Нечакана сон прысніўсяСёння мне:Сонечны прамень спыніўсяНа сцяне.І гаворыць: – Эх, і соняТы у нас,Ўсе засеяныя гоніЗжаў калгас.На млыне ўжо людзі мелюцьУраджай,Толькі ты яшчэ ў пасцеліСпіш, гультай.Не сцярпеў я тут абразы,Закрычаў:– Гэтак рана я ні разуНе ўставаў.Добра летнім ранкам спіццаЎ цішыні.Мама, мама! АканіцыЗачыні!Спаць мне зайчык прамяністы Не дае,Ён хвастом сваім пушыстымЎ вочы б’е.Шугані яго ад хатыТы наўпрост,Прышчамі яму куртатыХвост.Толькі маці не пачулаСлоў маіх,Пракаціўся голас гуламІ заціх.Мабыць, праўда, ўсе на працы,Марна зваць,Усё роўна не дазвацца –Трэба ўстаць. А прамень, прамень рагочаНада мной:– Што, і спаць ужо не хочаш,А, герой?Мой нявольнік, мне адданыТы, браток,Ад цябе я не адстануНі на крок. І сказаў я: – Сціхні, змоўкні, –Да яго. –Пасаджу вось пад замок яАднаго. Зойдзешся ад суму ў хацеТы, прамень, Пабягу я ў поле, к маці, На ўвесь дзень.Калі ж я дамоў з’явіўся,Ступіў крок,Бачу, ён сядзіць, зашыўсяУ куток.– Слухай, я ўжо быў на працы.Ты ж сядзіш.Дзе мне ад цябе схавацца,Адкажы ж?– Ад мяне, брат, не ўцячэш ты, –Кажа ён, –Разганю ўвесь дарэштыЯ твой сон.Калі ж сам устанеш ранаЎслед за мной,Прыбярэш пасцель старанна,Ложак свой,Ну, а потым па парадку:Раз-два-тры,Зробіш добрую зарадкуНа двары,А пачысціш чаравікіСам, хлапец,Я скажу, што ты вялікіМаладзец.І цябе ніколі болейНе крану,На ўсю ноч у чыстым поліСам засну.І сказаў яму я слоўка:– Што ж, бывай, Толькі раніцаю зноўкуЗаглядай. – Будзь здароў, да заўтра, браце! –Мовіў ён.Стала ціха-ціха ў хаце,Добры сон!Ён узяў мяне з сабоюІ павёў,Каб шукаць зноў раніцою.Гультаёў.