Падарылі Руме кніжкуПра лісу, ката і мышку.– Вельмі ж кніжачка малая,За хвіліну прачытаю, -Пахвалілася Румяна.А пакуль лісты гарталаІ малюнкі разглядала, НечаканаЗадрамала.І адразу ж захрапліІ мядзведзі, і ваўкі,Пахаваліся ў галліЎсе алені і дзікі.Стала ціха, як у вусе,Жаб не ловіць Болей Бусел.Спяць лясы,І бары,І ласі,І тхары,І рахманыМішка,І РумянаЗ кніжкай.І не ўбачылаДзяўчынка,Як ліскаБліснулаВачымаІ лапай пеўняЦап за шыю, А воўк са страху як завые! – Ратуйце! – закрычалі мышкі.Раскрыліся старонкі кніжкі:Глынула выдра шчупака, Кот кінуўся на пацука,Барсук –У норку,На сук –Вавёрка,А ластаўка – за камаром…І тут пачуўся страшны гром.Узняў магутны хобат слон,І затрубіў над светам ён:– Ту-ту! Выстройвайцеся ў радІ шагам марш усе назад!Ваўкі, мядзведзі, мышкі,Вяртайцеся У кніжку,І ласі,І ласкіУваходзьце Ў казку!Вожык – самы паслухмяны,Прыйшоў першы да Румяны,Потым – курка-рабка,Следам – бусел з жабкай,З пеўнікам лісіца,Злыбяда-хітрыца.Слон усю праверыўКазку-маляванку,За сабою дзверыЗачыніў на клямку.– Ах, а я ж забыласяПабудзіць Румянку,Так яна знябылася,Праспала да ранку!.. –Сказала сланіхаІ шапнула ціха:– Уставай, заранка,Любая Румянка,Чытай спачатку кніжкуПра ката і мышку.