пацешкі

мастацкія творы

“Прыходзьце, малышы,

Кожнаму пацешка ёсць!”  

"Казкі Дзеда Васіля” В. Вітка

БАБІНЫ ГОСЦІ

Ладачкі-ладкіДзе былі? – У бабкі.Што пілі вы? – Малако.А што елі? – Ко-ко-ко.Доўга ж вы сядзелі,Доўга пілі-елі.А мы не сядзелі –Цэлы дзень дурэлі.Мы і заўтра пойдземДа бабулі нашай –Абяцала бабкаБярозавай кашы.

БАРАБАНКА

На дварыСтарыБаранГрукаў зранку ў барабан,Пакуль ГанкаНе прагналаІ нагой не топнула.– Перастань! – сказала, –БарабанкаЛопнула.Здзівіўся баранка:– Якая барабанка?– Перапонная! –Сказала Ганна соннаяІ адразу спахапілася:– Я, здаецца, памылілася.Разбудзіў мяне ты зранку,Грукаеш бесперастанку,І я зблытала спрасонкуБарабанку з перапонкай.  

ДАРОЖКА

Кую, кую ножку,Паеду ў дарожку.Дарожка крывая,Кабылка сляпая.Еду, еду, еду,Не натраплю следу.Пасаджу дзіцяткаЯ на казлянатка.Казлянятка ўпала,Ножку паламала.Сын прачнуўся рана,Сеў ён на барана.Баранок падбіўся,А сынок зваліўся.Барана пакіну,Завяду машыну.Ту-ту-ту, машына,Вязі майго сына.

КОЦЯ І КАЦЯ

Плача коця на кухні,Ад слёз вочкі папухлі.– Што з табою, мой каток,Забалеў мл жываток?– М-мяў, – сказаў варкоцік, –Не баліць жывоцік.У мяне душа баліць –Як цяпер на свеце жыць.Як мне жыць у хаце,Калі хлусіць Каця,Смятану злізала –На мяне сказала.

МЛЫН

Чыкі, чыкі, чыканачкі –Едзе зайчык на саначках.Пасярэдзіне сялаЗачапіўся за тын.Пытаецца ў Васіля:– Скажы, браце, дзе тут млын?– А навошта табе млын?– Захацеў аладак сын.Ды і сам я, стары,Згаладаўся ў барыІ кары ўжо не ўгрызу –На муку малоць вязу.– Калі ласка, касавокі,Млын адгэтуль недалёка:Бачыш, вунь за сяломДзед махае памялом? 

ПАЖАР

БарсукБалабонБ’е ў сукЯк у звон:– Ой, бом, бом,Ой, мой дом!..Прыбег лось з зубромІ алень з багром,Бабрыха з бабромІ выдра з вядром,Расамаха сама…Дзе пажар?Няма.Над зямлянкай барсучынайСпела буйная шыпшына.І сказалі сябры:– Меней спаў бы ты, стары.

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"