Поўдзень

цыклы вершаў

БАРАДА

Бяліць везла палатно Грэбляю Параска, Абярнулася на дно У рэчку каляска.З трактарам паехаў я, Каб ты, дзеўка, спрахла. Эх, няўдаліца мая, Параска, Парахна.Даставай свой пасаг, Што ўсю зіму ткала, Праз цябе я зачах, Стаў і сам няўдалы.Засмяялася Параска I ад шчасця ў слёзы:– Прыйшоў трактар да каляскі, Як каза да воза.– Гэта ты сама каза, Я – казёл барадаты, Пастрыгуся, пагалюся I прыеду ў сваты.– Не стрыжыся, не галіся, Любы мой, прыгожы. Нават брытвай не краніся Барады – крый божа!Пражыву за барадою Я ў вялікай чэсці. Ты мне ёю, як мятлою, Будзеш хату месці.
1946

БУБЕН

Не дублёны, не турэцкі I не з лубу,Хоць і надта старасвецкі Гэты бубен.Ада дня стварэння свету Так вядзецца – Нібы ў бубен б’юць паэты Ў сэрца.Пагадаць заманецца: Любіць – не любіць – Грукне рыфмаю аб сэрца, Бразне ў бубен.Б’е і перыць булавою, Не зважае,Хоць балеснае ад збою Ледзь трывае.
1947

ДЗІВА

Купіў я дачцэ салаўя –  3 гліны, Засушанага,I ажыла Птушка мая,Замове паслушная.
Шапнула дзіця Слоўка адно –  Пырхнуў салоўка 3 хаты ў акноI заспяваў на воліУ насУ садку,У бэзавым голлі.
Трапечацца слова –  Жывое,ЦёплаеУ горле птушынымГулкаюКропляю.
Слухаюць людзі.А яУ здзіўленні стаю:Што ты сказала,Дачушка мая,Салаўю?
1944

ЛЁГКА АДШУКАЦЬ ЯШЧЭ

Лёгка адшукаць яшчэРодную руіну – На зарослым хацішчыРасцвіла шыпшынаI гняздо салаўяТуліць галінай... Маладосць мая,След твой не аагінуў.
1946

МАЦЕЙКА

На хвіліну я заплюшчу вейкі –Прыгадаю белую мацейку, Што ў гародчыку у нас расла I начамі летнімі цвіла. Але што мне кветка,— не пра тое Я хачу пагаварыць з табою. Рупіць мне той час, Першае маё спатканне,Першае маё світанне,На аселіцы сталетні вяз.
Прагучыць на выгане жалейка, Ляжа на дуброву ноч,Расцвітае ў гародчыку мацейка,3 нас не зводзіць воч.I гамонім мы да рання з ёю, 3 нашаю даверлівай сястрою.
А назаўтра сыдуцца падлеткі, Стрэнемся на вуліцы між дня I не можам, як і наша кветка, Не асмелімся вачэй падняць...
Сына я цяпер заву Мацейка, Рупіць мне той час, Водгулле тае жалейкі I сталетні вяз.
1946

МІНСКАЯ РАНІЦА

Узняўся вецер пераддзень I мусіў прыпыніцца, Яму здалося – гром гудзе У мінскіх камяніцах.Ажно ж гэта стаіць сабе Маляр на рыштаванні I пэндзалем па блясе б’е – Прабуе колер рання.I покуль сонца наліло Фарбы у вядзерца, Ён доўга слухаў, як гуло Жывога Мінска сэрца,Як да Траецкае гары Скрозь па вайсковай звычцы Стаялі новыя муры У гэтай пераклічцы.I загуляў тады па блясе, Як промень, яркі вехаць... Так раніца распачалася, Пайшло па Мінску рэха.
1946

ПАВАДОК

Каторы ўжо гадок, Як за табой па пятах Вядзе мяне радок, Што памяццю прыпятыДа дужых рук тваіхI да тваёй усмешкі,Хоць поруч удваіхНам не прайсці на ўзмежкуПаміж густых пшаніц У самым красаванні I не збіраць чарніц У чэрвеньскае ранне...Намуляў мне радок, Сцёр шыю ўсю, пракляты, – Не рвецца павадок, Якім к табе прыпяты.Як каля доўбні вол, Я мушу на прыпоне Хадзіць усё наўкол, Кружыцца аж да скону.
1946

ПАЛАЦ НА ПАРНАСЕ

Што яму ў харомах гэтых! Толькі знай сабе – пішы. Тут усё дзеля паэта, Для натхнення, для душы.Ён ніколі не хварэе,Нават з грыпам не знаём.Ён жыве ў аранжарэіЗа надзейным тоўстым шклом.Лёгка пішацца і спіцца, Калі снег і калі дождж, Калі нават навальніца, Нават бура – ну і што ж?Вось бы мне сказалі гэтак: Пасядзі гадок пад шклом! ...Не знайшлі б на краі свету Вы мяне і з ліхтаром.Я свайго сцураўся б дому I на многа, можа, год Стаў бы паміж хмар і грому, Нібы той громаадвод.Я б лавіў за хвост каметы, Зоры даставаў рукой, Каб хоць чым здзівіць паэта, Скалануць яго спакой.
1946

ТРЫПУТНІК

Уздоўж дарожных каляін, Уздоўж абходжаных сцяжын Яго заўважыць Кожны Падарожны.
Яго нямала топча ног –I босых, і абутых.Другі б ужо змарнеў, знямогУ крыўдах і пакутах,А ён расце, трыпутнік,А ён цвіце, пакутнік.
Я думаў, можа быць, людзьміЁн гэтак пакараны, А людзі раяць –  прыкладзі Яго лісток да раны: Суніме боль трыпутнік, Усё выцягне, пакутнік.
3 дзіцячых год запомніў я Шырокі ліст прыкметны I добрае тваё імя, Мой дружа запаветны, Зялёны мой пакутнік, Трывалы мой трыпутнік!
1946

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"