У першы том уваходзяць лепшыя вершы і паэмы аўтара. Значнае месца займаюць творы для дзяцей: пацешкі, скарагаворкі, гульні, загадкі, задачкі, казкі.
У другі том уваходзяць лепшыя апавяданні пасляваеннага перыяду, п’еса пра Янку Купалу, а таксама артыкулы аўтара на актуальныя літаратурныя тэмы.
Першую кнігу двухтомніка складаюць вершы, лічылкі, загадкі, задачы. Скорагаворкі, адрасаваныя для дзяцей, выхаванне і навучанне якіх пачынаецца з сям’і, з дзіцячага сада. Сюды таксама ўключаны пераклады і паэма “Беларуская калыханка”.
У другую кнігу ўвайшлі казкі і апавяданні пісьменніка, вядомыя ў нашай краіне і за яе межамі.
Як выглядаюць лясныя жыхары, дзе яны зімуюць, з кім сябруюць і як бавяць свой вольны час? Аб усім гэтым і не толькі вы даведаетеся з цудоўнай кніжкі. А яшчэ можна па кніжцы і з беларускім алфавітам пазнаёміцца.
Кніга закранае надзённыя праблемы школьнай рэформы, апавядае пра славутых педагогаў Сухамлінскага, Шаталава, апавядае пра сустрэчы з Янкам Купалам і Кузьмой Чорным, з Э. Самуйленкам і А. Куляшовым, М. Лобанам і А. Бачылам.
Калыханка, першая матчына песня… Што можа быць вышэй гэтага шэдэўра сусветнай лірыкі, якую стварылі самі нашы маці, несучы яе праз вякі, праз тысячагоддзі і перадаючы адна другой з памяці ў памяць, з пакалення ў пакаленне. У кожнага народа яна - самы запаветны дар.
У кнігу ўвайшлі лірычныя, жартоўныя вершы, казка “Вавёрчына гора” і п’еса “Шчасце паэта”.
У зборнік увайшлі лепшыя вершы паэта, напісаныя ім больш чым за трыццаць гадоў літаратурнай дзейнасці
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну – вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую кнігу ўвайшло ўсё самае значнае з мнагаграннай творчасці пісьменніка.
“Вышыні святла” – пачуцці, хваляванні, народжаныя роздумам аб людзях подзвігу ў імя Радзімы, у імя вялікай праўды веку. У кнігу ўвайшла лірычная паэма «Случчына». Два наступныя раздзелы аб'яднаны пачуццямі захаплення душэўным хараством жанчыны, сілай яе любові і вернасці.
«Госці» – гэта кніжка вершаў пра птушак, якія жывуць побач з намі. Праз вершаванае слова ў госці да дзяцей прыйдуць гаманлівыя, пявучыя дразды, салаўі, івалгі, жаваранкі, шпакі і другія, зусім яшчэ не знаёмыя птуші.
Кніга ўзнікла з патрэбы пісьменніка выказацца пра тое, што яго трывожыць і хвалюе: які сучасны чалавек, якім ён імкнецца стаць, у чым яго ідэал, як ен разумеў і бачыць жыццё.
“Дом, дзе жывуць словы” – гэта слоўнік у вершаванай форме, складзены з багаццяў народнай творчасці. Авалодаць мовай, дасканаласцю слова можна толькі, калі яно гучыць у дзіцяці на слыху, як музыка, вабіць і дзівіць чарадзействам усей сваей сілы і хараства.
Ці ёсць яна, дзіцячая мова? – пытаецца паэт. І адказвае : ёсць, адначасова шкадуючы, што гэтай моваюмала цікавяцца дарослыя.
Сяброўскія эпіграмы, вясёлыя вершаваныя апавяданні, казкі, пародыі, экспромты склалі гэтую кніжку.
Гэта казка пра цара,
Белавежскага зубра.
Калі хто яго баіцца,
Няхай з намі не садзіцца.
Самых смелых сярод вас
Просім слухаць гэты сказ.
У зборнік увайшлі казкі “Дударык”, “Генерал Верабей”, “Вавёрчына гора”, “Буслінае лета”, “Казка пра цара зубра” і іншыя.
Кніга вершаў для дзяцей.
«З чаго пачынаецца сонечны дзень?
Вядома, што з новае казкі.
Зірніце, ледзь дакрануўся прамень
Лясной серабрыстае краскі …»
Кніга “Мінскія балады” – плён арыгінальнай задумы аўтара: на лёсе роднай сталіцы паказаць поўнае драматызму мінулае нашага народа, яго светлы сённяшні дзень і перспектыву заўтрашняга дня.
“Паверка” – кніга выбраных твораў В. Віткі
У кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычныя вершы паэта розных гадоў, а таксама казкі для дзяцей, за якія Васіль Вітка быў удастоены высокай міжнароднай узнагароды – дыплома імя Х. К. Андэрсана з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка.
У матывах, у настроях лірыкі Васіля Віткі самы любімы вобраз – вясна – вясна ў прыродзе, у жыцці, у пачуццях людзей.
Кніга вершаў паэта.
Аднатомнік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР склалі лепшыя вершы і паэмы пра родны край, яго людзей, казкі для маленькіх, сатырычныя і гумарыстычныя творы.
Кароткія апавяданні, вершы і жарты вельмі пазнавальныя і прасякнутыя клопатам пра развіццё дзіцей. Яны вучаць назіральнасці, любові да прыроды, сям’і і роднай зямлі, лёгка запамінаюцца. З поспехам могуць быць выкарыстаны на занятках у дашкольных установах, пачатковых класах, падчас пазакласных мерапрыемстваў, а таксама для сямейнага чытання.
Кніга апавяданняў пра дзяцей Беларусі. Яны вельмі хочуць быць сумленнымі і справядлівымі ў сваіх дзеяннях.
Дзень і ноч, год, век – мы прызвычаіліся ў гэтых прасторавых уяўленнях часу, але вось якімі прыкметамі і галасамі жыццевага асяроддзя будуць
вызначаць наступныя пакаленні змену і надыход новых эпох на ўсей планеце – пра гэта, напэўна, ведаць толькі нашым унукам і праўнукам”,– так вось вобразна ахарактаразаваў галоўную тэму сваей кнігі паэт Васіль Вітка.
“Працуючы над школьнымі падручнікамі для пачатковых класаў, Васіль Вітка задумаў стварыць свой падручнік, распрацаваць свае ўрокі для вучняў пачатковых класаў. Частку іх ён нават правёў на ўсю рэспубліку па тэлебачанні, звяртаючы ўвагу дарослых на выхаванне пачуццяў маленькага чалавека, на яго ўсебаковае развіццё.
Кніга адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Лічылкі, ладачкі-ладкі, загадкі, байкі, самагудкі, жарты, перакруткі, казкі, пацешкі, вясёлыя ўсмешкі – прыемны падарунак для сумеснага чытання ўсёй сям’ёй.
Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"