Выйшла ў дзеда з бабай спрэчка:– Ці не час збіраць парэчкі!Баба кажа: – Не, не час!Дзець гаворыць:– Самы раз! Дзень спрачалісяІ два.Забалела галава.Знемагліся дзед і баба,Нават цяміць сталі слаба –З-за чаго пайшла ўся спрэчка.– Яшчэ кіслая парэчка! –Кажа баба.Дзед маўчыцьІ не хоча саступіць.А пасля надумаў дзед:– Запытаць унукаў след,Як унукі нас рассудзяць –Гэтак хай яно і будзе. І гаворыць дзецям дзед:– У нядзелю, у абед,Трэба мне схадзіць да рэчкі,Паглядзець, ці ёсць парэчкі,Поўны кош дамоў прынесці –Толькі ці пара іх есці?– Ой, вядома, што пара! –Закрычала дзетвара.– Чуеш, баба?Ну дык як?Дзеці кажуць –Верны знак.Баба – за свае славечкі:– Кіслыя яшчэ парэчкі.Трэба добра ім паспеці,Ці ж кажу няпраўду, дзеці?Дайце вы мне слова чэсці,Што не час яшчэ іх есці.– Так, бабуся!Праўда, так.– Чуеш, дзеду?Верны знак!..Перамозе дзед не рад:– То вы ўперад, То – назад.“Праўда, баба,Так, дзядок…–Быццам хвосцікамКаток!..”Кажа большы ўнук Тарас:– Мы абоіх любім вас.Я люблю за ўсіх мацней,Ды парэчкі мне смачней.А найменшая Галінка,Як націначка дзяўчынка,Кажа: – Для чаго нам спрэчкі?Тут зусім жа недалечка.Пойдзем сёння лепш да рэчкіІ агледзім там парэчкі…Гэтак і дайшлі да ладу.Глянуў хітра дзед на бабу,Усміхнуўся на ўвесь рот:– Вось што значыць дзедаў род!Але тут жа схамянуўсяІ, каб не цвяліць бабусю,Кажа: – Толькі бабін розумМог разважыць так цвяроза!Баба болей – ні славечка.Ціха скончылася спрэчка.І асыпаліся ў рэчкуПераспелыя парэчкі.