Бензярук, Р. Памяць пра слыннага случчаніна : эсэ / Расціслаў Бензярук // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 4 чэрв. – С. 11.
Расціслаў Бензярук дзеліцца ўспамінамі пра сустрэчы з В. Віткай, пра ўдзел у ХІІ Віткаўскіх чытаннях і пра захаванне памяці пра пісьменніка ў школах і бібліятэках Случчыны.
Вітка, В. Вясёлка Васіля Віткі / Васіль Вітка ; гутарыў Уладзімір Ліпскі // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 14 мая. – С. 1, 4–5.
Да 110 – годдзя з дня нараджэння В. Віткі публікуецца гутарка Уладзіміра Ліпскага, запісаная ім у маі 1991 г.
Шапран, С. Радасць адкрыцця : пра адзін невядомы ліст Васіля Віткі і не толькі / Сяргей Шапран / Роднае слова. – 2021. – № 5. – С. 8–9.
Ліст В. Віткі Г. Бураўкіну, у якім ён пісьмова засведчыў сваё чытацкае захапленне вершамі Генадзя Мікалаевіча.
Мінкевіч, Л. Сябра дзяцей : Васіля Вітку па праву называюць адным з лепшых казачнікаў свету / Людміла Мінкевіч // Народная газета. – 2021. – 26 сак. – С. 47.
Найбольш вядомы і прызнаны В. Вітка як дзіцячы пісьменнік. Да 110-гадовага юбілею Васіля Віткі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» распачало выданне шэрагу кніг славутага казачніка.
Шибковская, Д. Семь дней из жизни окрыленного поэта / Диана Шибковская // 7 дней. – 2016. – 18 авг. (№33). – С. 28–29.
Пра свайго бацьку і дзеда Васіля Вітку ўспамінаюць дачка Наталля Цімафееўна Гаўрылавец і ўнучка Марыя Аляксандраўна Аралава.
[Беларускія пісьменнікі дзецям] : Васіль Вітка / падрыхтавала В. Крукоўская ; мастак А. Ю. Прынькова // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа. – 2013. – № 4. – С. 75–76.
Пра жыццёвы і творчы шлях В. Віткі.
Масляніцына, І. Чарадзей, што стварыў «Вясёлку» / Ірына Масляніцына // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 27 мая. – С. 3.
Ірына Масляніцына распавядае пра шэраг мерапрыестваў, падрыхтаваных да стогадовага юбілею пісьменніка ў Мінску і на Случчыне.
Бензярук, Р. Мудрасць і шчодрасць душы / Расціслаў Бензярук // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 20 мая. – С. 1.
Расціслаў Бензярук ведаў В. Вітку, неаднаразова сустракаўся з ім, лічыць яго сваім настаўнікам.
Алавейка, С. Юбілей добрага казачніка са Случчыны / С. Алавейка // Краязнаўчая газета. – 2011. – № 23. – С. 1, 5.
100-гадовы юбілей Васіля Віткі - зручны час, каб яшчэ раз асэнсаваць значэнне яго творчасці і аддаць даніну яго памяці, ушанаваць яго імя. 23 мая 2011 г. ў мінскім Доме літаратара абласным і гарадскім аддзяленнямі Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з рэдакцыяй «Вясёлкі» праведзеная вялікая святочная вечарына.
Несцяровіч, В. Свет гармоніі і прыгажосці ў творах Васіля Віткі / Вольга Несцяровіч // Роднае слова . – 2011. – № 5. – С. 12–18.
Кандыдат філалагічных навук В. Б. Несцяровіч аналізуе жыццёвы шлях В. Віткі, асаблівасці яго творчай індывідуальнасці.
Чарняўскі, М. Жыў на свеце дзед Васіль… : да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі / Мікола Чарняўскі // Пралеска. – 2011. – № 5. – С. 58–60.
Мікола Чарняўскі дзеліцца асабістымі ўспамінамі пра В. Вітку, цытуе яго вершы.
Ліпскі, У. Наміткі ад Віткі / Уладзімір Ліпскі // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 18 чэрв. – С. 12.
Уладзімір Ліпскі знаёміць з асабістым успрыманнем творчасці В. Віткі.
Лайкоў, Я. Урокі беларускага казачніка / Янка Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 27 сак. – С. 7.
Рэцэнзія на кнігу В. Віткі “Урокі роднага слова”.
Бензярук, Р. Любіў і верыў… : 16 мая Васілю Вітку споўнілася б 90 гадоў / Расціслаў Бензярук // Літаратура і мастацтва. – 2001. – № 20. – С. 6–7.
Артыкул асвятляе асобныя аспекты стасункаў Расціслава Бензярука і Васіля Віткі.
Красавіцкі, А. Пад знакам паэзіі : да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі / А. Красавіцкі // Слуцкі край. – 2001. – 16 мая.
Публікацыя, падрыхтаваная да 90-годдзя з дня нараджэння В. Віткі, змяшчае біяграфічныя звесткі, знаёміць з літаратурнай спадчынай пісьменніка.
Драздова, З. Майстры вершаванай казкі / Зінаіда Драздова // Полымя. – 2020. – № 3. – С. 127–130.
Аўтар артыкула аналізуе вершаваныя казкі В. Віткі, зазначае багацце іх тэматыкі, матываў, зместу.
Васілевіч, А. Даруй мне, Случчына… : памяці Васіля Віткі / Алена Васілевіч // Голас Радзімы. – 1998. – № 12.
Алена Васілевіч дзеліцца асабістымі ўспамінамі пра В. Вітку, што дазваляе асэнсаваць значнасць постаці пісьменніка для беларускай літаратуры.
Яфімава, М. «Сее сонцам свой палетак...» : развагі пра творчасць Васіля Віткі з нагоды юбілею / Маргарыта Яфімава // Роднае слова. – 1996. – № 6. – С. 32–41.
Літаратурна-крытычны погляд на В. Вітку як дзіцячага пісьменніка і педагога.