліны, Засушанага,I ажыла Птушка мая,Замове паслушная.
Шапнула дзіця Слоўка адно –  Пырхнуў салоўка 3 хаты ў акноI заспяваў на воліУ насУ садку,У бэзавым голлі.
Трапечацца слова –  Жывое,ЦёплаеУ горле птушынымГулкаюКропляю.
Слухаюць людзі.А яУ здзіўленні стаю:Што ты сказала,Дачушка мая,Салаўю?
1944

ЛЁГКА АДШУКАЦЬ ЯШЧЭ

Лёгка адшукаць яшчэРодную руіну – На зарослым хацішчыРасцвіла шыпшынаI гняздо салаўяТуліць галінай... Маладосць мая,След твой не аагінуў.
1946

НА ВЫГОДЗЕ

Зязюльчын лён, гладышыкі, чабрэц, –Зноў пазнаю вас у траве высокай. Са смагі поўны п’ю карэц Халоднага бярозавага соку.
I хітраю сцяжынкаю лясной Іду у салаўіныя харомы, 3 чырванастволай гонкаю сасной Вітаюся, як даўнішні знаёмы.
Са свежай сакавітае вярбыСкручу я дудку з лёгкімі ладамі;Сам-насам хочацца пабыць3 табою, шчыры бор, з тваімі жыхарамі.
Надрэжу тонкую пахучую кару, Хай плача дрэва, пырскае на рукі; Згадаць далёкую пару Ужо даўно мне рупіць.
Успомніць босага маленства дні, Грыбныя пні, маліннік і сунічнік, I светляковыя агні, I поўныя крыніцы.
Падлеткам за чужою чарадой Я выхадзіў выжары і пагоркі. Ты быў прытулкам мне, Маёй ядой, вадой I хлебам горкім...
Прывычна пальцы ходзяць па ладах. Пяе вярба, паслушная падпаску. I водгуллем далёкім у гадах Вяртаецца нявызнаная ласка.
1938

ПАРА САЛАЎІНАЕ ПЕСНІ

Дзе алешыны цёплым зацішшам Засланілі рубеж батарэй, Абвясціў зялёнай афішай Аб іпрылёце сваім салавей.
I ўсю ноч на ўрачыстым канцэрце У прырэчных альховых кустах Трапятала птушынае сэрца Звонкай кропляю на лістах.
Пад высокім бярозавым ганкам Песняй жыў салаўіны дом, Аж пакуль на світанні, уранку, Не ўдарыў гарматны гром.
Пад нарогамі артылерыі Задыміла навокал ралля, I прыліпнуў шматочак пер'я Успамінам цяжкім да галля.
Дзе гняздо тваё, дзе забавы, Дзеці, ласка, прытулак, сям'я? Не, не лёгкаю стала слава Пералётнага салаўя.
Толькі вечна зайздросціць буду Тваёй вернасці часу, паэт, –3 гулкай пушчы, як з радыёстудыі, Ты вясну абвясціў на ўвесь свет.
1941Зноў пазнаю вас у траве высокай. Са смагі поўны п’ю карэц Халоднага бярозавага соку.
I хітраю сцяжынкаю лясной Іду у салаўіныя харомы, 3 чырванастволай гонкаю сасной Вітаюся, як даўнішні знаёмы.
Са свежай сакавітае вярбыСкручу я дудку з лёгкімі ладамі;Сам-насам хочацца пабыць3 табою, шчыры бор, з тваімі жыхарамі.
Надрэжу тонкую пахучую кару, Хай плача дрэва, пырскае на рукі; Згадаць далёкую пару Ужо даўно мне рупіць.
Успомніць босага маленства дні, Грыбныя пні, маліннік і сунічнік, I светляковыя агні, I поўныя крыніцы.
Падлеткам за чужою чарадой Я выхадзіў выжары і пагоркі. Ты быў прытулкам мне, Маёй ядой, вадой I хлебам горкім...
Прывычна пальцы ходзяць па ладах. Пяе вярба, паслушная падпаску. I водгуллем далёкім у гадах Вяртаецца нявызнаная ласка.
1938

САЛАВЕЙ

У зацішку вербалозаў ніцых,Дзе лясная сочыцца крыніца, Чыстай, свежае вады напіўся I яшчэ званчэй і весялей Серабрыстай пацеркай на нітцыЗатрымцеў і песняю разліўся У альховым кусце салавей. Галасны, увішны,Слаўны ён спявак.Светлая манішка,Поверх –  доўгі фрак.Ен –   і па-французску,Ён –  усімі мовамі,А больш –  па-беларуску,Але сваімі словамі:
–   Як у лядзе-лядзеПастух сала пёк-пёк,Як прысядзе-сядзеНа пянёк-пянёк-пянёк,Як пакр-р-руціць ён ражэньчык,Ах, каб цябе, каб...Сквар-р-ка –   тр-р, кап-кап,I няма –  ўсю з'еў агеньчык...

САЛАВЕЙ

Крытык фарсісты, модны, Каб укусіць зласней, Дзяўбе, што самы свабодныМіж нас, песняроў, – салавей.
Даруйце, сябры-паэты, Ад вашага я імяСпытаўся пра гэтаУ салаўя.
«Люблю і слаўлю свабоду, –Згадзіўся спявак ляскы, –Яшчэ слата, непагода I не чуваць вясны,
А я ўжо з далёкага выраю Лячу на радзіму сваю I песню самую шчырую Роднаму сонцу пяю,
Хоць праз туманы густыяЯшчэ не прабіўся прамень, Хоць голас за ноч застынеI ледзьве адыдзе за дзень,
Хоць шорсткімі языкамі Вылізвае снежны сувей Лёд, учарнелы, як камень, Намёрзлы крынічны глей,
Узлесак крупой прыцярушвае, А глянеш – зусім замяло, Але і ў холадзе мушу я Жаданае славіць цяпло...»
Не, салавей не жаліўся, I не пажалюся я, Рады, калі пахвалішся I ты, можа, песня мая,
Што ў перадвеснюю замець, У сквіле халодных завейГрэла людскую памяць Аб тым, як пяе салавей.
1958

СПЯШАЙЦЕСЯ

Спяшайцеся ў поле, у луг, у лясы –Запісваць птушыныя галасы.Яшчэ на дасвецці, на самым золкуЗловім на плёнкуМы перапёлку.Няхай астанецца на стужачцы хоцьЗаклік на памяць:«Ідзі палоць!»
Нямала за век яна перапалола, Нямала ножачак перакалола Горкім асотам, рыжаю піжмаю, Родная, любая, ты ж мая, ты ж мая... Колькі нам дзетак накалыхала, Колькі ў дарогу перагукала...
Давайце паставім вось тут мікрафон. Аблюбаваў гэта селішча ён, Той, хто між птушак самы народны, Людзям і лесу блізкі і родны, Тут, у алешніку, дзе зацішней, — Чуеце, чуеце? — ён, салавей!
Гэта яшчэ толькі голасу пробаI для яго, спевака, не ўвярода.А вось і бліскучая кантылена,Самы канёк яго, тое калена,Адкуль пачынае сапраўдны артыст, –Вунь на якой вышыні яго свіст,Аж з верхавіння сыплецца ліст!
Стойце, перад гісторыяй замрыце. Пішаце вы для нашчадкаў! Пішыце Для тых, хто, напэўна, дасягне і сонца, А салаўя будзе слухаць на плёнцы.
Сюды, калі ласка, кінаапарат. Бачыце –  выстраіліся на пожні Сосны на свой урачысты парад, Баюся, што на апошні.
Даўно пералічаныя камлі Прагны сухмень аблізвае. Якія бары былі на зямлі –  Пабачыце ў тэлевізары.
Напэўна, будзеце млець у экстазе, Як самааддана, ўладарна Грукаў калісьці дзяцел у джазе –Самы выдатны ўдарнік.
… Спяшайцеся ў поле, у луг, у лясы –Слухаць птушыныя галасы!
1971

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"