Здароў, Лёва, Давай лапку. Ты гатовы Ісці з бабкай? Малы Лёва Хмурыць бровы, Малы Лёва Вострыць вочы, Малы Лёва Зубы точыць, Раскрывае Лёва рот – Р-ра-туй-ся, народ! Раве Лёва: – Я здар-р-овы, Толькі я цяпер не Лёва, Я галодны, страшны леў –3 самай раніцы не еў.
ЛІСА I ЛІСІЧКІ
– Лісічкі, лісічкі, Вы – мае сястрычкі? А можа – дочкі? Дык дзе вашы хітрыя вочкі?Скажыце, прашу вас, галубкі, Дзе хвост ваш, дзе вострыя зубкі?Сказалі малыя лісічкі:– Мы між сабою – сястрычкі, Мы сваёй мамачкі – дочкі, Самыя дружныя ў лесе грыбочкі.
МЫШКА
Мышка, мышка, дзе была?– Вунь на тым канцы сяла. Што ты там рабіла?– Катоў лавіла,Усіх загнала ў пасткі... А што зарабіла?– Лычка каўбаскі, Хлеба акрайчыкЗ мезены пальчык. Дзе ж тое лычка?– Схапіла сінічка. Дзеж той акрайчык?– З’еў малы зайчык. З’елі хлеб, каўбаску, Вам прыслалі казку.
Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"