Шум і гоман на двары – Жэніцца камар стары.Камарыху з дзецьмі кінуў,Падабраў сабе дзяўчыну,Рад камар, што выбраў муху –Загладуху, весялуху.Толькі муха штось не рада Камароваму акладу,Бо па мужавай зарплацеШые ў тыдзень адно плацце.Усяго купіў камар –Модных туфляў дваццаць пар.На гулянкі муха ходзіць, Цэлым гужам хлопцаў водзіць.Галавой камар панік. Замаркоціўся мужык.Не жыццё пайшло, а мука –Цягне жылы злыбядуха.Як прытупне, як прыкрыкне –Камарочак ані пікне.Ой, хапіў камар бяды –Hi туды і ні сюды,Бо старая не даруе,Маладая запілуе.Пайшоў з гора камарок Не ў гаек і не ў барок.Запынілі камарка Актывісты ля ларка:– Як жывеш, як пажываеш, Чаму нас не паважаеш?Паважаў камар усіх.Перш узяў ён на траіх,Потым на сляпнёў, на трутняў I на тых, што блізка труцца.Так бядак развейваў смутак –Ухапіў пятнаццаць сутак.Намахаўшыся мятлой,Стаў камар ужо не той.Доўга выў, за вухам чухаў:– Ой, не буду больш пад мухай!
1976