першы нумар 

часопіса "Вясёлка"

«Калі мы вымаўляем словы «Васіль Вітка», адразу ж само сабой напрошваецца яшчэ адно – «Вясёлка». Менавіта ён амаль два дзесяцігоддзі быў першым галоўным рэдактарам гэтага часопіса для дзетак-малалетак»

Мікола Чарняўскі

З утварэннем у рэспублiцы дзiцячага часопiса «Вясёлка» (1957) на працягу сямнаццацi гадоў Васiль Вiтка быў яго галоўным рэдактарам. Па прызнанні самога пiсьменнiка, гэта былi прыемныя, шчаслiвыя гады жыцця менавiта таму, што ўсё, што ён пiсаў i рабiў для дзяцей, было для яго сапраўднай радасцю, святам душы.

Вітка, В. Вясёлка Васіля Віткі / Васіль Вітка ; гутарыў Уладзімір Ліпскі // Літаратура і мастацтва. - 2021. — 14 мая. — С. 1, 4—5.

Да 110 – годдзя з дня нараджэння В. Віткі публікуецца гутарка  Уладзіміра Ліпскага, запісаная ім у маі 1991 г.

Пазнякоў, М. Часопісу «Вясёлка» (2020 г.)

Верш М. Пазнякова, прысвечаны часопісу «Вясёлка».

Ліпскі, У. С. 55 чароўных колераў "Вясёлкі" / Уладзімір Ліпскі ; [гутарыла] Раіса Баравікова // ЛіМ. - 2012. — 13 крас.(№15). — С. 15.

Змястоўнае інтэрв’ю даў Уладзімір Ліпскі Раісе Баравіковай, у якім распавёў пра гісторыю часопіса “Вясёлка”, першага рэдактара В. Вітку, пра сакрэты папулярнасці выдання.

Віртуальны музей Васіля Віткі "Народжаны пад знакам паэзіі"