А пакуль ён прынёс яе, цяжкую, цяжкую Кайстру планаў парыўкіх, правераных дум, Пры дарогах каляваю шчэццю аблашчвалі Палыны сухавейных вятроў вечны шумI стрыножвалі межы, як путамі мулкімі, Палявое прасторы зялёны разбег, Шыр, што госця жалезнага з песняю гулкаю Выглядала даўно ўжо на новай сяўбе.Не, вузламі памежкаў не звяжаш імклівасці, Калі ў сэрцы юначым надзея гарыць. Ён у вёску прыйшоў, каб з сыноўняю шчырасцю, Як з матуляй, з зямлёю пагаварыць.I здалося – з прыпону абношаных межаў Адарвалася ніва ў вясновай красе I насустрач яму цёплай раніцай свежай Пакланілася, ўмытая ў чыстай расе.I з далёкага лесу, з узгоркаў, з нізінаў Расцяглася да ног доўгай, вузкай аборай. Добры дзень! Колькі вёснаў і беленых зімаў Думаў я пра цябе, маё жытняе мора!Я прыйшоў, я прынёс неабдымна вялікую Кайстру замыслаў, планаў, размах сваіх дум, Каб шчаслівымі песнямі, каб магутнымі зыкамі Заглушыць палыновых вятроў горкі сум.
1929