Перавал

цыклы вершаў

ВЯСНА

Паміж снегу ў лесе – дзіва.Хто ні гляне, скажа: ах! Я агеньчык зіхатлівы Радасна нясу ў руках.
Горнуцца дубы, бярозы Голлем да майго цяпла. Болып не вернуцца марозы – Я пралеску прынясла.
1971

ДОЖДЖЫК

Быў жа ён зусім малы, А як стаў на ножкі, Абабег усе вуглы, Абскакаў дарожкі.Што гарэзніку гара, Дрэвы, агароджа! Выбег з нашага двара I ўстаяць но можа.Дыб, дыб, дыб – і на сцяну, Шлях далейшы сочыць. У завулак сігануў, На трамвай ускочыў.На прыпынку светафор Лыпнуў грозным вокам, Ёп – з падножкі, і папёр Вуліцай шырокай.Не зважае на агні, Смаліць на чырвоны. Калі хочаш – дагані, Дзе там – не дагоніш!Толькі пырскі ад вады, Мільгаценне ножак... Ой, наробіш ты бяды, Непаслушны дожджык!
1971

Жыта

Бясконцай вечнасці хвіліна.Запомніце яе і зберажыцеI ты, мая асенняя каліна,I позні васілёк у спелым жыце.
Як першае прызнанне і ахвяра,Так нечакана жыта загучала.I шчасце горкае, і страх, і кара –Усё злучылася ў адным харале.
Адзін над намі бог – магутны Бах.Раве арган, бушуе чад палынны,Сасмаглы пацалунак на губах,Як вечнасць – неўпатольны, неабдымны.
Каханая, ты ўсім сусветам правішМіж небам і зямлёй адна.I кожны колас – паслухмяны клавіш,А кожная саломіна – струна.
Бясконцай вечнасці хвіліна...Запомніце яе і зберажыце:I ты, мая асенняя каліна,I позні васілёк у спелым жыце.
1971

КАРЭЛІІ

Ні знакам недавер’я, Ні пошапкам, ні ўслых Не папракнеш, Карэлія, Ты землякоў маіхНі крыўдай, ні дакорам За тое, што дамоў Вяртаюцца каторыя На бацькаўшчыну зноў.Што вабіла і звала Іх у твае лясы Пасля цяжкой навалы У горкія часы,Калі між хат згарэлых Ржавеў калючы дрот? «Вярбуйцеся ў Карэлію!» – Ішлі мы, як на фронт.Не навіна – сякера, Не навіна – піла. Была б нясхіснай вера, А вера ў нас была.Надзейна і старанна Рубіліся дамы. Ты залячыла раны, У людзі выйшлі мы.Мы сэрцы адагрэлі Каля твайго кастра. Карэлія, Карэлія, Душэўная сястра!
1971

КРАЙ ГАСЦІНЦА

На павароце, край гасціпца Даўно нагледжаны пагорак, Дзе мне заўсёды будзе сніцца Мой незабыўны адвячорак.Калі здалёк вясну пачула, I ў клопаце аб новым хлебе Гарачая, у твар дыхнула Адвечная, жывая глеба.Яна вяртала ўсё, што брала, Апроч саміх аднавяскоўцаў, Хоць і не ўсіх занатавала Імёны на каменнай зводцы.Радні гусцее – дальняй, блізкай, Але нікому тут не цесна, Бо аніводнае калыскі, Ніводнае вясёлай песніУ суджаныя дні разлукі, Як свет стаіць, яны не бралі, Каб вечна матчыныя рукі Паэтаў новых калыхалі.
1972

ПЕРАВАЛ

Перадзімняя пароша Прыцярушвае яры, Познія мае, харошыя, Лічаныя вечары.Пад ахову сосны, букі Нас абапал узялі, Параднілі нашы рукі, Паміж кручаў павялі.Так бы і перадавалі Ад скалы і да скалы, Каб над прорвай перавалу Не ўсхапіліся арлы:«Хіба вы павар’яцелі – Для чаго вам перавал? Чуеце, шыпяць мяцелі, Паміж скал грыміць абвал?»Любая, што нас чакае, Калі верыць ім, арлам? А агеньчык ўсё ж міргае –Гэта нам, напэўна – нам.Так і вабіць, вабіць кладка, Аж да самазабыцця. Хто пяройдзе без аглядкі Над бяздоннем – ты ці я?Дарагая, асцярожна. Гэта мой жаданы міг. Паасобку нам няможна, Наша шчасце – на дваіх...Хай зімовая пароша Зацярушвае яры, Нашы познія, харошыя, Лічаныя вечары.
1971

ПРАДВЕСНЕ

Лес падмаскоўны, поўны чараў!.. Яшчэ зіма пе адышла, Але ўжо выбіўся з-за хмараў Прамепь вясновага святла.Дзівосны сон сасонцы сніцца Перад світаннем, на зары. У срэбны бубен б’юць сініцы, На флейтах свішчуць снегіры.Зярняткамі з гнязда цярусіць Вакол яліны крыжадзюб. Вунь выйшаў з кіем, у кажусе, Як Дзед Мароз, на ўзлессе дуб.А вунь бярозка ў белым плацці, Нібы Снягурачка сама!..З асіны абазваўся дзяцел,З рабіны – звонкая жаўна.Мільгнула на сасне вавёрка, На ўсходзе згас світальны зніч... Як ён любіў у ціхіх Горках Такія раніцы, Ільіч.З іх сонечнымі маразамі, Калі сняжок яшчэ не знік, А ўжо зусім не за гарамі Чаканы, блізкі красавік!
1970

СЛОВА

З аднаго зярнятка малога Вырастае магутны вяз. Колькі год яму жыць? Вельмі многа. Сто і дзвесце – залежыць ад нас.Колькі год на яго верхавіне У гняздзе клекатаць буслам? Гэта самі мы ведаць павінны, Гэта ўсё падуладна нам.Колькі раз адлятаць ім у вырай I вяртацца дамоў у свой час? Ўсё залежыць ад нашае шчырай Дабраты – і ці ёсць яна ў нас.Лес, і рэчку, і клёкат бусловы, Чалавечую ўсмешку ўраз Можна знішчыць адным толькі словам, Што бяздумна вырвецца ў нас.Стогнуць пілы, скрыгочуць бульдозеры – Наламана нямала дроў. I чарсцвее душа ад карозіі Безадказных, бяздумных слоў.Іх не возьмеш назад, іх не вернеш. Камяком боль у горле засох. I ніколі не ўзыдзе зерне, Што упала ў бясплодны пясок.
1971

СПЯШАЙЦЕСЯ

Спяшайцеся ў поле, у луг, у лясы –Запісваць птушыныя галасы.Яшчэ на дасвецці, на самым золкуЗловім на плёнкуМы перапёлку.Няхай астанецца на стужачцы хоцьЗаклік на памяць:«Ідзі палоць!»
Нямала за век яна перапалола, Нямала ножачак перакалола Горкім асотам, рыжаю піжмаю, Родная, любая, ты ж мая, ты ж мая... Колькі нам дзетак накалыхала, Колькі ў дарогу перагукала...
Давайце паставім вось тут мікрафон. Аблюбаваў гэта селішча ён, Той, хто між птушак самы народны, Людзям і лесу блізкі і родны, Тут, у алешніку, дзе зацішней, — Чуеце, чуеце? — ён, салавей!
Гэта яшчэ толькі голасу пробаI для яго, спевака, не ўвярода.А вось і бліскучая кантылена,Самы канёк яго, тое калена,Адкуль пачынае сапраўдны артыст, –Вунь на якой вышыні яго свіст,Аж з верхавіння сыплецца ліст!
Стойце, перад гісторыяй замрыце. Пішаце вы для нашчадкаў! Пішыце Для тых, хто, напэўна, дасягне і сонца, А салаўя будзе слухаць на плёнцы.
Сюды, калі ласка, кінаапарат. Бачыце –  выстраіліся на пожні Сосны на свой урачысты парад, Баюся, што на апошні.
Даўно пералічаныя камлі Прагны сухмень аблізвае. Якія бары былі на зямлі –  Пабачыце ў тэлевізары.
Напэўна, будзеце млець у экстазе, Як самааддана, ўладарна Грукаў калісьці дзяцел у джазе –Самы выдатны ўдарнік.
… Спяшайцеся ў поле, у луг, у лясы –Слухаць птушыныя галасы!
1971

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"