– Я пазнаў ў вас, дзядзя,Вы – марак.– Так.– Ну, а карабельВаш дзе?– На вадзе.– А што ў торбачцыУ вас?– Хлеб.– Паспытать ягоХоть разМне б.Я хачу васПапрасіць…– Папрасі.– Хлеба вашагаЎкусіць.– Укусі.– Ах, якая смаката!Што за смак!– Вось адразу і відно,Хто марак.– Вы не супрацьУзяць з сабою і мяне?– Не.– Дык хутчэй у акіян!– Ёсць!– Як вас зваць, капітан?– Косць!– Ой! Крыж-Накрыж?!Вы – разбойнік?Пірат?– Што ты, брат,Спалохаўся,Не рад?– Не спалохаўся,Але, пірат, з табойНе пайду я ў мораНа разбой. Хоць казала мамаМне не раз,Што разбойнік я,А не пайду да вас.Не жадаю,Не хачу піратам быцьІ не колі не згаджусяЗ вамі плыцьНі на поўдзень,Ні на захад,Ні на ўсход,Мне ад васПаварот –Поўны ход!Толькі ўцяміцьНе магу я ніяк:Калі вы – пірат,Чаму такі дабрак?– То-та, хлопчыкДарагі мой, і яно,Што шукаю я піратаўДля кіно.