Я з табой, Парыж!

цыклы вершаў

АўТАПАРТРЭТ

Фацэція, дальбог: Навошта д’ябла слухаць? Узяў Вінцэнт Ван Гог I шаснуў брытвай вуха.Акт неразумны, так. Як кажуць, ведай меру. Наіўны быў бядак, Калі чарцям паверыў.Самаўлюбёны свет, Прымай жа аплявуху: Вось мой аўтапартрэт. Глядзіце, я без вуха.Паслухаўся я вас, Але сабе не здрадзіў. Ручаюся за час, За адпаведнасць праўдзе.
1962

БАЛЕРО

Развеян міф Надхмарнай высі: Садзіся ў ліфт I ў неба мчыся.Хай мачту рэжа, Пілуе сівер, Скрыгоча вежа Над Сенай сівай,А ты ўсё вышай,Вышай,Вышай,Туды, дзе шпільСкавышКалыша.Сядзіш,Ад грукату аглох, На воблаку Як Саваоф.Віруе горад Пад табой, Бушуе мора, Б’е прыбой,Пад бомбамі За небакраем СахараЎ полымі Палае,Як рыба разяўляеРот,ГлытаеЧорны вадарод...Глядзіш З паветра На Парыж –Не, трыста метраў Яшчэ не выш!Ты, пане, здрэйфіў,Памыліўся,Не ўзяў ты, Эйфель,Жаданай высі.ПадняўсяЛюдзям на дабро Равель На крылах БалероI над усёйЗямлёйЛунае,Людское сэрца падымаеВышэй касмічнае ракеты, –Аж дух займаеУ планеты!
1962

РЭДАКТАРАМ «ЮМАШТЭ»

Быццам бы ад горана, ад печы Адлучыўшыся на міг, Выйшлі хлопцы на сустрэчу Прывітаць гасцей сваіх,Звыклыя да полымя, і копаці, I да свісту паліцэйскіх куль: Закасаны рукавы па локці I наросхліст каўняры кашуль.Абступіўшы наўкруга застолле, Мы шукаем запаветных слоў. Столькі шчырасці, пачуццяў столькі Кожны выказаць гатоў...Часта ўспамінаю і цяпер Дом на вуліцы Пуасан’ер, Дом, з якога і радзіма бліжай, I бяда сяброў, і іх жыццё, I дагэтуль чую гул Парыжа, Устрывожаных сірэн выццё.Бачу, як нястрымныя, жывыя Закіпаюць плошчы ў гневе хваль... Верныя стаяць на вахце гарнавыя, Будзе моцнай сталь.
1962

СВАБОДА

У шумным Парыжы, На ціхім скверыку Я нечакана Адкрыў Амерыку.Вачам не веру, Рукамі кратаю – Стаіць на скверы Карліца-статуя:I факел,I хартыя,I мантыя ў зборку –Ну, кропля ў кроплю,Як у Нью-Йорку.Упарта ўтаропіла Вочы ў мяне. Пытаюся: – Копія? Адказвае: – Не.Парыж – мой горад, Мая радзіма, У славе гордай Я тут хадзіла,I столькі сэрцаў ІІмкнулася, радых За мяне намерці На барыкадах.Была я тадыМіж людзей жывою.Мінулі гады.Што стала са мною?КанаюУ глуме,У тлуме я –Святан, СтараяМумія...МахнулаПатухлым факелам. Уздыхнула I горка Заплакала.
1962

ЧЫРВОНЫ МЛЫН

Быў не такі млынар дзівак, Калі паставіў свой вятрак Не ў полі, між пшанічных хваль, А тут, на вуліцы Пігаль.Ідзеш і раптам бачыш – млын: Зацепліцца ў душы ўспамін, Павее ветрыкам з раўнін, Травою родных калянін.Ой, палын, Мой палыночак, – У Парыжы млын, Млыночак.Сам крылом махнуць гатоў:– Ну як,Зямляк,Ты жыў-здароў?Няўжо не ўсё памолата?А што ты мелеш?– Золата.Я тут ківаюся здаўна, З тых дзён, як прывязала Мяне разбойная карчма: Пры ёй я – зазывала.Зазывала Мулен Руж Загубіў нямала душ.
1962

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"