Вол бушуе, вясну чуе…Памянём вала.Валу – хвала,Самому яму,Яго ярму,Рагачу і нарогу,Сяўні і сасе,Сярпу і касе,І Ярылу-богу. Кожны ЯрылуДабром памянеНа свяце штогоднім:Мужыцкі бог па ярынеІдзе ўвесь у белым споднім,У повадзе за сабою вядзеБелую кабылу – Слава Ярылу!Разам з вясноюСвежаю баразноюЎ суш і ў дожджІдзе басанож,Падкасаўшы штаны,Кашуля – наросхліст…І так ад вясны да вясны,Але не спявайце ратаюГімнаў узнёслых.У самога ЯрылыЗа плячыма магутныя крылы,А пад нагамі – родная глеба,Бог сонца не хоча на неба.Заўсёды ЯрылуЗямля жывіла.Як добра хадзіць па ёй босым,Па цёплай раллі,Па зябліве роснымТолькі з сяўнёю,Ніколі – з вайною!Вясну гукайце,Каго не спаткаеце – Старога, малога,Нават нямога.Жывымі застаўшыся,Магікане,За рукі ўзяўшыся,Вясну гукайма!Ні далеч, ні роспач,Ні расставанне – Вясны гуканне,Як братаванне,А вунь у Брытаніі – І сестраванне.Жанкам Грынэм-КоманаНе абырае,Як і на Нёмане, Гукаць выраі: – Жавароначкі,Прыляціце,Цёпла лецейкаПрынясіце!ПрыляцеліЗ Новага светуПершыміНе жаваронкі,А крылатыя ракетыІ “першынгі”.Недаверу вярыгі –Кааліцыі,Рэлігіі,Праваслаўныя,Мусульмане,Іудзеі,Ніхто не ўбачыць апошняй дзеіУ апошняй драме Пра забойцу планеты –Апошняга Каіна:Некаму будзеЗ руін і развалінВынесці ўсіхУперад нагамі.ШчаслівыяІ ў горы няўцешныя,Не спадзявайцесяЗлом заплаціць за дабро.Зло раскалола такое ядро,Што ўсіх надзяліла аднолькова –І праведнікаў, і грэшнікаў.Ніхто не ўратуеццаУ ціхім куточку:Мая крэпасць –Мая кватэра.Не забывай,Што сядзіш на бочцы,У якой пятнаццаць тонВыбуховай матэрыі.Чаму так дакладна выйшла,Што кожнаму – роўную дыбу,Хто так зраўняў нас,Які ўсявышні –Вы, бог,Ці – выбух?Хто шчодра ўсім намАдмераў так?Ну, вядома ж, – багатаяПані Амерыка.Вось дзе ўзорВыключнай гатоўнасціДа ўсеагульнай дэмакратыі і роўнасці!Ад паганства да хрысціянстваКолькі перавярнуласяБагоў і царстваў!Адзіны Ярыла, Поўны сілы,Трывала стаіцьНа варце ўраджаю,Нікога не страшыцьІ не пужае.Праз перарытыя лычам вайны,Поўныя трупаў равы і яры,Праз карычневую чуму і халеруЗ канца ў канец земляроб старыУдоўж і ўпоперак прайшоў Еўропу,Збярогшы надзею і веру.Глядзіць адкрыта людзям у вочы:Нідзе нікому не быў далакопам!Спрадвечны клопат Ярылы –Хлебам карміць,А не рыцьМагілы.Вол бушуе, Вясну чуе.Памажы, Божа!А хто паможа,Хто ўратуе,Калі ў цябе Ні вала,Ні двара,Ні калаІ ўсё навокала –Напалмам датла?Заступнік зямлян,Усіх пасялян,Шчыра прымаеБратоў за сталом.Ратаю – салам!Ратай ЯрылаКляне вайну,Руплівы ЯрылаАрэ цалінуНе сошкаю,Не валом,Нястомнаму сонечку –Чалом,Чалом!Вясны гуканне,Як спадзяваннеСмуглых і жоўтых,Чорных і белых,Дужых і смелых.У Заіры, у Замбіі,У Танзаніі,На ТаманіІ Алазані,У НікарагуаІ Ліване,Скрозь і ўсюды –Вясны гуканне!Разлягаецца рэхамГітараАд ФларыдыДа Гібралтара.Кажуць,Гэта амерыканскія хлопцыНе на падводнай атамнай лодцыПлывуцьДа афрыканскіх дзяўчат у госці,Гукаюць вёсныТолькі на вёслах!Кажуць,Пачуўшы гукальную песню,Нават Мёртвае мораУваскрэсла.Вясну гукайце,Каго не спаткаеце,Старога, малога,Нават нямога –Нас яшчэ многа!Вясны гуканне –Людское яднаннеНа тысячы вёсен,Мільёны лет.Вясна-красна,Вясна-красна,Вясна-краснаНа ўвесь свет!
1986