Успышкі выбліскваюць рэдкія На трансфарматарнай вышцы. Каму ты каркаеш рэквіем, Прарок у чорнай манішцы?Можа, убачыўшы чэрап На мачце высакавольтнай, Успомніў сярмягі шэрыя, Бізун ашалелага войта,Орды захопнікаў прагных, Што тут, у палёскіх дубровах, У балатах, у багнах Склалі навек галовы...Здзіраюць часоў наносы Землечарпалкі кіпцямі. Гудуць трыумфальныя сосны Абапал зорнае Прыпяці,Якая злучыла поясам Хвалю марскую з крынічнай I колас зрадніла з коласам – Жытнёвы з пшанічным.Кажуць, гадоў за трыста Жыве ён, аслеп, аглох. Да нас прыляцеў турыстам З далёкіх, сівых эпох.Як чэрап з пустымі вачніцамі, Тырчыць на высокай мачце. Смейцеся, вербы ніцыя, Смяяцца не можаце – Плачце.
1962