Барвіночку, барвіночак, Мой сярэбраны званочак, Скрозь і ўсюды ты са мною I вясною, і зімою.
Барвіночку, любы цвеце Вечна юнай Украіны, Праз усё жыццё мне свеціш Самым чыстым успамінам.
Я шчаслівы, што адмалку Песняй ты запаў у сэрцаПра Наталку, пра Палтаўку, Пра азерца, пра вядзерца
I пра тое, як ВасілюЗа ракою сена косіць. Добры вецер з тае хвілі Голас мне яго даносіць.
I як рады бачыць вочы Вас, завітых у вяночку, Украінскі барвіночак,Беларускі васілёчку.
Дзякуй вам, лугі, дубровы, Рэкі звонкага Палесся, Што зраднілі нашы мовы, Што з'ядналі нашы песні,
I табе, мой барвіночак, Мой сярэбраны званочак, Што заўсёды ты са мною I вясною, і зімою.
1968