Крытык фарсісты, модны, Каб укусіць зласней, Дзяўбе, што самы свабодныМіж нас, песняроў, – салавей.
Даруйце, сябры-паэты, Ад вашага я імяСпытаўся пра гэтаУ салаўя.
«Люблю і слаўлю свабоду, –Згадзіўся спявак ляскы, –Яшчэ слата, непагода I не чуваць вясны,
А я ўжо з далёкага выраю Лячу на радзіму сваю I песню самую шчырую Роднаму сонцу пяю,
Хоць праз туманы густыяЯшчэ не прабіўся прамень, Хоць голас за ноч застынеI ледзьве адыдзе за дзень,
Хоць шорсткімі языкамі Вылізвае снежны сувей Лёд, учарнелы, як камень, Намёрзлы крынічны глей,
Узлесак крупой прыцярушвае, А глянеш – зусім замяло, Але і ў холадзе мушу я Жаданае славіць цяпло...»
Не, салавей не жаліўся, I не пажалюся я, Рады, калі пахвалішся I ты, можа, песня мая,
Што ў перадвеснюю замець, У сквіле халодных завейГрэла людскую памяць Аб тым, як пяе салавей.
1958