Добры госцьЕсць, што ёсць.У благога свая чэсць:Што ёсць – не есць.
КОБРА
УлавіліКобру,Пасадзілі Ў торбу.Калі ў торбеКобра –Гэта вельмі Добра.
КРОТ
Хадзіў певень па падворкуІ знайшоў скарагаворку:Падрыў кротКрывы плот,Рые норкуЎ агарод.Трэ пастрашыць недарэку:– Ку-ка-рэ-ку! Ку-ка-рэ-ку!Затаіўся ў норцы крот –Як зямлі набраў у рот.
Пасярод двара – гара,На вяршэчку – сані.А хто што дастане –Гаварыце самі.Сонечка – саначкі,Верачка – вяровачку,А малы Іваначка –Скорагаворачку.
РАК
Рак поўз паўз барак,Сустракае рака грак:– Здароў, рак, дай руку,У раку завалаку.
СКАЧА ГРАК
Так і сякНаўскасякСкача гракКракавяк. Скача такЗ грачыхаю,Што шпакАд пылу чыхае.
ШПАЧОК
Пайшоў шпак на шпацыроўку,Знайшоў хустку-кашміроўку.А шпачыха завязалаІ нічога не сказала.Пайшоў шпак на шашу,Знайшоў шапку малышу.– Харошая шапка.Дзякуй табе, татка.
Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"